Human Constanta: Прынцып people-first, або спачатку – чалавек

08 студзеня 2024, 09:32
Human Constanta: Прынцып people-first, або спачатку – чалавек

Праваабарончая арганізацыя Human Constanta разважае, як будаваць выказваньні з выкарыстаньнем падыходу, заснаванага на правах чалавека.


У маўленні мы імкнемся да сцісласці і вычарпальнасці. Таму час ад часу складаным з’явам хочацца даць кароткія і ўсім зразумелыя назвы: лаканічна назваць пэўную групу людзей або апісаць кагосьці праз нейкі адметны бок іх ідэнтычнасці. (Штодзённы прыклад: тых, хто любіць прысмакі, называюць ласун або ласуха – каб падкрэсліць гэтую рысу чалавека).

Але важна, каб выказванне было не толькі зразумелым, але і безбар’ерным, тобок пабудаваным з павагай да годнасці іншых. Каб быць упэўненымі, што моўнае абазначэнне чалавека не з’яўляецца дыскрымінацыйным або абразлівым, лепей кіравацца прынцыпам «‎спачатку чалавек»‎ (анг. people-first language). 

Выкарыстоўваецца гэты прынцып акурат у адпаведнасці з назвай: апісваючы чалавека з пэўным досведам, трэба спачатку падкрэсліць яго суб’ектнасць, а ўжо потым – назваць вылучальныя адзнакі. Напрыклад: чалавек з расстройствам аўтычнага спектра, чалавек з сіндромам Дауна, чалавек з ВІЧ. 

Прынцып  «‎спачатку чалавек» з’явіўся ў дачыненні да людзей з асаблівасцямі здароўя  – каб падкрэсліць, што кожн_ая з іх не зводзіцца да дыягназу. Пагадзіцеся, словы накшталт «‎‎хворага» або «‎‎інваліда» абязлічваюць чалавека і абмяжоўваюць уяўленне аб ім. Апісальны выраз чалавек з інваліднасцю – насупраць, не вызначае чалавека, а пакідае прастору для яго іншых якасцяў

Моўная ўстаноўка на чалавека перадусім па аналогіі выкарыстоўваецца і ў дачыненні да іншых характарыстык: расы і нацыянальнасці, сацыяльнага і эканамічнага становішча: чалавек польскага паходжання, чалавек з досведам бежанства.

Менавіта слова досвед найбольш удала адлюстроўвае: сітуацыя, праз якую праходзіць чалавек, з’яўляецца часовай. Становішча чалавека можа змяніцца, а кожн_ая з нас — можа аказацца ў падобных абставінах.

Такі падыход дазваляе не толькі падкрэсліць персанальнасць, але і пазбегнуць цэтлікаў і абагульненняў, якія закладзены ў назвы па прыкмеце. Яшчэ адна перавага мовы, арыентаванай на чалавека: яна транслюе базавую павагу да кожн_ай. Параўнайце, як адрозніваецца ацэначнае і ганебнае кляймо «‎псіхбальны» ад нейтральнага выраза чалавек з расстройствам ментальнага здароўя

Але ж чым усе гэтыя прыклады адрозніваюцца ад прыведзеных спачатку словаў ласун і ласуха? Як мінімум тым, што ў нашым моўным асяроддзі людзі не сутыкаюцца з абмежаваннямі або перадузятым стаўленнем з-за любові да салодкага. А вось па стане здароўя або па этнічным прызнаку – яшчэ як. Галоўная мэта прынцыпу  «‎спачатку чалавек‎» – зрабіць камунікацыю бяспечнай і паважлівай для кожн_ай. А для гэтага трэба называць чалавека – чалавекам.

Арыгінальны артыкул на сайце "Х'юман Канстанты".

Падзялiцца

Глядзiце таксама

«Гэта працяг рэпрэсій, а не вызваленьне». Чаму палітвязьняў, якіх адпусьцілі з-за кратаў, вывозяць за мяжу
13 верасня 2025, 19:12
«Гэта працяг рэпрэсій, а не вызваленьне». Чаму палітвязьняў, якіх адпусьцілі з-за кратаў, вывозяць за мяжу
Распыталі праваабаронцаў і юрыстаў, чаму для ўладаў важна выціснуць гэтых людзей з Беларусі.
Палітвязень Андрэй Паднябенны памёр у магілёўскай калоніі № 15
08 верасня 2025, 16:53
Палітвязень Андрэй Паднябенны памёр у магілёўскай калоніі № 15
Пра гэта паведаміла ў сацыяльных сетках яго маці.
Роўна 4 гады таму асудзілі Марыю Калеснікаву і Максіма Знака. З імі няма сувязі больш за 2,5 гады
06 верасня 2025, 10:58
Роўна 4 гады таму асудзілі Марыю Калеснікаву і Максіма Знака. З імі няма сувязі больш за 2,5 гады
6 верасня 2021 года ў будынку Мінскага раённага суда ў закрытым рэжыме кіраўніцы выбарчага штаба Віктара Бабарыкі Марыі Калеснікавай і адвакату Максіму Знаку агучылі прысуд: 11 і 10 гадоў пазбаўлення волі адпаведна.
«Прававыя летапісы». «Вясна» прэзентуе відэапраект аб правах чалавека ў гісторыі Беларусі
02 верасня 2025, 10:56
«Прававыя летапісы». «Вясна» прэзентуе відэапраект аб правах чалавека ў гісторыі Беларусі
Статуты ВКЛ, паўстанне 1863, савецкія часы, феномен дысідэнства і 1990 гады... Як усе гэтыя падзеі звязаныя з правамі чалавека?

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці