Кансультацыйная група «Беларусь — Еўрапейскі Саюз»: як прайшла першая сустрэча

31 ліпеня 2023, 11:28
Кансультацыйная група «Беларусь — Еўрапейскі Саюз»: як прайшла першая сустрэча

На фота: Марго Ворыхава

Стварэнне Кансультацыйнай групы «Беларусь — Еўрапейскі Саюз», узмацненне падтрымкі Беларусі, спецпрадстаўнік_ца ЕС па Беларусі: як прайшоў візіт у Брусэль?

27-29 чэрвеня ў Брусэлі прайшла першая сустрэчы Кансультацыйнай групы Еўрапейскага саюза з прадстаўнікамі_цамі беларускай грамадзянскай супольнасці і дэмакратычных сіл.

Прадстаўніца БНМС «РАДА» і сяброўка Кансультацыйнай групы, Марго Ворыхава, падзялілася ўражаннямі.

— Падчас першай сустрэчы ў Бруселі мы паднялі пытанні адносна пагаршэння сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі і тое, якія праблемы хвалююць беларусаў_ак за мяжой: умовы для палітычных зняволеных і іх сем’яў, складанасці з удзелам ці сама наяўнасць праграм мабільнасці, візавае пытанне, а таксама праблемы з легалізацыяй у краінах ЕС.

Што было зроблена падчас візіту:

Створана Кансультацыйная група «Беларусь — Еўрапейскі Саюз» і праведзена першая сустрэча з удзелам членаў_ак Каардынацыйнай рады, Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі і Офіса Святланы Ціханоўскай, прадстаўнікоў_ніц беларускай грамадзянскай супольнасці, незалежнай прэсы, праваабарончых арганізацый, бізнес-асацыяцый. Яны абмеркавалі Стратэгію ЕС для Беларусі, дапамогу рэпрэсаваным, падтрымку культурных ініцыятыў і СМІ.

Прапанавалі лідарам_кам Еўрасаюза ўзмацніць падтрымку рэпрэсаваных, праваабаронцаў, незалежных СМІ і грамадзянскай супольнасці, спрасціць візавы рэжым і міграцыйныя працэдуры для беларусаў_ак за мяжой.

Па выніках сустрэч Савет Еўропы прыняў заяву аб спыненні размяшчэння расейскіх войскаў і ядзернай зброі на тэрыторыі Беларусі.

На сустрэчы з Жазэпам Барэлем (вярхоўным прадстаўніком ЕС па замежных справах і палітыцы бяспекі) было прапанавана прызначыць спецпрадстаўніка_цу Еўрасаюза па Беларусі, а таксама прыцягнуць Лукашэнку да адказнасці за злачынствы супраць чалавечнасці і саўдзел рэжыму ў вайне Расіі супраць Украіны.

Арыгінал артыкулу на сайце БНМС "Рада"

Глядзiце таксама

Новы спецыяльны дакладчык ААН аб стане правоў чалавека ў Беларусі Нільс Муйжніекс
16 кастрычніка 2024, 12:41
Новы спецыяльны дакладчык ААН аб стане правоў чалавека ў Беларусі Нільс Муйжніекс
11 кастрычніка ў Жэневе на пасяджэнні 57-й сесіі Рады ААН па правах чалавека на пасаду спецдакладчыка па Беларусі быў прызначаны Нільс Муйжніекс, эксперт у абароне правоў чалавека з 25-гадовым досведам.
«Я займалася Беларуссю амаль кругласуткава»
28 верасня 2024, 09:51
«Я займалася Беларуссю амаль кругласуткава»
Падкаст «Вясна прыйдзе» пагаварыў з Анаіс пра яе шлях да Беларусі, пра яе прызначэнне, як гэта ўспрынялі беларускія праваабаронцы, як зарабляла на жыццё (бо быць Спецдакладчыкам — гэта валанцёрская праца).
«Задушэнне іншадумства». Незалежныя эксперты па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі выступілі ў ААН
24 верасня 2024, 15:30
«Задушэнне іншадумства». Незалежныя эксперты па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі выступілі ў ААН
«Вясна» расказвае, што казалі незалежныя эксперты, дэлегацыя Беларусі, праваабаронцы, і каго ў выніку падтрымалі розныя дзяржавы.
Пашпарты, бежанцы, прымусовае лячэнне... Як беларускія ўлады справаздачыліся ў Камітэце па правах людзей з інваліднасцю
19 верасня 2024, 16:40
Пашпарты, бежанцы, прымусовае лячэнне... Як беларускія ўлады справаздачыліся ў Камітэце па правах людзей з інваліднасцю
"Вясна" паглядзела шасцігадзіннае пасяджэнне Камітэта правоў людзей з інваліднасцю і распавядае пра самыя асноўныя пытанні, якія Камітэт задаў беларускім уладам.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці