Разам з юрысткай «Вясны» Святланай Галаўнёвай распавядаем, па якіх справах палітвязняў з 2020 года Рабочая група ААН па адвольных затрыманнях выносіла рашэнні.
Падкаст «Вясна прыйдзе» пагаварыў з Анаіс пра яе шлях да Беларусі, пра яе прызначэнне, як гэта ўспрынялі беларускія праваабаронцы, як зарабляла на жыццё (бо быць Спецдакладчыкам — гэта валанцёрская праца).
Праваабаронцы звярнуліся да спецыяльных дакладчыкаў ААН па пытаннях аб свабодзе меркаванняў і іх вольным выказванні, становішчы праваабаронцаў і па сітуацыі ў Беларусі з інфармацыяй аб прызнанні рэсурсаў правабарончай арганізацыі "экстрэмісцкімі матэрыяламі".
Спецдакладчыкі ААН звярнуліся з лістом да беларускай дзяржавы па сітуацыі з пагаршэннем здароўя палітвязня Паўла Кучынскага, пра якую ім паведамілі юрысты "Вясны".
У сумесным лісце, накіраваным 13 сакавіка 2024 года, Фонд "Дом правоў чалавека" і некалькі міжнародных і беларускіх арганізацый грамадзянскай супольнасці заклікалі дзяржавы-ўдзельніцы Савета па правах чалавека падтрымаць падаўжэнне паўнамоцтваў Спецыяльнага дакладчыка па Беларусі і стварэнне незалежнага механізму падсправаздачнасці для прасоўвання працы УВКПЧ па расследаванні сітуацыі ў Беларусі.
Спецыяльныя дакладчыкі ААН выступілі з заявай з нагоды незаконных і несправядлівых прысудаў праваабаронцам "Вясны" Алесю Бяляцкаму, Валянціну Стэфановічу і Уладзіміру Лабковічу.
Беларускія ўлады злоўжываюць антытэрарыстычным і антыэкстрэмісцкім заканадаўствам і працягваюць зачышчаць грамадзянскую супольнасць, душыць свабоду выказвання меркаванняў і выкараняць палітычную апазіцыю.
Юрыдычная служба «Вясны» накіравала зварот ва Упраўленне Вярхоўнага камісара па правах чалавека з нагоды прызнання праваабарончага цэнтру «экстрэмісцкім фармаваннем».