Libereco: Пяць новых хросных з Шатландыі для палітвязняў у Беларусі

16 чэрвеня 2025, 12:51
Libereco: Пяць новых хросных з Шатландыі для палітвязняў у Беларусі

У межах кампаніі #WeStandBYyou Эдвард Маўнцін, Джэксан Карлаў і Рэйчал Гамільтан (Шатландская кансерватыўная ды юніянісцкая партыя), Клэр Бэйкер (шатландскія лейбарысты) і Кевін Сцюарт (Шатландская нацыянальная партыя) сталі "хроснымі" Андрэя Крылова, Жанны Дашкевіч, Вікторыі Дамастой, Тамаза ды Цімура Піпій і Аляксандра Нікіціна.

Андрэй Крылоў, тэхнічны інжынер, быў арыштаваны 16 красавіка 2021 года. Яго абвінавацілі ў падбухторванні да ўдзелу ў "масавых беспарадках" за паведамленні ў адным чаце. Хоць ён не прызнаў віну, яго асудзілі да пяці гадоў турэмнага зняволення за "арганізацыю масавых беспарадкаў" (артыкул 293.1 КК).

Эдвард Маўнцін — чалец парламента ад Шатландскай кансерватыўнай ды юніянісцкай партыі. Ён стаў "хросным" Андрэя Крылова і растлумачыў сваё рашэнне:

"Свабода слова ў Беларусі даступная толькі тым, хто згодны з прэзідэнтам. Усе астатнія павінны рабіць тое, што ім кажуць. Я заклікаю да вызвалення Андрэя Крылова!"


Жанна Дашкевіч — бабуля траіх унукаў і псіхалагіня са шматгадовым стажам. Яе арыштавалі і абвінавацілі ў ахвяраванні на карысць Украіны. Жанну асудзілі да пазбаўлення волі за "стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім" (артыкул 361-1 КК) і "ўдзел або падрыхтоўку да ўдзелу ў ваенных дзеяннях на тэрыторыі замежнай дзяржавы" (артыкул 361-3 КК). Працягласць яе турэмнага зняволення невядомая.

Джэксан Карлаў (Шатландская кансерватыўная і юніянісцкая партыя) — чалец парламента Шатландыі з 2016 года і былы лідар партыі. Ён салідарны з Жаннай Дашкевіч і заяўляе:

"Рэжым Аляксандра Лукашэнкі вынес Жанне абвінаваўчы прысуд за яе падтрымку Украіны супраць уварвання Расеі. Абараняць краіну, на якую незаконна напалі, абараняць міжнароднае права, справядлівасць і спачуванне — гэта не крымінальнае злачынства. Яна павінна быць неадкладна вызваленая разам з усімі іншымі палітычнымі зняволенымі ў Беларусі".


Вікторыя Дамастой, маці траіх маленькіх дзяцей, была арыштаваная КДБ 23 студзеня 2024 года за тое, што пісала лісты палітвязням. Яе судзілі за "садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці" (артыкул 361-4 КК) за яе падтрымку палітвязняў. Ёй таксама былі прад'яўленыя абвінавачванні ў "распальванні варожасці" (артыкул 130 КК), "абразе Лукашэнкі"(артыкул 368 КК) і "парушэнне грамадскага парадку" (артыкул 342 КК). Яе асудзілі да чатырох гадоў пазбаўлення волі.

Рэйчал Гамільтан (Шатландская кансерватыўная ды юніянісцкая партыя) — намесніца старшыні Камітэта па пытаннях роўнасці, правоў чалавека і грамадзянскіх свабод, а таксама намесніца лідара партыі. Яна стала "хроснай", каб падтрымаць Вікторыю Дамастой, і патлумачыла сваё рашэнне:

"У студзені 2024 года КДБ арыштаваў Вікторыю, бо яна пісала лісты і пераводзіла грошы палітвязням. Гэта недапушчальна, што такі просты акт спагады да іншых прывёў да яе арышту і пазбаўлення волі рэжымам Аляксандра Лукашэнкі. Я заклікаю да яе неадкладнага вызвалення, каб яна магла вярнуцца да сваіх маленькіх дзяцей і быць маці, якой яна, несумненна, марыць быць".


Тамаз і Цімур Піпіі — браты і футбольныя фанаты. Іх арыштавалі напрыканцы верасня 2020 года паводле падазрэння ў арганізацыі масавых беспарадкаў. Пасля Тамаз быў асуджаны да пяці гадоў пазбаўлення волі за "ўдзел у масавых беспарадках" (артыкул 293.2 КК). Цімура абвінавацілі ў "гвалце або пагрозе ў дачыненні да прадстаўніка ўлады"(артыкул 366 КК), "парушэнні грамадскага парадку"(артыкул 342 КК) і "ўдзеле ў масавых беспарадках" (артыкул 293.2 КК) ды асудзілі да шасці гадоў, трох месяцаў і двух дзён пазбаўлення волі. Цімуру на працягу года адмаўлялі ў кантактах са сваім адвакатам і сям'ёй. Тамаза некалькі разоў каралі адзіночным зняволеннем, і праз цяжкія ўмовы ўтрымання ён так моцна захварэў, што яго прыйшлося шпіталізаваць. 5 лістапада 2024 года Тамаз зноў паўстаў перад судом і быў асуджаны да дадатковых 18 месяцаў зняволення, нібыта за непадпарадкаванне турэмнай адміністрацыі.

Клэр Бэйкер — дэпутатка парламента ад Шатландскай лейбарысцкай партыі, і яна становіцца "хроснай" двух палітвязняў. Выступаючы ў ролі "хроснай", яна робіць наступную заяву:

"Я падтрымліваю братоў Тамаза і Цімура, адных з многіх няшчасных ахвяр рэпрэсій і палітычных пераследаў у Беларусі, і заклікаю пакласці канец іх несправядліваму турэмнаму зняволенню. Я рада далучыцца да кампаніі "хросных" ад Libereco і ўстаць побач з многімі іншымі парламентарыямі ў Еўропе ў падтрымку пацярпелых ад парушэнняў правоў чалавека. Тамаз і Цімур павінны быць неадкладна вызваленыя разам з усімі іншымі палітычнымі зняволенымі ў Беларусі".


Аляксандр Нікіцін быў краязнаўцам, які да прызыву ў войска працаваў у Музеі беларускіх традыцый. 3 траўня 2024 года ён быў прызнаны вінаватым у "адміністрацыйным правапарушэнні" за падпіску на "экстрэмісцкі" сайт. У верасні 2024 года ён быў зноў асуджаны да невядомага тэрміну пазбаўлення волі, нібыта за "парушэнне грамадскага парадку" (артыкул 342 КК).

Кевін Сцюарт (Шатландская нацыянальная партыя) займаў некалькі міністэрскіх пастоў у шатландскім парламенце. Як "хросны" Аляксандра Нікіціна, ён выказвае сваю падтрымку:

"Я салідарны з Аляксандрам Нікіціным і лічу, што ён і тысячы іншых палітвязняў павінны быць неадкладна вызваленыя. Аляксандр і тысячы мірных і ні ў чым не вінаватых беларусаў і беларусак, якіх рэжым Лукашэнкі пасадзіў у турму, павінны быць дома, або працаваць, або бавіць час са сваімі сем'ямі ды любімымі. Замест гэтага нявінныя людзі марна губляюць у нечалавечых умовах многія гады жыцця. Я заклікаю да вызвалення Аляксандра і ўсіх палітычных зняволеных у Беларусі".

Пераклад на беларускую мову: сайт "Вясны"

Падзялiцца

Глядзiце таксама

«Вясна» распавядае ў лічбах пра пяць гадоў масавых рэпрэсій у Беларусі
11 жніўня 2025, 10:02
«Вясна» распавядае ў лічбах пра пяць гадоў масавых рэпрэсій у Беларусі
За пяць гадоў праваабаронцы «Вясны» зафіксавалі больш за 100 тысяч фактаў рэпрэсій: ператрусаў, каротка- і доўгатэрміновых затрыманняў, допытаў і іншых відаў перасьледу.
Вакансія ў Беларускім доме правоў чалавека імя Барыса Звозскава: Эксперт(ка) па арганізацыйным развіцці
07 жніўня 2025, 11:41
Вакансія ў Беларускім доме правоў чалавека імя Барыса Звозскава: Эксперт(ка) па арганізацыйным развіцці
Мэта пазіцыі: Удасканаленне арганізацыйнай структуры і прынцыпаў кіравання ў БДПЧ праз аналіз, распрацоўку новага рэгламента размеркавання адказнасцей і прыняцця рашэнняў і суправаджэнне ў працэсе змен.
Вакансія ў Беларускім доме правоў чалавека імя Барыса Звозскава: Эксперт(ка) па кіраванні чалавечым патэнцыялам (HR)
07 жніўня 2025, 10:55
Вакансія ў Беларускім доме правоў чалавека імя Барыса Звозскава: Эксперт(ка) па кіраванні чалавечым патэнцыялам (HR)
Мэта пазіцыі: Паляпшэнне сістэмы кіравання чалавечым патэнцыялам у БДПЧ праз дыягностыку патрэб, распрацоўку HR-інструментаў і кансультацыйную падтрымку каманды.
Прымусовая праца ў беларускіх турмах: як рукамі зняволеных рэжым Лукашэнкі падтрымлівае вайну Расіі супраць Украіны
05 жніўня 2025, 11:10
Прымусовая праца ў беларускіх турмах: як рукамі зняволеных рэжым Лукашэнкі падтрымлівае вайну Расіі супраць Украіны
Праваабаронца "Вясны" Алег Мацкевіч прааналізаваў адкрытыя крыніцы інфармацыі і сведчанні былых палітзняволеных, і распавёў пра сувязь паміж прымусовай працай зняволеных у беларускіх турмах і задавальненнем ваенных патрэбаў Расійскай Федэрацыі, накіраваных на вайну супраць суверэннай Украіны.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці