Камітэт ААН па ліквідацыі дыскрымінацыі ў дачыненні да жанчын заклікаў Беларусь прыняць меры па абароне Алены Лазарчык

17 студзеня 2026, 14:12
Камітэт ААН па ліквідацыі дыскрымінацыі ў дачыненні да жанчын заклікаў Беларусь прыняць меры па абароне Алены Лазарчык

Алена Лазарчык

12 студзеня 2026 года Камітэт ААН па ліквідацыі дыскрымінацыі ў дачыненні да жанчын (КЛДЖ) зарэгістраваў скаргу юрыст_ак арганізацыі Respect-Protect-Fulfill на дыскрымінацыю палітычнай зняволенай актывісткі Алены Лазарчык і заклікаў Беларусь тэрмінова прыняць меры па яе абароне. Камітэт папрасіў надаць доступ да медыцынскай дапамогі ў медыцынскай установе за межамі турмы, забяспечыць жанчыне неадкладны доступ да адваката і належныя ўмовы ўтрымання пад вартай, паведамляе арганізацыя.

Раней падобныя меры КЛДЖ прымаў у дачыненні да палітзняволеных Паліны Шарэнды-Панасюк, Марыі Калеснікавай і Вікторыі Кульшы — таксама ў выніку скаргаў юрыст_ак Respect-Protect-Fulfill. Жанчыны ўжо знаходзяцца на волі.

Нагадаем, першапачаткова Алена Лазарчык была асуджаная па артыкулах 130, 342, 361-1, 368 Крымінальнага кодэкса Беларусі да васьмі гадоў пазбаўлення волі. У няволі яе асудзілі па ч. 1 арт. 411 Крымінальнага кодэкса (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы), і дадалі яшчэ паўтара года пазбаўлення волі. Прыцягваць да адказнасці па гэтым артыкуле ў Беларусі могуць неабмежаваную колькасць разоў.

Зараз Алена знаходзіцца ў папраўчай калоніі № 24 і мае шэраг праблем са здароўем. З-за ўмоў утрымання жанчына вельмі моцна схуднела, таксама мае сур'ёзныя праблемы з зубамі, якія немагчыма вырашыць у абставінах зняволення. Яна ўжо чатыры гады знаходзіцца ў месцах пазбаўлення волі, і частку часу – у бесчалавечных умовах: у халоднай і сырой камеры, пры адсутнасці нармальнага сну і доступу да незалежнага медыцынскага абследавання. Алена пазбаўлена пасылак, грашовых пераводаў, магчымасці патэлефанаваць сваякам.

Паколькі доўгае знаходжанне ў падобных умовах без медыцынскай дапамогі аказвае негатыўны ўплыў на здароўе зняволенай, юрыст_кі Respect-Protect-Fulfill звярнуліся ў КЛДЖ з просьбай прыняць па справе забеспячальныя меры. Камітэт пагадзіўся з довадамі і заклікаў Беларусь надаць Алене "доступ да ўсебаковага медыцынскага абследавання і належнай медыцынскай дапамогі ў медыцынскай установе за межамі турмы, забяспечыць ёй неадкладны доступ да адваката і забяспечыць ёй належныя ўмовы ўтрымання пад вартай на час разгляду паведамлення Камітэтам". Забеспячальныя меры КЛДЖ з’яўляюцца абавязковымі для выканання.


КЛДЖ – гэта міжнародны орган, які сочыць за выкананнем Канвенцыі аб ліквідацыі дыскрымінацыі ў дачыненні да жанчын. Беларусь удзельнічае ў дадзенай Канвенцыі з 1981 года. Зварот у КЛДЖ – адзін з нешматлікіх шляхоў, як беларускі могуць адстойваць свае правы ў міжнародных прававых механізмах.

Публікуецца паводле сайту "Вясны"

Падзялiцца

Глядзiце таксама

Як ААН расследуе грубыя парушэнні правоў чалавека: міжнародны кантэкст ды кейс Беларусі
17 студзеня 2026, 14:05
Як ААН расследуе грубыя парушэнні правоў чалавека: міжнародны кантэкст ды кейс Беларусі
Якой была гісторыя падобных механізмаў у свеце і як у міжнародны кантэкст упісваецца кейс Беларусі? Што ўяўляе сабой Група незалежных экспертаў па Беларусі? Чым яна адрозніваецца ад іншых місій ААН?
Спецдакладчык ААН па Беларусі: «Вызваленне палітвязняў не спыняе палітыку рэпрэсій»
10 студзеня 2026, 12:45
Спецдакладчык ААН па Беларусі: «Вызваленне палітвязняў не спыняе палітыку рэпрэсій»
Спецыяльны дакладчык па пытанні аб становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі Нільс Муйжніекс 17 снежня павітаў нядаўнія вызвалення зняволеных, асуджаных у сувязі з пратэстамі вакол прэзідэнцкіх выбараў 2020 года.
Тлумачыць «Вясна»: Міжнародны крымінальны суд і Міжнародны суд ААН. Як працуе міжнародная адказнасць у выпадку Беларусі
10 студзеня 2026, 12:03
Тлумачыць «Вясна»: Міжнародны крымінальны суд і Міжнародны суд ААН. Як працуе міжнародная адказнасць у выпадку Беларусі
Як на шляху да Accountability for Belarus могуць быць задзейснены такія механізмы міжнароднай адказнасці, як Міжнародны крымінальны суд і Міжнародны суд ААН? І што гэта такое?
Тбіліскі гарадскі суд скасаваў адмову беларускай журналістцы ў прытулку
04 студзеня 2026, 16:39
Тбіліскі гарадскі суд скасаваў адмову беларускай журналістцы ў прытулку
Пра гэта паведаміў “Позірку” праваабаронца Раман Кісляк, які пражывае ў Грузіі.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці