Камітэт абароны журналістаў: «Улады Беларусі павінны неадкладна абнародаваць прычыну арышту Ларысы Шчыраковай»

13 снежня 2022, 09:57
Камітэт абароны журналістаў: «Улады Беларусі павінны неадкладна абнародаваць прычыну арышту Ларысы Шчыраковай»

Беларускія ўлады павінны абнародаваць прычыну арышту былой журналісткі Ларысы Шчыраковай або неадкладна вызваліць яе, заявіў 9 снежня Камітэт абароны журналістаў.

«Адсутнасць інфармацыі беларускімі ўладамі аб затрыманні былой журналісткі Ларысы Шчыраковай выклікае глыбокую занепакоенасць, — заявіў у Нью-Ёрку Карлас Марцінес дэ ла Серна, праграмны дырэктар КАЖ. — Улады павінны неадкладна раскрыць любыя абвінавачанні, вылучаныя супраць яе, і забяспечыць, каб прадстаўнікі прэсы не пераследаваліся за іх працу».

Сына Шчыраковай забралі са школы ў прытулак для моладзі ў дзень затрымання яго маці, паведамляе праваабарончая група "Гомельская вясна".

"Падобна на тое, што яна затрымана па крымінальнай справе, інакш яны не маглі б яе затрымаць, бо яе сын непоўнагадовы", — сказаў намеснік старшыні Беларускай асацыяцыі журналістаў Барыс Гарэцкі.

Паводле звестак БАЖ, з таго часу, як у лютым яна пайшла з журналістыкі, Шчыракова працавала фатографам, дакументуючы беларускія культурныя традыцыі.

КАЖ звярнуўся па электроннай пошце ў Следчы камітэт Беларусі па каментар, але не атрымаў адказу.

Арыгінал артыкулу (на ангельскай мове) на сайце Камітэту абароны журналістаў

Пераклад на беларускую мову: БАЖ

Глядзiце таксама

Новы спецыяльны дакладчык ААН аб стане правоў чалавека ў Беларусі Нільс Муйжніекс
16 кастрычніка 2024, 12:41
Новы спецыяльны дакладчык ААН аб стане правоў чалавека ў Беларусі Нільс Муйжніекс
11 кастрычніка ў Жэневе на пасяджэнні 57-й сесіі Рады ААН па правах чалавека на пасаду спецдакладчыка па Беларусі быў прызначаны Нільс Муйжніекс, эксперт у абароне правоў чалавека з 25-гадовым досведам.
«Я займалася Беларуссю амаль кругласуткава»
28 верасня 2024, 09:51
«Я займалася Беларуссю амаль кругласуткава»
Падкаст «Вясна прыйдзе» пагаварыў з Анаіс пра яе шлях да Беларусі, пра яе прызначэнне, як гэта ўспрынялі беларускія праваабаронцы, як зарабляла на жыццё (бо быць Спецдакладчыкам — гэта валанцёрская праца).
«Задушэнне іншадумства». Незалежныя эксперты па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі выступілі ў ААН
24 верасня 2024, 15:30
«Задушэнне іншадумства». Незалежныя эксперты па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі выступілі ў ААН
«Вясна» расказвае, што казалі незалежныя эксперты, дэлегацыя Беларусі, праваабаронцы, і каго ў выніку падтрымалі розныя дзяржавы.
Пашпарты, бежанцы, прымусовае лячэнне... Як беларускія ўлады справаздачыліся ў Камітэце па правах людзей з інваліднасцю
19 верасня 2024, 16:40
Пашпарты, бежанцы, прымусовае лячэнне... Як беларускія ўлады справаздачыліся ў Камітэце па правах людзей з інваліднасцю
"Вясна" паглядзела шасцігадзіннае пасяджэнне Камітэта правоў людзей з інваліднасцю і распавядае пра самыя асноўныя пытанні, якія Камітэт задаў беларускім уладам.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці