Літва вітае БАЖ з Міжнароднай прэміяй ЮНЭСКА імя Гільерма Кано за свабоду прэсы

03 мая 2022, 08:05
Літва вітае БАЖ з Міжнароднай прэміяй ЮНЭСКА імя Гільерма Кано за свабоду прэсы

Напярэдадні Міжнароднага дня свабоды прэсы – 3 мая – ЮНЭСКА  аб'явіла лаўрэата прэстыжнай прэміі імя Гільерма Кано за ўнёсак у справу свабоды прэсы, піша Міністэрства замежных справаў Літвы. Лаўрэатам стала Беларуская асацыяцыя журналістаў.

 «Літва намінавала Беларускую асацыяцыю журналістаў на гэтую важную ўзнагароду ЮНЭСКА і ў мінулым годзе, таму прыемна, што намаганні па зборы вялікай групы аднадумцаў і вылучэнні сумеснай намінацыі сёлета аказаліся плённымі. Ва ўмовах рэпрэсій Беларуская асацыяцыя журналістаў змагаецца за свабоду слова беларускіх журналістаў, якая сёння чуваць ва ўсім свеце», - заявіла пастаянны прадстаўнік Літвы ў ЮНЭСКА, амбасадар Ёланта Бальчунене.

 Сумесная намінацыя, прадстаўленая пастаяннымі прадстаўніцтвамі Літвы, Польшчы, Чэхіі, Францыі і Германіі пры ЮНЭСКА, была падпісана 46 краінамі, уключаючы ўсе краіны Еўрапейскага Саюза, а таксама Аўстралію, Албанію, Андору, Вялікабрытанію, Гану, Дамініканскую Рэспубліку, Ісландыю, Канаду, Калумб. Новую Зеландыю, Нарвегію, Панаму, Сакартуэла, Паўночную Македонію, Украіну, Чарнагорыю, Швейцарыю, Паўднёвую Карэю і Японію.

 Беларуская асацыяцыя журналістаў таксама была намінавана Міжнароднай федэрацыяй журналістаў, Еўрапейскай федэрацыяй журналістаў, арганізацыяй "Рэпарцёры без межаў", Камітэтам па абароне журналістаў, Саюзам журналістаў Літвы і іншымі міжнароднымі і нацыянальнымі арганізацыямі, якія аб'ядноўваюць журналістаў.

 Заснаваная ў 1997 годзе Міжнародная прэмія ЮНЕСКА імя Гільерма Кано за ўклад у справу свабоды прэсы штогод прысуджаецца журналістам і іх арганізацыям, якія актыўна і нават з вялікай рызыкай, змагаюцца за свабоду прэсы.

 У якасці сябра Выканаўчай рады ЮНЭСКА Літва імкнецца ўмацоўваць праваабарончую дзейнасць ЮНЭСКА і выконваць мандат гэтай міжнароднай арганізацыі ў галіне камунікацыі і інфармацыі, барацьбы з дэзінфармацыяй, свабоды выказвання меркаванняў і бяспекі журналістаў.

Арыгінал артыкула на сайце Міністэрства замежных справаў Літвы

Падзялiцца

Глядзiце таксама

Четвертый цикл Универсального периодического обзора по Беларуси
07 кастрычніка 2025, 13:43
Четвертый цикл Универсального периодического обзора по Беларуси
На сайте Совета по правам человека ООН размещена информация, подготовленная в рамках четвертого цикла Универсального периодического обзора по Беларуси.
UPR-2025: Сумесная справаздача Беларускага ПЭНа, Міжнароднага ПЭНа і Амерыканскага ПЭНа
30 верасня 2025, 12:48
UPR-2025: Сумесная справаздача Беларускага ПЭНа, Міжнароднага ПЭНа і Амерыканскага ПЭНа
Напярэдадні агляду Беларускі ПЭН, Міжнародны ПЭН (PEN International) і Амерыканскі ПЭН (PEN America) падалі ў ААН сумесную справаздачу.
Беларускі ПЭН, Міжнародны ПЭН (PEN International) і ПЭН Амерыка (PEN America): заклік да ўладаў Беларусі
30 верасня 2025, 12:44
Беларускі ПЭН, Міжнародны ПЭН (PEN International) і ПЭН Амерыка (PEN America): заклік да ўладаў Беларусі
Становішча ў галіне правоў чалавека ў Беларусі будзе разгледжана Радай правоў чалавека ААН падчас Універсальнага перыядычнага агляду (UPR) у лістападзе 2025 года.
У пятую гадавіну адвольнага затрымання патрабуем неадкладна вызваліць Марфу Рабкову
17 верасня 2025, 14:22
У пятую гадавіну адвольнага затрымання патрабуем неадкладна вызваліць Марфу Рабкову
17 верасня 2020 года сябра "Вясны" Марфа Рабкова была адвольна затрыманая за сваю законную праваабарончую дзейнасць.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці