Крымінальны перасьлед за данаты: пяць камэнтароў юрыста «Вясны»

05 ліпеня 2023, 08:43
Крымінальны перасьлед за данаты: пяць камэнтароў юрыста «Вясны»

Праваабарончая супольнасць 21 чэрвеня прызнала палітычнымі зняволенымі 12 чалавек, якія заключаныя пад варту па абвінавачваннях за ахвяраванні ў адрас нефармальных супольнасцяў і арганізацый. У гэтым жа месяцы ў структуры крымінальнага пераследу па палітычных матывах адбыўся ўсплеск спраў за фінансаванне экстрэмісцкага фарміравання, экстрэмісцкай дзейнасці і тэрарыстычнай дзейнасці. 

Ва ўсіх выпадках крымінальныя справы распачыналіся за данаты на адрас фондаў салідарнасці і палка Кастуся Каліноўскага, па некаторых фігурантах, якія праходзяць па дадзенай катэгорыі спраў, інфармацыя пра сутнасць абвінавачвання адсутнічае ўвогуле.

Юрыст "Вясны" каментуе спецыфіку гэтых справаў:

Па-першае, варта адзначыць, што павальнае прызнанне нефармальных аб'яднанняў, ініцыятыў і супольнасцяў экстрэмісцкімі фармаваннямі і тэрарыстычнымі арганізацыямі стала адбывацца пасля падзей 2020 года. Логіка ўлады гранічна прымітыўная – абвяшчаць па-за законам усё, што мае ўплыў на грамадскую думку альтэрнатыўнай ўлады, дапамогу ахвярам рэпрэсій, а таксама сілавое вырашэнне пытання. Пры гэтым пераслед грамадзян за данаты на адрас гэтых арганізацый парушае як права беларусаў на калектыўнае выказванне меркаванняў, так і права на свабоду асацыяцый.

Па-другое, пераслед грамадзян за данаты і ахвяраванні з'яўляецца праявай тэндэнцыі выкарыстання больш цяжкіх складаў злачынстваў з мэтай узмацнення жорсткасці суровасці рэпрэсіўнага ўздзеяння на беларускае грамадства. Дадзеная тэндэнцыя стала выяўляцца з сярэдзіны 2021 года пасля катастрофы Як-130 у Баранавічах, калі былі затрыманыя за распальванне варожасці не менш за два дзясяткі чалавек за каментары ў адрас улады і яе мілітарысцкія праявы. Пасля інцыдэнту з перастрэлкай паміж супрацоўнікам КДБ і IT-спецыялістам дадзеная тэндэнцыя ўмацавалася, і стала актыўна рэалізоўвацца з пачаткам поўнамаштабнай вайны ва Украіне, прычым у ход пайшоў увесь арсенал крымінальных артыкулаў за экстрэмізм, дзяржздраду і тэрарызм. На гэтую тэндэнцыю звяртае ўвагу Спецдакладчык у дакладзе па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі, які будзе прадстаўлены 5 ліпеня на сесіі Савета па правах чалавека.

Па-трэцяе, з прававога пункту гледжання выкарыстанне забаронаў у выглядзе абвяшчэння нефармальных грамадскіх аб'яднанняў экстрэмісцкімі фармаваннямі і тэрарыстычнымі арганізацыямі і наступныя рэпрэсіі за данаты ў іх адрас з'яўляюцца праявай пазаправавой практыкі, паколькі на сучасным этапе прававога рэгулявання разуменне права толькі як балансу паміж асабістай свабодай і грамадскім дабрабытам ўжо не разглядаецца. Права без адсутнасці прымата натуральнага над публічным, якое яшчэ называецца дзяржаўным, наогул правам не з'яўляецца як такім. Гэта вынікае з сэнсу артыкула 21 Канстытуцыі, дзе паказваецца, што забеспячэнне правоў і свабод грамадзян з'яўляецца вышэйшай мэтай дзяржавы. Адпаведна, асноўным законам краіны прызнаецца натуральна-прававая канцэпцыя, згодна з якой правы і свабоды асобы з'яўляюцца натуральнымі, яны ўяўляюць сабой аб'ектыўныя ўласцівасці чалавека, якія ён набывае з моманту свайго нараджэння. Не дзяржаўная ўлада стварае правы чалавека, яны спароджаныя яго фізічнай, псіхічнай, сацыяльнай прыродай.

Па-чацвёртае, катэгорыя складаў злачынстваў, прадугледжаных артыкуламі за фінансаванне экстрэмісцкай або тэрарыстычнай дзейнасці альбо экстрэмісцкага фарміравання фактычна выкарыстоўваюцца ўладамі для знішчэння любых перадумоў праявы салідарнасці і прыкмет нацыянальнай самасвядомасці ў грамадстве з мэтай далейшага ўзурпавання ўлады, культывавання паднявольнага стану насельніцтва, які знаходзіцца пад юрысдыкцыяй афіцыйнага Мінска. Нацыянальныя пачуцці і салідарнасць выступаюць фундаментальным матывам і рухавіком на шляху да здабыцця свабоды і аднаўлення нацыянальнага пачатку ў кіраванні беларускай дзяржавай.

Па-пятае, пасля дэнансацыі Факультатыўнага пратакола да Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах абмежавальныя меры, якія ўводзяцца дзяржавай для барацьбы з грамадзянскай і палітычнай актыўнасцю беларусаў, не могуць быць правераны на прадмет адпаведнасці міжнародным стандартам абароны правоў чалавека на прадмет законнасці, сувымернасці і неабходнасці іх прымянення. Адсутнасць такога "фільтра" стварае перадумовы да яшчэ большага самавольства і прымяненню нормаў, якія тычацца процідзеяння экстрэмізму і тэрарызму. Усё гэта вядзе да таго, што рэпрэсіі могуць сысці ў цалкам не бачную для грамадскасці прастору. На працягу 2023 года праваабаронцы "Вясны" фіксуюць выпадкі масавага выкліку грамадзян у ДФР КДК і КДБ за данаты, дзе ім у прымусовым парадку прапануецца ўнесці суму, якая перавышае памер ахвяраванні ў дзесяць разоў, на разліковы рахунак дзяржаўнай установы (дзіцячы дом, паліклініка, бальніца). Пасля ў дачыненні да грамадзян, якія выканалі ўмовы сілавікоў, выносіцца пастанова аб спыненні крымінальнай справы. Спыняецца дадзеная справа з фармулёўкай, прадугледжанай п.11 арт. 29 КПК, калі па ўзбуджанай крымінальнай справе вытворчасць падлягае спыненню пры наяўнасці падстаў для вызвалення ад крымінальнай адказнасці, прадугледжаных артыкуламі Асаблівай часткі Крымінальнага кодэкса. Такая форма рэпрэсіі ставіць чалавека ў стан поўнай нявызначанасці адносна юрыдычных наступстваў, паколькі ў сённяшніх рэаліях ніхто не можа быць упэўненым, што гэтыя рашэнні не “адкруцяць” назад і не перагледзяць прававое становішча асобы ў бок яго пагаршэння. Многім з тых, хто распавядаў “Вясне" пра такія практыкі, недвухсэнсоўна пагражалі праблемамі на працы і ў сваякоў. Таму, адзначае юрыст “Вясны", яшчэ трэба будзе ацаніць той жахлівы эфект, які будзе мець гэтая форма рэпрэсій для правоў многіх беларусаў.

Арыгінальны артыкул на сайце "Вясны"

Глядзiце таксама

Праваабаронца Наталля Сацункевіч: «Задача грамадскіх назіральнікаў — прымусіць сістэму выконваць правілы»
15 красавіка 2024, 12:44
Праваабаронца Наталля Сацункевіч: «Задача грамадскіх назіральнікаў — прымусіць сістэму выконваць правілы»
Беларуская прапаганда спрабуе ачарніць і крыміналізаваць грамадскі кантроль: у прыватнасці, назіранні за выбарамі і судамі. Разам з праваабаронцай "Вясны" Наталляй Сацункевіч разбіраемся, чаму гэта — не проста цалкам законнае права, але і абавязак жыхароў краіны.
Агляд «Вясны». Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі. Сакавік 2024 года
15 красавіка 2024, 11:37
Агляд «Вясны». Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі. Сакавік 2024 года
Савет па правах чалавека ААН сёлета 15 сакавіка апублікаваў даклад аб становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў 2020 года і пасля іх.
Агляд «Вясны». Мінімум 416 судоў: вынікі адміністратыўнага пераследу ў сакавіку 2024 года
15 красавіка 2024, 11:31
Агляд «Вясны». Мінімум 416 судоў: вынікі адміністратыўнага пераследу ў сакавіку 2024 года
Па ўсёй Беларусі штодзённа працягваюцца жорсткія затрыманні беларусаў, большасць з якіх адпраўляюць за краты паводле адміністрацыйных пратаколаў.
Сімвалічных «хросных» атрымалі палітвязні Кацярына Джыг, Таццяна Курыліна, Алег Завадскі і Юлія Лаптановіч
15 красавіка 2024, 11:13
Сімвалічных «хросных» атрымалі палітвязні Кацярына Джыг, Таццяна Курыліна, Алег Завадскі і Юлія Лаптановіч
У межах кампаніі салідарнасці #Westandbyou Дэвід Лега, Элізабэт Гётцэ, Лукас Мандл і Барбара Гізі сталі "хроснымі" Кацярыны Джыг, Таццяны Курылінай, Алега Завадскага і Юліі Лаптановіч.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці