«Клянуся шчыра і добрасумленна выконваць абавязкі адваката». Прэзентаваны даклад пра рэпрэсіі супраць беларускіх адвакатаў

27 мая 2024, 10:45
«Клянуся шчыра і добрасумленна выконваць абавязкі адваката». Прэзентаваны даклад пра рэпрэсіі супраць беларускіх адвакатаў

Human Rights Watch, Беларуская асацыяцыя адвакатаў правоў чалавека і праект "Права на абарону" прэзентавалі ў Вільні даклад "Клянуся шчыра і добрасумленна выконваць абавязкі адваката", што дакументуе сістэматычныя рэпрэсіі супраць адвакатаў, якія прадстаўляюць інтарэсы кліентаў у палітычна матываваных справах і праліваюць святло на парушэнні правоў чалавека ў Беларусі.

Прэзентацыя дакладу пачалася са згадкі імя палітзняволенай адвакаткі Юліі Юргілевіч:

"У гэтую суботу было ўрачыстае ўручэнне Юліі Юргілевіч узнагароды за абарону правоў чалавека, — распавяла прэзідэнтка Беларускай асацыяцыі адвакатаў правоў чалавека Марыя Колесава-Гудзіліна. — На ўзнагародзе напісана "Беларусь", што вельмі важна. Таму што гэтая ўзнагарода ўручаецца ўпершыню беларусу, беларусцы. Першая ўзнагарода была ўручана Нэльсану Мандэлу. Быў вялікі гонар удзельнічаць у гэтым узнагароджанні. На жаль, Юлія не змагла атрымаць узнагароду сама, бо яна ў турме. Але мы дамовіліся захоўваць узнагароду, пакуль яна не вернецца".

Аб метадалогіі дакладу распавяла малодшая даследчыца Human Rights Watch па Еўропе і Цэнтральнай Азіі Анастасія Круопе:

"Мы правялі 19 інтэрв'ю з адвакатамі, пазбаўленымі ліцэнзій. Мы таксама прааналізавалі больш за 140 кейсаў на аснове публічна-даступнай інфармацыі: кейсаў, калі адвакаты былі пазбаўленыя ліцэнзій як калегіямі адвакатаў, так і праз працэдуру пераатэстацыі, пазбаўлення ліцэнзіі Мінюстам як ліцэнзуючым органам. І мы таксама прааналізавалі тры з паловай гады публікацыі БРКА (Беларуская рэспубліканская калегія адвакатаў) і тэрытарыяльных калегій адвакатаў, і таксама Мінюста. Яшчэ накіравалі запыт у Мінюст і БРК, але чакана не атрымалі ад іх адказаў".

У 95-старонкавым дакладзе "Клянуся шчыра і добрасумленна выконваць абавязкі адваката". Палітычна матываваныя пераследы адвакатаў па правах чалавека ў Беларусі" прыведзеная ананімная цытата аднаго з беларускіх адвакатаў, што ўдзельнічаюць у палітычна адчувальных справах, агучаную ў верасні 2023 года:

"Цяпер, абараняючы палітычных зняволеных, адвакат разумее, што рызыкі ягонай дзейнасці спалучаныя не толькі з магчымасцю пазбаўлення права на прафесію, але і з пазбаўленнем волі... Не ведаеш, ці дойдзеш ты да сваёй машыны з раніцы ці цябе проста затрымаюць".

Анастасія Круопе падзялілася асноўнымі высновамі дакладу:

"Рэпрэсіі супраць адвакатаў, якія прадстаўляюць інтарэсы палітычных зняволеных або якія кажуць аб парушэнні правоў чалавека ў Беларусі, сталі сістэматычнымі і шырокараспаўсюджанымі. Улады Беларусі ўстанавілі амаль поўны кантроль над юрыдычнай прафесіяй у Беларусі. Органы адвакацкага самакіравання не могуць лічыцца незалежнымі — яны не абараняюць інтарэсы сваіх чальцоў, і, больш за тое, залучаюцца наўпрост у рэпрэсіі супраць адвакатаў ды служаць рупарам дзяржаўнай павесткі", — распавяла прадстаўніца Human Rights Watch.

У дакладзе ёсць і рэкамендацыі — як уладам Беларусі, так і міжнародным арганізацыям, а таксама замежным калегіям адвакатаў:

"Акрамя відавочных рэкамендацый уладам Беларусі спыніць неадкладна палітычна-матываваныя рэпрэсіі і недазволенае абыходжанне з палітычнымі зняволенымі, што знаходзяцца ў гэты момант за кратамі, мы таксама рэкамендавалі спыніць усе нападкі на адвакатаў у Беларусі і памяняць палітыку і заканадаўства такім чынам, каб прафесія адваката ў Беларусі была незалежнай, абароненай, і адвакаты маглі рабіць сваю працу, не баючыся адплаты з боку дзяржавы. Таксама мы параілі міжнародным арганізацыям не разглядаць Беларускую рэспубліканскую калегію адвакатаў як незалежную з прычыны высокага кантролю з боку ўладаў. Таксама не разглядаць яе як тую, што прадстаўляе інтарэсы ўсіх адвакатаў. Мы таксама парэкамендавалі разгледзець магчымасць увядзення таргетаваных санкцый супраць прадстаўнікоў Мінюста і БРКА, што ўцягнутыя наўпрост у рэпрэсіі супраць адвакатаў. Таксама мы рэкамендавалі іншым замежным калегіям адвакатаў падтрымліваць беларускіх адвакатаў. Міжнароднай супольнасці парэкамендавалі падтрымліваць праваабарончыя арганізацыі, якія дакументуюць парушэнне правоў чалавека ў Беларусі. І агулам заклікалі не маўчаць, а працягваць казаць пра рэпрэсіі супраць адвакатаў у Беларусі", — падвяла вынікі Анастасія Круопе.

Цалкам з дакладам можна азнаёміцца ТУТ.

Арыгінальная публікацыя на сайце "Вясны"

Падзялiцца

Глядзiце таксама

Lawtrend: Мониторинг ситуации со свободой ассоциаций и положением организаций гражданского общества в Беларуси в октябре 2025 года
04 лістапада 2025, 13:50
Lawtrend: Мониторинг ситуации со свободой ассоциаций и положением организаций гражданского общества в Беларуси в октябре 2025 года
Несмотря на непрекращающиеся попытки беларусских властей ограничить доступ к информации, можно с уверенностью констатировать, что репрессии в стране не прекращаются.
Гайд БАЖ для журналістаў: як этычна і бяспечна пісаць пра вызваленых палітвязняў
03 лістапада 2025, 12:48
Гайд БАЖ для журналістаў: як этычна і бяспечна пісаць пра вызваленых палітвязняў
Эксперты на запыт Беларускай асацыяцыі журналістаў распрацавалі кароткі спіс рэкамендацый для незалежных медыя.
Сумесная заява з нагоды Міжнароднага дня палітычных зняволеных
29 кастрычніка 2025, 21:00
Сумесная заява з нагоды Міжнароднага дня палітычных зняволеных
Праваабарончыя арганізацыі з усяго свету 30 кастрычніка прынялі сумесную заяву з нагоды Міжнароднага дня палітычных зняволеных.
Lawtrend: Мониторинг ситуации со свободой ассоциаций и положением организаций гражданского общества в Беларуси в сентябре 2025 года
13 кастрычніка 2025, 12:40
Lawtrend: Мониторинг ситуации со свободой ассоциаций и положением организаций гражданского общества в Беларуси в сентябре 2025 года
Казавшаяся приостановленной практика принудительной ликвидации некоммерческих организаций вновь получила свое развитие.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці