Human Rights Watch апублікавала даклад аб «беспрэцэдэнтных рэпрэсіях» супраць беларускіх адвакатаў, пад якія трапіла 140 асоб

19 чэрвеня 2024, 11:16
Human Rights Watch апублікавала даклад аб «беспрэцэдэнтных рэпрэсіях» супраць беларускіх адвакатаў, пад якія трапіла 140 асоб

Сымболіка Human Rights Watch. Архіўнане фота

Міжнародная арганізацыя Human Rights Watch апублікавала даклад аб рэпрэсіях супраць беларускіх адвакатаў, піша Радыё Свабода. Ён ахоплівае пэрыяд з 2020 году.

«Хаця рэпрэсіі ўраду ў дачыненьні да адвакатаў падчас палітычных хваляваньняў у Беларусі не зьяўляюцца нечым новым, маштаб і жорсткасьць гэтай хвалі рэпрэсій беспрэцэдэнтныя. Упершыню ў гісторыі сучаснай Беларусі адвакаты самі сталі палітвязьнямі за сваю працу ў інтарэсах кліентаў», — гаворыцца ў дакладзе «Урачыста клянуся сумленна і добрасумленна выконваць абавязкі адваката: палітычна матываваныя рэпрэсіі супраць адвакатаў-праваабаронцаў у Беларусі».

Зь верасьня 2023га па красавік 2024 году «Human Rights Watch» апытала 19 беларускіх адвакатаў і прааналізавала публікацыі на сайтах калегій адвакатаў за апошнія тры гады. Сумесна з Беларускай асацыяцыяй адвакатаў правоў чалавека (БААПЧ) і праектам «Права на абарону» Human Rights Watch таксама прааналізавала больш за 140 выпадкаў пазбаўленьня адвакатаў ліцэнзій, вядомых з агульнадаступных крыніц.

З восені 2020 года беларускія ўлады адвольна арыштавалі сама меней 23 адвакатаў, а потым выкарыстоўвалі гэтыя арышты як падставу, каб адхіліць іх ад прадстаўлення інтарэсаў сваіх кліентаў у палітычна матываваных справах і адклікаць у іх ліцэнзіі.

Адвакатаў саджаюць за краты па палітычных абвінавачаньнях у помсту за абарону інтарэсаў сваіх кліентаў у палітычна матываваных справах. Як мінімум шасьцёра адвакатаў цяпер адбываюць тэрміны зьняволеньня ад 6 да 10 гадоў па сфабрыкаваных палітычна матываваных абвінавачаньнях. Сярод іх — Максім Знак, Аляксандр Данілевіч, Віталь Брагінец, Анастасія Лазарэнка, Юлія Юргілевіч і Аляксей Бародка.

Арганізацыя сярод іншага адзначае, што больш за 140 беларускіх адвакатаў былі пазбаўленыя свайго статусу з палітычных прычынаў.

Human Rights Watch заклікала беларускія ўлады спыніць усе перасьледы і ўмяшаньне ў дзейнасьць адвакатаў, асабліва тых, хто прадстаўляе кліентаў у палітычна матываваных справах і ажыцьцяўляе сваю свабоду выказваньня думак у адпаведнасьці зь міжнароднымі стандартамі.
Даклад зьмяшчае рэкамэндацыі забясьпечыць выкананьне ўсімі судамі стандартаў справядлівага судовага разбору, прывесьці нацыянальнае заканадаўства ў адпаведнасьць зь міжнароднымі стандартамі для забесьпячэньня незалежнасьці і самакіраваньня юрыдычнай прафэсіі ў Беларусі, аднавіць ліцэнзіі адвакатаў, якія пазбавіліся іх «у выніку выкананьня сваіх прафэсійных абавязкаў у адпаведнасьці зь міжнароднымі стандартамі за ажыцьцяўленьне свабоды выказваньня думак», абмежаваць паўнамоцтвы Міністэрства юстыцыі ўмешвацца ў незалежнасьць адвакатуры.

Арганізацыя таксама заклікала Беларускую рэспубліканскую калегію адвакатаў і абласныя калегіі пакласьці канец перасьледу адвакатаў, адмяніць унутраныя правілы, якія падрываюць бесьперашкоднае наданьне юрыдычнай дапамогі, прыняць меры для актыўнай абароны інтарэсаў адвакатаў, абараніць права абвінавачаных на эфэктыўную абарону, незалежна ад выстаўленых абвінавачаньняў і г.д.

Дзяржавам — сябрам ААН, Рады Эўропы, АБСЭ і Эўрапейскаму зьвязу арганізацыя прапануе ўстрымацца ад любога супрацоўніцтва зь Беларускай рэспубліканскай калегіяй адвакатаў і рэгіянальнымі калегіямі адвакатаў да таго часу, пакуль яны ня стануць самастойнымі органамі самакіраваньня, якія прадстаўляюць інтарэсы беларускіх адвакатаў.

Прапануецца разгледзець магчымасьць увядзеньня адрасных санкцый супраць чыноўнікаў Міністэрства юстыцыі і кіраўніцтва калегіі адвакатаў, прызнаць Беларускую асацыяцыю юрыстаў-праваабаронцаў ключавой незалежнай арганізацыяй беларускіх юрыстаў і падтрымаць яе намаганьні ў прасоўваньні і абароне правоў чалавека адвакатаў, пазбаўленых права займацца сваёй прафэсіяй.

Падзялiцца

Глядзiце таксама

Камітэт ААН па ліквідацыі дыскрымінацыі ў дачыненні да жанчын заклікаў Беларусь прыняць меры па абароне Алены Лазарчык
17 студзеня 2026, 14:12
Камітэт ААН па ліквідацыі дыскрымінацыі ў дачыненні да жанчын заклікаў Беларусь прыняць меры па абароне Алены Лазарчык
12 студзеня 2026 года Камітэт ААН па ліквідацыі дыскрымінацыі ў дачыненні да жанчын (КЛДЖ) зарэгістраваў скаргу юрыст_ак арганізацыі Respect-Protect-Fulfill на дыскрымінацыю палітычнай зняволенай актывісткі Алены Лазарчык і заклікаў Беларусь тэрмінова прыняць меры па яе абароне.
Як ААН расследуе грубыя парушэнні правоў чалавека: міжнародны кантэкст ды кейс Беларусі
17 студзеня 2026, 14:05
Як ААН расследуе грубыя парушэнні правоў чалавека: міжнародны кантэкст ды кейс Беларусі
Якой была гісторыя падобных механізмаў у свеце і як у міжнародны кантэкст упісваецца кейс Беларусі? Што ўяўляе сабой Група незалежных экспертаў па Беларусі? Чым яна адрозніваецца ад іншых місій ААН?
Спецдакладчык ААН па Беларусі: «Вызваленне палітвязняў не спыняе палітыку рэпрэсій»
10 студзеня 2026, 12:45
Спецдакладчык ААН па Беларусі: «Вызваленне палітвязняў не спыняе палітыку рэпрэсій»
Спецыяльны дакладчык па пытанні аб становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі Нільс Муйжніекс 17 снежня павітаў нядаўнія вызвалення зняволеных, асуджаных у сувязі з пратэстамі вакол прэзідэнцкіх выбараў 2020 года.
Тлумачыць «Вясна»: Міжнародны крымінальны суд і Міжнародны суд ААН. Як працуе міжнародная адказнасць у выпадку Беларусі
10 студзеня 2026, 12:03
Тлумачыць «Вясна»: Міжнародны крымінальны суд і Міжнародны суд ААН. Як працуе міжнародная адказнасць у выпадку Беларусі
Як на шляху да Accountability for Belarus могуць быць задзейснены такія механізмы міжнароднай адказнасці, як Міжнародны крымінальны суд і Міжнародны суд ААН? І што гэта такое?

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці