Новы спецыяльны дакладчык ААН аб стане правоў чалавека ў Беларусі Нільс Муйжніекс

16 кастрычніка 2024, 12:41
Новы спецыяльны дакладчык ААН аб стане правоў чалавека ў Беларусі Нільс Муйжніекс

11 кастрычніка 2024 года ў Жэневе на пасяджэнні 57-й сесіі Рады ААН па правах чалавека на пасаду спецыяльнага дакладчыка ААН аб стане правоў чалавека Беларусі быў прызначаны Нільс Муйжніекс, эксперт у сферы абароны правоў чалавека з 25-гадовым досведам.

Нільс Рэйманд Муйжніекс атрымаў адукацыю ў Прынстанскім і Каліфарнійскім (Бэрклі) універсітэтах Злучаных Штатах Амерыкі. Ён займаў пасаду Камісара па правах чалавека ў Радзе Еўропы, узначальваў рэгіянальнае прадстаўніцтва Amnesty International у Еўропе і супрацоўнічаў з беларускімі праваабаронцамі. З 2018 года і да апошняга часу пасаду спецыяльнага дакладчыка ААН аб стане правоў чалавека Беларусі займала Анаіс Марэн.

Праект "Права на абарону" аналізаваў заяўкі кандыдатаў на пасаду спецдакладчыка. У сваёй заяўцы Муйжніекс пісаў наступнае:

"Маю больш за 25 гадоў досведу працы ў галіне правоў чалавека, у тым ліку ў якасці еўрапейскага рэгіянальнага дырэктара Amnesty International, камісара Рады Еўропы па правах чалавека, судакладчыка па рэзалюцыі СПЧ ААН 38/18, сябра і старшыні Еўрапейскай камісіі супраць расізму і нецярпімасці, а таксама дырэктар праваабарончай НДА з 1994 па 2002 год.

Я раблю шмат публікацыяў; англійская — адна з маіх родных моваў, я добра валодаю французскай і рускай мовамі…

Я супрацоўнічаў з беларускімі праваабаронцамі ў якасці камісара і прэзідэнта Асацыяцыі школ палітычных даследаванняў, звязаных з Радай Еўропы. ... У мяне ёсць высокая матывацыя ўзяць на сябе гэты мандат, бо я цвёрда перакананы ў неабходнасці ўнесці свой унёсак у паляпшэнне сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі, краіне, якая суседнічае з маёй уласнай краінай, Латвіяй. Я заўсёды ўважаў анамаліяй, што Беларусь ізаляваная ад сваіх заходніх суседзяў і не можа/не жадае скарыстацца магчымасцямі, уласцівымі больш поўнаму супрацоўніцтву з еўрапейскімі і міжнароднымі інстытутамі. ...

Маё бачанне мандата заключаецца ў інтэнсіўнай рабоце з усім спектрам зацікаўленых бакоў, уключаючы ўлады Беларусі, суседнія дзяржавы, Савет ААН па правах чалавека і іншыя аддзелы ААН, арганізацыі грамадзянскай супольнасці і іншыя міжнародныя арганізацыі, бокам якіх з'яўляецца Беларусь (напрыклад, АБСЕ). Я зраблю ўсё магчымае, каб удзельнічаць у канструктыўным дыялогу з уладамі, застаючыся пры гэтым прынцыповым і адкрытым па пытаннях правоў чалавека".

Прызначэнне Спецыяльнага дакладчыка па Беларусі - гэта важная падзея ў справе міжнароднай адвакацыі правоў чалавека, у маніторыгу і ацэнцы беларускай сітуацыі. Менавіта праз справаздачы Спецдакладчыка ўвесь свет даведваецца пра парушэнні правоў чалавека ў Беларусі. Гэтыя справаздачы Спецдакладчык рыхтуе ў шчылнай працы з беларускімі праваабаронцамі.

Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава вітае прызначэнне Нільса Муйжніекса і выказвае ўдзячнасць Анаіс Марэн за яе папярэднюю працу.

Падзялiцца

Глядзiце таксама

Спецдакладчык ААН па Беларусі: «Вызваленне палітвязняў не спыняе палітыку рэпрэсій»
10 студзеня 2026, 12:45
Спецдакладчык ААН па Беларусі: «Вызваленне палітвязняў не спыняе палітыку рэпрэсій»
Спецыяльны дакладчык па пытанні аб становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі Нільс Муйжніекс 17 снежня павітаў нядаўнія вызвалення зняволеных, асуджаных у сувязі з пратэстамі вакол прэзідэнцкіх выбараў 2020 года.
Тлумачыць «Вясна»: Міжнародны крымінальны суд і Міжнародны суд ААН. Як працуе міжнародная адказнасць у выпадку Беларусі
10 студзеня 2026, 12:03
Тлумачыць «Вясна»: Міжнародны крымінальны суд і Міжнародны суд ААН. Як працуе міжнародная адказнасць у выпадку Беларусі
Як на шляху да Accountability for Belarus могуць быць задзейснены такія механізмы міжнароднай адказнасці, як Міжнародны крымінальны суд і Міжнародны суд ААН? І што гэта такое?
Тбіліскі гарадскі суд скасаваў адмову беларускай журналістцы ў прытулку
04 студзеня 2026, 16:39
Тбіліскі гарадскі суд скасаваў адмову беларускай журналістцы ў прытулку
Пра гэта паведаміў “Позірку” праваабаронца Раман Кісляк, які пражывае ў Грузіі.
Універсальны перыядычны агляд: Беларусь падтрымала 128 рэкамендацый з 332
18 снежня 2025, 21:00
Універсальны перыядычны агляд: Беларусь падтрымала 128 рэкамендацый з 332
У Жэневе прайшло 15 пасяджэнне перад дзясятай сесіяй Рабочай групы па Універсальным перыядычным аглядзе (УПА). На ім прынялі раздзел рэкамендацый праекта дакладу УПА па ў тым ліку і Беларусі.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці