Інтэрв'ю IFEX з Беларускай асацыяцыяй журналістаў: Абарона свабоды прэсы - гэта марафон, а не спрынт

14 жніўня 2023, 09:04
Інтэрв'ю IFEX з Беларускай асацыяцыяй журналістаў: Абарона свабоды прэсы - гэта марафон, а не спрынт

У той час, як краіна адзначае трэцюю гадавіну фальсіфікацыі выбараў, у выніку якой "апошні дыктатар Еўропы" застаўся ва ўладзе, і пачатак жорсткіх рэпрэсій, IFEX пагаварылаз БАЖ аб глабальным марафоне салідарнасці ў падтрымку зняволеных журналістаў.

У жніўні 2020 г. фальсіфікаваныя прэзідэнцкія выбары ў Беларусі азначылі перамогу Аляксандра Лукашэнкі і жорсткія рэпрэсіі да мірных дэманстрантаў, якія аспрэчвалі іх вынікі. Праз тры гады сітуацыя толькі пагоршылася.

Сябра IFEX Беларуская асацыяцыя журналістаў (БАЖ) кажа, што сённяшнюю сітуацыю найлепей характарызуюць словы ўладаў, якія абвясцілі СМІ і арганізацыі грамадзянскай супольнасці "пухлінай, якую трэба выдаліць", і пачалі "чыстку" інфармацыйнай прасторы, высоўваючы праціўнікам рэжыму абсурдныя абвінавачанні – ад арганізацыі масавых акцый пратэсту да удзелу ў экстрэмісцкай дзейнасці і нават дзяржаўнай здрады.

Прафесійная арганізацыя, якая ўваходзіць у сетку IFEX з 2015 году і мае ўзнагароды, якая налічвае больш за 1300 сябраў, БАЖ была ліквідаваная палітызаваным Вярхоўным судом Беларусі ў 2021 годзе, а ў пачатку 2023 году органамі дзяржаўнай бяспекі (КДБ) і Міністэрствам унутраных справаў Беларусі была прызнана "экстрэмісцкім фармаваннем". Яны знаходзяцца ў добрай кампаніі. Прымяненне антыэкстрэмісцкага заканадаўства вымусіла практычна ўсе незалежныя беларускія СМІ з'ехаць за мяжу і працаваць на эміграцыі, а 18 медыяарганізацый былі прызнаны "экстрэмісцкімі".

Міжнародная супольнасць не пакінула без увагі эскалацыю рэпрэсій. Арганізацыі выступілі з асуджэннем, заклікалі да правядзення незалежных расследаванняў парушэнняў правоў чалавека і ўвядзення шматлікіх санкцый. IFEX ладзіць кампаніі ў абарону пераследаваных беларускіх актывістаў і журналістаў, выступае з праваабарончымі ініцыятывамі, накіраванымі на прыцягненне ўвагі міжнароднай грамадскасці да падзей у краіне, і працуе над тым, каб Беларусь заставалася ў цэнтры ўвагі дзякуючы Храналогіі.

На пачатку гэтага года, у Сусветны дзень свабоды друку, БАЖ і Саюз журналістаў Літвы пачалі кампанію ў падтрымку беларускіх журналістаў. Марафон салідарнасці – гэта заклік да дзеяння для калег-журналістаў, праваабарончых арганізацый і вядомых грамадскіх дзеячаў, якія змагаюцца за дэмакратычныя каштоўнасці свабоды слова і права на інфармацыю.

Ніжэй мы прыводзім гутарку, якая адбылася ў ліпені з BAJ.

Мы захоўваем ананімнасць асобных рэспандэнтаў з меркаванняў іх бяспекі.

 

Ці можаце Вы апісаць цяперашнюю сітуацыю з журналістамі ў Беларусі?

Крыміналізацыя незалежных СМІ ў Беларусі зрабіла журналістыку адной з самых небяспечных прафесіяў у краіне. Сёння ў кратах знаходзяцца не менш як 34 журналісты і работнікі СМІ, але кожны дзень мы даведаемся аб новых арыштах і празмерна жорсткіх і несправядлівых прысудах.

Журналістка тэлеканала "Белсат" Кацярына Андрэева (Бахвалава) была выракаваная да васьмі гадоў і трох месяцаў пазбаўлення волі за прамы рэпартаж з мітынгу пратэсту. На восем гадоў пазбаўлення волі выракаваны журналіст-расследавальнік Сяргей Сацук, а таксама журналіст "Газеты Выборчай" Анджэй Пачобут і Ксенія Луцкіна, якая пайшла з дзяржаўнага тэлебачання. Галоўны рэдактар Марына Золатава і дырэктар Людміла Чэкіна вядучага беларускага інтэрнэт-парталу TUT.by, закрытага ўладамі ў 2022 годзе, асуджаныя на 12 гадоў, журналіст Дзяніс Івашын – на  13 гадоў, медыямэнэджар Андрэй Аляксандраў – на 14 гадоў, кансультант "Радыё Свабода" Ігар Лосік – на 15 гадоў пазбаўлення волі.

 

Мы бачым, што такія рэпрэсіі па-рознаму ўплываюць на розныя групы насельніцтва. Які ваш досвед у Беларусі?

Асабліва пацярпелі журналісты і іншыя работнікі СМІ з уразлівых і маргіналізаваных груп насельніцтва, а дэпрэсія, выгаранне і нават суіцыдальныя настроі ахапілі беларускую медыясупольнасць.

У асабліва цяжкім становішчы як у Беларусі, так і на эміграцыі апынуліся ЛГБТКІ+, людзі, якія жывуць з хранічнымі захворваннямі, а таксама тыя, хто мае фізічныя і псіхічныя адхіленні. Беларуская журналістка з дыягназам ВІЧ спрабавала атрымаць лекі і лячэнне, знаходзячыся на эміграцыі ў іншых краінах, у тым ліку ва Украіне да ўварвання Расіі. Вядомы блогер Антон Матолька і як мінімум адзін рэгіянальны журналіст падвяргаліся гамафобным пагрозам і пераследам. Апошняму таксама пагражалі згвалтаваннем пры затрыманні, калі праваахоўныя органы прымусілі яго адкрыць на тэлефоне аплікацыі, якія раскрываюць яго сэксуальную арыентацыю.

Страта працы ў выніку закрыцця СМІ або мэтанакіраваны пераслед і турэмнае зняволенне - усё гэта прыводзіць да таго, што журналісты-адзіночкі, шматдзетныя і якія маюць дзяцей з асаблівымі патрэбамі адчуваюць яшчэ большы стрэс, бо не могуць забяспечыць свае сем'і. У снежні 2022 года журналіст-фрылансер Ларыса Шчыракова – маці-адзіночка – была арыштаваная па надуманым абвінавачанні і змешчаная ў СІЗА. Яе 16-гадовы сын быў адразу ж змешчаны ў дзіцячы дом, і адпусціць яго ўдалося толькі бацьку, якому прыйшлося прыехаць з Сібіры.

 

Ваш "Марафон салідарнасці" - гэта адказ на апісаную вамі цяжкую сітуацыю. Раскажыце коратка, што гэта такое і як людзі могуць яго падтрымаць?

Мы падрыхтавалі партрэты нашых несправядліва зняволеных калег-журналістаў і просім людзей па ўсім свеце спампаваць іх, раздрукаваць, сфатаграфавацца з імі ў вядомых месцах свайго горада, а затым падзяліцца імі ў сацыяльных сетках.

Мы спадзяемся, што па меры таго, як гэты марафон салідарнасці будзе падарожнічаць па свеце, кожны яго ўдзельнік зможа паўплываць на беларускі рэжым, запатрабаваўшы вызвалення ўсіх журналістаў, якія знаходзяцца за кратамі, заплаціўшы за сваю прафесію і за права на свабоду слова асабістай свабодай і сваёй жыццём.

 

Вы пачалі кампанію крыху больш за тры месяцы таму, у Сусветны дзень свабоды друку. Як ідуць справы на сённяшні дзень?

Нашы агульныя галасы становяцца ўсё мацней і гучней, і гэта нараджае ў нас упэўненасць у тым, што мы дасягнем сваёй мэты.

Многія нашыя калегі адразу ж адгукнуліся на заклік да салідарнасці. Аднымі з першых нас падтрымалі журналісцкія саюзы Швецыі і Фінляндыі. Журналісцкія арганізацыі скандынаўскіх краінаў сабралі фінансавую дапамогу сем'ям зняволеных журналістаў. Фінскія калегі стварылі групу для штотыднёвых дыскусій аб тым, што яны могуць зрабіць для паляпшэння сітуацыі ў Беларусі.

Вельмі важна было адчуваць падтрымку з боку Еўрапейскай федэрацыі журналістаў і Міжнароднай федэрацыі журналістаў, якія прыцягнулі ўвагу да гэтай праблемы.

А зусім нядаўна марафон дайшоў да Аўстраліі. Неверагоднае пачуццё салідарнасці з людзьмі, якія падзяляюць тваю прафесію, якія знаходзяцца на іншым канцы свету, дапамагае нам матывавацца.

 

Жэсты салідарнасці са Швецыі, Фінляндыі, Аўстраліі... Чаму важны ўдзел людзей і арганізацый з усяго свету?

Беларусь – маленькая краіна з уладамі, якія ігнаруюць галасы сваіх грамадзян і не лічаць патрэбным выконваць законы. Каб узмацніць голас яе дэмакратычных сіл, нам неабходна падтрымка нашых калег і іншых людзей з усяго свету. Як мы пераканаліся на прыкладзе ўварвання Расіі ва Украіну, адсутнасць дэмакратыі ў адной краіне можа прывесці да катастрафічных наступстваў за яе межамі.

Чым больш магутнымі будуць нашы агульныя галасы, тым далей будзе наш ахоп і тым больш шанцаў, што Беларусь прыцягне ўвагу міжнароднай супольнасці. Гэта значна павысіць шансы на вызваленне нашых калег.

 

Як Вы лічыце, на больш асабістым узроўні, які ўплыў аказвае такая салідарнасць?

У любым баі важна адчуваць побач надзейныя плечы паплечнікаў і аднадумцаў. Барацьба за нашыя дэмакратычныя каштоўнасці не з'яўляецца выключэннем. Бо толькі тады, калі мы разам, мы можам быць адзіным нязломным механізмам у барацьбе за дэмакратыю, свабоду і правы чалавека.

Для журналістаў, якія знаходзяцца ў зняволенні, менавіта пачуццё салідарнасці з усімі журналістамі свету, усведамленне таго, што нехта думае пра цябе нават з далёкай краіны і прыкладае намаганні для твайго вызвалення, дае сілы перажыць увесь гэты кашмар у турме.

 

Давайце вернемся да кантэксту, які ляжыць у аснове кампаніі. Як уплывае крыміналізацыя СМІ - і такіх арганізацый, як БАЖ, якія абараняюць іх правы, - на доступ беларускіх грамадзян да інфармацыі?

Гэты ўплыў велізарны. Маштабная цэнзура ў інфармацыйнай прасторы Беларусі прывяла да скарачэння колькасці незалежных крыніц інфармацыі, перашкаджаючы працы журналістаў і іншых работнікаў СМІ. Доступ да сотняў незалежных анлайнавых медыярэсурсаў быў заблакаваны беларускімі ўладамі, у тым ліку Міністэрствам інфармацыі Беларусі.

Распаўсюджванне практычна любой інфармацыі, непажаданай для ўладаў, у прынцыпе ўважаецца злачынствам.

У краіне няма дэмакратычных друкаваных выданняў, а аднясенне СМІ да "экстрэмісцкіх" дазваляе пераследаваць не толькі яго журналістаў і кіраўнікоў, але і аўтараў, інтэрв'юераў, падпісчыкаў - нават чытачоў, якія проста каментуюць пасты ў сацыяльных сетках, дзеляцца імі ці нават проста ставяць "лайкі". Распачынаюцца крымінальныя справы, некаторыя з іх даходзяць да суда і сканчаюцца абвінаваўчымі прысудамііі.

 

Мы ведаем, што Вы робіце ўсё, каб дакладная інфармацыя з Беларусі працягвала даходзіць да аўдыторыі.

Так, нягледзячы на "зачыстку іншадумцаў", пракрамлёўскую прапаганду ў дзяржаўных СМІ краіны і поўнамаштабную агрэсію Расіі супраць Украіны, БАЖ і рэдакцыі незалежных СМІ працягваюць сваю працу ў якасці надзейнай крыніцы аб'ектыўнай інфармацыі як у Беларусі, так і за яе межамі.

Гэтая праца павінна быць бяспечнай. Журналістам, якія працягваюць працаваць унутры краіны, настойліва рэкамендуецца выконваць пратаколы фізічнай і лічбавай бяспекі пры зборы інфармацыі і перадачы яе для публікацыі за мяжой. Удзел у такіх глабальных сетках, як IFEX, важны для нас з пункту гледжання абмену інфармацыяй, ідэямі і натхненням ад арганізацый, якія працуюць у аналагічных сітуацыях у іншых краінах, а таксама для абмену досведам і ведамі.

 

Распаўсюджанай тактыкай, якую выкарыстоўваюць улады падчас падобных рэпрэсій, з'яўляецца спроба падарваць давер да крытычных выказванняў. Як БАЖ удаецца супрацьстаяць гэтай тактыцы?

Для гэтага, на наш погляд, вельмі важная медыяпісьменнасць. БАЖ ладзіць сустрэчы, якія дапамагаюць аўдыторыі адрозніваць прапагандысцкі наратыў дзяржаўных СМІ ад дакладнай і праверанай інфармацыі з незалежных крыніц.

Міжнароднае прызнанне таксама спрыяе ўмацаванню нашага аўтарытэту і працы ў інтарэсах беларускіх незалежных СМІ. Узнагароды, атрыманыя БАЖ, рашуча абвяргаюць наратывы беларускага рэжыму.

 

Апроч падтрымкі Марафона салідарнасці, якія яшчэ дзеянні можа зрабіць міжнародная супольнасць для дапамогі беларускім журналістам?

Сябры БАЖ, якія прадстаўляюць уразлівыя групы насельніцтва і супольнасць пазаштатных СМІ, як у Беларусі, так і ў эміграцыі, маюць вострую патрэбу ў дапамозе. Сябрам арганізацыі з уразлівых групаў было б карысна атрымаць вялікую псіхасацыяльную падтрымку ў выглядзе індывідуальных і дробнагрупавых выязных семінараў і псіхалагічных кансультацый.

Фрылансеры, якія ўцяклі з Беларусі, маюць патрэбу ў падтрымцы і стабільнасці ва ўмовах адсутнасці медыя-цэнтраў. Вельмі важна, каб міжнародная супольнасць прыняла захады па распрацоўцы праграм дапамогі для эвакуацыі і падтрымкі журналістаў і працаўнікоў СМІ, якія сутыкнуліся з гэтымі праблемамі, а таксама працягвала весці міжнародную кампанію супраць ганебнай практыкі кіруючага ў Беларусі рэжыму.

 

Мастачка Яна Шостак пазіруе з партрэтам Ірыны Слаўнікавай, аднй са зняволеных беларускіх журналістак, падчас акцыі "Марафон салідарнасці", на фестывалі Тутака, недалёка ад Беластока, Польшча, 14 ліпеня 2023 года. Крыніца: БАЖ

 

IFEX заклікае ўсіх ахвотных выказаць сваю падтрымку БАЖ і свабодзе слова ў Беларусі, прыняўшы ўдзел у Марафоне салідарнасці.

Вось як гэта зрабіць: Запампуйце і раздрукуйце партрэты журналістаў у зняволенні са старонкі кампаніі, а затым сфатаграфуйце сябе з гэтымі партрэтамі на бачных месцах у вашым горадзе. Падзяліцеся гэтымі здымкамі ў сацыяльных сетках, выкарыстоўваючы хэштэгі #СвабодуЖурналістам і #BecauseTheJournalist. Пры жаданні вы таксама можаце даслаць свае фатаграфіі непасрэдна ў BAJ па электроннай пошце baj@baj.by.

Знайсці партрэты і прачытаць падрабязней пра кампанію можна па гэтай спасылцы.

Арыгінальны артыкул (на ангельскай мове) на сайце IFEX

Пераклад на беларускую мову: БДПЧ

Глядзiце таксама

Хакатон па адвакацыі праблемы смяротнага пакарання ў Беларусі
12 мая 2024, 14:21
Хакатон па адвакацыі праблемы смяротнага пакарання ў Беларусі
29-31 траўня Правабарончы цэнтр Вясна і Беларускі нацыянальны моладзевы савет "РАДА" ў межах Кампаніі праваабронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі, разам з Генеральным дырэктаратам па правах чалавека і вяршынстве права Рады Еўропы запрашаюць прыняць удзел у хакатоне ў Вільнюсе, дзе мы зможам распрацаваць ідэі дзеянняў па скасаванні смяротнага пакарання ў Беларусі.
VACANCY AT THE BELARUSIAN HRH: EXECUTIVE DIRECTOR
06 мая 2024, 11:45
VACANCY AT THE BELARUSIAN HRH: EXECUTIVE DIRECTOR
BHRH Executive Director is responsible for the planning, development, overall coordination/implementation, and supervision of strategic areas of the BHRH activities; for fundraising, liaising with donors and partners; for overseeing staff and ensuring smooth operations of the organization.
Lawtrend: Мониторинг ситуации со свободой ассоциаций и положением организаций гражданского общества в Беларуси за март 2024 года
30 красавіка 2024, 08:14
Lawtrend: Мониторинг ситуации со свободой ассоциаций и положением организаций гражданского общества в Беларуси за март 2024 года
Ситуация в отношении свободы ассоциаций и положения беларусских НКО в Беларуси остается по-прежнему плохой.
Информационный бюллетень LawtrendMonitor №3, 2024 год
30 красавіка 2024, 08:02
Информационный бюллетень LawtrendMonitor №3, 2024 год
В этом выпуске LawtrendMonitor представлены обзоры ситуации со свободой ассоциаций и положением организаций гражданского общества за 2023 год и за март 2024 года.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці