Камітэт абароны журналістаў патрабуе вызваліць расейскую журналістку Кацярыну Яньшыну, затрыманую на судзе над Алесем Бяляцкім

16 студзеня 2023, 08:46
 Камітэт абароны журналістаў патрабуе вызваліць расейскую журналістку Кацярыну Яньшыну, затрыманую на судзе над Алесем Бяляцкім

5 студзеня ў судзе ў Менску была арыштаваная Яньшына, журналістка і праваабаронца з расейскага праваабарончага цэнтру «Мемарыял», калі яна прысутнічала на судзе над чатырма звязанымі з забароненай беларускай праваабарончай арганізацыяй «Вясна», піша міжнародная праваабарончая арганізацыя «Камітэт абароны журналістаў» (CPJ). Пра гэта  гаворыцца ў шматлікіх паведамленнях СМІ. Інфармацыю падцвердзіў Камітэту абароны журналістаў медыйшчык і актывіст «Вясны» Сяргей Сыс.

Улады абвінавацілі Яньшыну ў зрыве судовага разбору шляхам ажыццяўлення фотаздымкі і вядзення рэпартажу, а затым абвінавацілі яе ў хуліганстве пасля таго, як яе вывелі з залы суда. Паводле гэтых крыніц, 6 студзеня менскі суд пастанавіў арыштаваць яе на 15 сутак. Паводле звестак СМІ, журналістка ўтрымліваецца ў ізалятары часовага ўтрымання на Акрэсціна ў Мінску.

Сыс паведаміў CPJ, што Яньшына прысутнічала на судзе як «журналіст і назіральнік».

«Арышт журналісткі Кацярыны Яньшынай падчас палітычнага працэсу — змрочнае адлюстраванне стаўлення ўладаў Беларусі да іншадумства і незалежных журналістаў», — заявіла ў Нью-Ёрку Гульноза Саід, каардынатар праграмы CPJ па Еўропе і Цэнтральнай Азіі. «Улады павінныя неадкладна вызваліць Яньшыну і дазволіць усім журналістам асвятляць пытанні, якія ўяўляюць грамадскую цікавасць, не асцерагаючыся арышту».

Наталля Сакратарава, кіраўніца юрыдычнага аддзела праваабарончага цэнтра «Мемарыял», паведаміла CPJ праз прыкладанне для абмену паведамленнямі, што Яньшына не здымала ні відэа, ні фота, а суд «Вясны» «быў адкрытым, таму на ім мог прысутнічаць любы жадаючы».

«Мемарыял» паведаміў аб «грубых парушэннях» на судзе па справе Яньшынай аб хуліганстве, які адбыўся 6 студзеня, у тым ліку аб адсутнасці доказаў і аб тым, што яна не змагла асабіста сустрэцца з адвакатам.

Яньшына таксама працуе рэдактарам гістарычнага падкасту «Таварыства Мемарыял», даччынай групы праваабарончага цэнтра, і рэпарцёрам незалежнага навінавага сайта «Адвакацкая вуліца», дзе асвятляе пытанні, якія тычацца правоў адвакатаў, паведамляе «Таварыства Мемарыял» і галоўны рэдактар «Адвакацкай вуліцы» Кацярына Гарбунова. размаўляла з CPJ па электроннай пошце.

«Кацярына — неверагодна смелая, адказная і прафесійная журналістка, — сказала CPJ Гарбунова.

У кастрычніку 2022 года Алесь Бяляцкі, адзін з прадстаўнікоў «Вясны», якія знаходзяцца пад судом, атрымаў Нобелеўскую прэмію міру разам з «Мемарыялам» і Украінскім цэнтрам грамадзянскіх свабод.

CPJ звярнуўся па электроннай пошце ў Следчы камітэт Беларусі па каментар, але адказу не атрымаў.

Артыкул на сайце CPJ

Пераклад на беларускую мову: Беларуская асацыяцыя журналістаў.

Глядзiце таксама

Lawtrend: Мониторинг ситуации со свободой ассоциаций и положением организаций гражданского общества в Беларуси за март 2024 года
30 красавіка 2024, 08:14
Lawtrend: Мониторинг ситуации со свободой ассоциаций и положением организаций гражданского общества в Беларуси за март 2024 года
Ситуация в отношении свободы ассоциаций и положения беларусских НКО в Беларуси остается по-прежнему плохой.
Информационный бюллетень LawtrendMonitor №3, 2024 год
30 красавіка 2024, 08:02
Информационный бюллетень LawtrendMonitor №3, 2024 год
В этом выпуске LawtrendMonitor представлены обзоры ситуации со свободой ассоциаций и положением организаций гражданского общества за 2023 год и за март 2024 года.
Агляд «Вясны»: Амаль тысячу чалавек затрымалі за першыя тры месяцы 2024 года ў Беларусі
30 красавіка 2024, 07:48
Агляд «Вясны»: Амаль тысячу чалавек затрымалі за першыя тры месяцы 2024 года ў Беларусі
Праваабаронцы «Вясны» падлічылі агульную лічбу затрыманняў за першы квартал 2024 года.
«Інструмент кантролю, прапаганды і імітацыі грамадзянскай дзейнасці». «Белая Русь» як прыклад штучнай палітычнай партыі
30 красавіка 2024, 07:24
«Інструмент кантролю, прапаганды і імітацыі грамадзянскай дзейнасці». «Белая Русь» як прыклад штучнай палітычнай партыі
З Юрыдычнай службай «Вясны» распавядаем пра партыю «Белая Русь», яе ролю на выбарах і значэнне для рэжыму.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці