Леанід Судаленка, Лілія Уласава, Максім Знак і Дзмітрый Лаеўскі атрымалі прэмію Рады адвакатаў і юрыдычных супольнасцяў Еўропы «За абарону правоў чалавека»

15 снежня 2021, 12:07
Леанід Судаленка, Лілія Уласава, Максім Знак і Дзмітрый Лаеўскі атрымалі прэмію Рады адвакатаў і юрыдычных супольнасцяў Еўропы «За абарону правоў чалавека»

Прэмія “За абарону правоў чалавека-2021” Рады адвакатаў і юрыдычных супольнасцяў Еўропы (ССВЕ) прысуджаная беларускім юрыстам Леаніду Судаленку, Ліліі Уласавай, Максіму Знаку і Дзмітрыю Лаеўскаму, а таксама ўсім адвакатам у Афганістане.

Цырымонія ўручэння прэміі адбылася 10 снежня падчас пленарнай сесіі CCBE з удзелам у якасці асноўнай дакладчыцы Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека Мішэль Бачэлет праз відэазварот.

Чатыры беларускія юрысты, сярод якіх выпускнік БДПЧ Леанід Судаленка, атрымалі прэмію за тое, што вызначыліся сваёй мужнасцю, рашучасцю і адданасцю абароне асноўных правоў грамадзян і вяршэнства закона ў Беларусі. CCBE жадае аказаць падтрымку ўсім беларускім адвакатам, якія змагаюцца за павагу да вяршэнства закона і асноўных каштоўнасцяў юрыдычнай прафесіі, рызыкуючы сваёй свабодай і магчымасцю займацца юрыдычнай практыкай. Чатыры лаўрэаты Прэміі сталі ахвярамі судовага пераследу з-за іх законную дзейнасць у якасці юрыстаў і адвакатаў. Усім ім цяпер перашкаджаюць займацца сваёй прафесіяй: трое з іх знаходзяцца пад вартай, чацвёрты быў пазбаўлены адвакацкай ліцэнзіі.

Лілія Уласава была арыштаваная 31 жніўня 2020 года. 16 кастрычніка Уласава была вызвалена з-пад варты і змешчана пад хатні арышт. 23 кастрычніка хатні арышт быў скасаваны.

Максім Знак прадстаўляў інтарэсы многіх кліентаў у палітычных справах і быў асуджаны на 10 гадоў пазбаўлення волі пасля аднаго года папярэдняга зняволення. Ён па-ранейшаму знаходзіцца пад вартай.

Леанід Судаленка прадстаўляў інтарэсы праваабаронцаў і актывістаў і быў арыштаваны 18 студзеня 2021 года па абвінавачанні ў «арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, і фінансаванні такой дзейнасці». У цяперашні час ён знаходзіцца пад вартай.

Дзмітрый Лаеўскі  — выбітны юрыст, які гучна распавядаў аб сітуацыі з вяршэнствам закона, незалежнасцю судовай сістэмы, юрыдычнай прафесіяй і правам на абарону ў Беларусі. У судзе ён прадстаўляў інтарэсы некалькіх палітвязняў. Ахвяра неабгрунтаванага ціску на працягу некалькіх гадоў, ён быў афіцыйна пазбаўлены адвакацкай ліцэнзіі 9 ліпеня 2021 года пасля двух дысцыплінарных разглядаў супраць яго.


Рада адвакацкіх аб’яднанняў і юрыдычных таварыстваў Еўропы (CCBE) – міжнародная некамерцыйная асацыяцыя. Аб’ядноўвае калегіі адвакатаў і юрыдычныя супольнасці краін-сябраў, асацыяваных сябраў і краін-назіральнікаў. ССВЕ выступае пасярэднікам паміж ЕС, нацыянальнымі калегіямі адвакатаў і юрыдычнымі супольнасцямі Еўропы. Акрамя таго, асацыяцыя цесна супрацоўнічае з юрыдычнымі арганізацыямі за межамі Еўропы.

У розныя гады прэміяй “За абарону правоў чалавека” ўзнагароджваліся Станіслаў Маркелаў (пасмяротна), юрыст "Вясны" Павел Сапелка, Інцігам Аліеў ды іншыя. 

Пераклад на беларускую мову - ПЦ "Вясна"

Падзялiцца

Глядзiце таксама

Front Line Defenders: «Мы глыбока ўзрушаныя жорсткімі ўмовамі ўтрымання Насты Лойкі»
11 жніўня 2025, 09:26
Front Line Defenders: «Мы глыбока ўзрушаныя жорсткімі ўмовамі ўтрымання Насты Лойкі»
1 жніўня стала вядома, што Лойка была пераведзеная ў памяшканне камернага тыпу з больш жорсткімі ўмовамі ўтрымання.
У чацвёртую гадавіну затрымання праваабаронцаў «Вясны» FIDH і яшчэ 30 арганізацыяў заклікалі вызваліць калегаў
14 ліпеня 2025, 12:31
У чацвёртую гадавіну затрымання праваабаронцаў «Вясны» FIDH і яшчэ 30 арганізацыяў заклікалі вызваліць калегаў
Роўна чатыры гады таму, 14 ліпеня 2021 года, былі затрыманыя вясноўцы Уладзімір Лабковіч, Алесь Бяляцкі і Валянцін Стэфановіч.
Міжнародны дзень адвакатаў у небяспецы 24 студзеня сёлета прысвечаны Беларусі
21 студзеня 2025, 11:33
Міжнародны дзень адвакатаў у небяспецы 24 студзеня сёлета прысвечаны Беларусі
Менавіта ў гэты дзень у 1977 годзе адбыўся «Расстрэл на вуліцы Аточа», калі ў Мадрыдзе на вуліцы Аточа, 55, былі забітыя чацвёра юрыстаў.
«Вясна»: Патрабуем спыніць крымінальны пераслед праваабаронцы Алены Маслюковай
17 кастрычніка 2024, 08:16
«Вясна»: Патрабуем спыніць крымінальны пераслед праваабаронцы Алены Маслюковай
Мы патрабуем адмяніць прысуд і спыніць крымінальны пераслед праваабаронцы Алены Маслюковай.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці