Камітэт абароны журналістаў заклікаў беларускія ўлады зняць абвінавачванні з журналіста Аляксандра Зянкова

20 студзеня 2024, 15:50
Камітэт абароны журналістаў заклікаў беларускія ўлады зняць абвінавачванні з журналіста Аляксандра Зянкова

На фота: Аляксандр Зянкоў. LinkedIn

Крыніца: Беларуская асацыяцыя журналістаў

Камітэт абароны журналістаў (CPJ) заклікаў беларускія ўлады зняць абвінавачванні з журналіста Аляксандра Зянкова

Таксама Камітэт па абароне журналістаў запатрабаваў ад беларускіх уладаў раскрыць абвінавачванні супраць журналіста Алеся Сабалеўскага і прычыну нядаўняга затрымання журналіста Яўгена Глушкова.

«Затрыманні журналістаў Яўгена Глушкова, Алеся Сабалеўскага і Аляксандра Зянкова з’яўляюцца яшчэ адным прыкладам бязлітаснага пераследу прадстаўнікоў прэсы з боку беларускіх уладаў», — заявіла каардынатар праграм CPJ па Еўропе і Цэнтральнай Азіі Гульноза Саід.

CPJ звярнуўся па каментар на электронную пошту Следчага камітэта Беларусі, праваахоўны орган краіны, які займаецца расследаваннем крымінальных спраў, але не атрымаў адказу.

«Улады павінны неадкладна зняць усе абвінавачванні з Зянкова, раскрыць усе абвінавачванні супраць Глушкова і Сабалеўскага і забяспечыць, каб прадстаўнікі прэсы не траплялі ў турму за сваю працу», — упэўнена спадарыня Саід. 

Публікуецца паводле сайту БАЖ

Падзялiцца

Глядзiце таксама

Люстрация как элемент переходного правосудия: подходы социальных наук и международные стандарты
03 лютага 2026, 07:33
Люстрация как элемент переходного правосудия: подходы социальных наук и международные стандарты
Именно текущий период открывает пространство для анализа, сравнительного сопоставления опыта и выработки подходов, которые не будут сформированы под давлением срочности, общественных ожиданий или политической конъюнктуры.
Агляд «Вясны». Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі ў 2025 годзе
17 студзеня 2026, 13:57
Агляд «Вясны». Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі ў 2025 годзе
Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі застаецца нязменна цяжкай.
Былы міністр працы і сацыяльных спраў Германіі стаў «хросным» Мікалая Статкевіча
17 студзеня 2026, 13:47
Былы міністр працы і сацыяльных спраў Германіі стаў «хросным» Мікалая Статкевіча
У межах кампаніі #Westandbyou Хубертус Хайль стаў "хросным" палітвязня Мікалая Статкевіча, вядомага лідара апазіцыі.
Агляд Беларускага ПЭНу: пераслед за творчасць у Беларусі з 2020 па 2025 гады
12 студзеня 2026, 19:16
Агляд Беларускага ПЭНу: пераслед за творчасць у Беларусі з 2020 па 2025 гады
Ніжэй разгледжаны выпадкі, якія паказваюць, як у Беларусі творчасць і культурная дзейнасць могуць рабіцца цэнтральным элементам абвінавачання, прыводзячы да крымінальнага або адміністрацыйнага пераследу, што з’яўляецца прамым парушэннем свабоды творчасці.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці