Human Constanta: Што не так са словам «інфацыгане»: этнас — гэта фактычнае, а не ацэначнае паняцце

09 кастрычніка 2023, 10:27
Human Constanta: Што не так са словам «інфацыгане»: этнас — гэта фактычнае, а не ацэначнае паняцце

У чарговы выпуску #моцсловаў праваабаронцы Human Constanta размаўляюць пра набалелае — пра тое, чаму ад слова «інфацыгане» варта пазбавіцца ўсім нам і як мага хутчэй. Што называюць гэтым словам і чаму такая назва некарэктная і ксенафобная?

Іншыя матэрыялы рубрыкі #моцсловаў:

Шукаць выгаду падманным шляхам — хтось заўжды зацікаўлены ў такіх махінацыях. Таму махлярства хутка патрапіла і ў лічбавую прастору: напрыклад, з’явіліся псеўдаэксперт_кі, якія прадаюць даверлівай аўдыторыі свае інфапрадукты — анлайн-курсы ды трэнінгі з сумнеўнай эфектыўнасцю. Абяцанне нерэалістычных рэзультатаў, расказы аб паспяхова разбагацелых вучнях і відавочна недастатковая кампетэнцыя — даволі хутка за гэтым тыпам людзей замацавалася назва «інфацыгане». А паколькі такая дзейнасць вызывае асуджэнне, то і паняцце «інфацыганства» мае ацэначны, непахвальны ды зняважлівы характар.

Вось толькі праблема ў тым, што этнічная група цыганоў ніякага дачынення да такога лічбавага ашуканства не мае. Дарэчы, больш нейтральным і этычным будзе выкарыстоўваць найменне «рома»: этнонім цыганы, як і адпаведнае ангельскае gypsies,— гэта знешняя назва, якая этымалагічна мае зневажальнае адценне. Слова рома было выбранае для агульнага выкарыстання на першым Сусветным кангрэсе рома і лічыцца працоўным у Савеце Еўропы. Менавіта такую саманазву выкарыстоўваюць і многія з прадстаў_ніц гэтай народнасці (якая, аднак, уключае ў сябе шмат этнічных падгруп).

У аснове паняцця «інфацыгане» ляжыць назва этнасу, якая ўжываецца не ў сваім прамым значэнні, а як метафара негатыўных з’явішч — падману, вымагання, агрэсіўнага маркетынгу. Апісваючы нядобрасумленны бізнес словам «інфацыганства», мы як бы ставім знак роўнасці паміж паняццямі цыгане і махляры.

Але выкарыстоўваць назву народнасціяк лаянку ці абразу недапушчальна: этнас — гэта фактычнае, а не ацэначнае паняцце. Калі якія-небудзь адмоўныя якасці прыпісваюцца ўсей этнічнай групе, вакол яе фарміруецца прадузятасць. Ад памылковых, павярхоўных і беспадстаўных абагульненняў церпяць прадстаўні_цы гэтага народа, а ў масавай свядомасці паміж этнасамі фарміруецца раздзяленне на «добрыя» і «благія» — так праяўляецца расізм ды ксенафобія.

Замест таго, каб бароцца з этнічнай прадузятасцю, ужываючы слова інфацыгане, мы транслюем нецярпімасць і стэрэатыпнасць у бок людзей народнасці рома. 

Таму ацэначнае і некарэктнае слова «інфацыгане» лепей выключыць з уласнага лексікону. Інфамахлярства, лічбавае ашуканства, псеўдаэкспертнасць — усе гэтыя словы больш дакладна і этычна апісваюць нядобрасумленны бізнес, пра які вядзецца гутарка.

Арыгінал публікацыі на сайце Х'юман Канстанты

Падзялiцца

Глядзiце таксама

Максім Знак зняў плакат са сваім партрэтам у Вільні
20 ліпеня 2026, 12:59
Максім Знак зняў плакат са сваім партрэтам у Вільні
Сёння ў Вільні Максім Знак асабіста зняў плакат са сваім партрэтам, які быў размешчаны насупраць амбасады Беларусі падчас акцыі салідарнасці ў чэрвені 2024 года.
Прайшла трэцяя канфэрэнцыя правайдэраў нефармальнай адукацыі ў галіне правоў чалавека
01 ліпеня 2026, 12:56
Прайшла трэцяя канфэрэнцыя правайдэраў нефармальнай адукацыі ў галіне правоў чалавека
26–27 чэрвеня адбылася трэцяя канфэрэнцыя правайдэраў нефармальнай адукацыі ў галіне правоў чалавека.
Ліквідацыя 140 НДА і выхад з экалагiчных канвенцый ААН: «Экадом» прэзентаваў агляд экалагічнага сектара Беларусі
29 чэрвеня 2026, 11:48
Ліквідацыя 140 НДА і выхад з экалагiчных канвенцый ААН: «Экадом» прэзентаваў агляд экалагічнага сектара Беларусі
Экадом» з «Зялёнай сеткай» прэзентаваў аналітычны агляд «Становішча экалагічных арганізацый і актывістаў у Беларусі ва ўмовах грамадска-палітычнага крызісу».
«Гэта надзейная сістэма дапамогі». Першае інтэрв’ю Алеся Бяляцкага пра «Вясну» ў 1998 годзе
27 красавіка 2026, 11:29
«Гэта надзейная сістэма дапамогі». Першае інтэрв’ю Алеся Бяляцкага пра «Вясну» ў 1998 годзе
26 красавіка Праваабарончаму цэнтру "Вясна" спаўняецца 30 гадоў.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці