Людміла Казак: «Чалавек выгаворвае табе ўсе свае страхі». Як аказваюць медыцынскую і псіхалагічную дапамогу асуджаным да смяротнага пакарання

08 студзеня 2024, 11:37
Людміла Казак: «Чалавек выгаворвае табе ўсе свае страхі». Як аказваюць медыцынскую і псіхалагічную дапамогу асуджаным да смяротнага пакарання

Усе асуджаныя ў Беларусі, паводле дзеючага заканадаўства і нарматыўных дакументаў, маюць права на медыцынскую і псіхалагічную дапамогу. Такое права таксама павінна распаўсюджвацца і на асоб, асуджаных да смяротнага пакарання. Юрыстка і былая адвакатка Людміла Казак, якая брала ўдзел у канферэнцыі "Пенітэнцыярная медыцына і псіхалогія ў Беларусі", зыходзячы з уласнага досведу распавяла пра неабходнасць медычнай і псіхалагічнай дапамогі асуджаным да смяротнага пакарання і яго асаблівасці.

Юрыстка падкрэсліла, што асуджаным, якія чакаюць выканання прысуду, у асноўным аказваецца неабходная медыцынская дапамога, але калі справа тычыцца псіхалагічнай і псіхіятрычнай дапамогі, то тут крыху складаней. У зняволеных існуе перакананне, што турэмным псіхолагам моцна давяраць не варта. Ды і якасць такіх паслуг у месцах несвабоды сумнеўная:

“З усімі маімі падабароннымі асуджанымі даводзілася вырашаць пытанні эмацыйна-псіхалагічнай падтрымкі… З гэтым скаладней. Калі прыходзіла на сустрэчы, заўсёды ўзнікала гэтая тэма – аб дапамозе піхолага. Тады пісалі просьбы на імя начальніка СІЗА. Таксама, калі прыходзіш у турму – там адвакат больш чым адвакат, часткова ён таксама і псіхолаг. Добра памятаю, калі вырашаеш з асуджаным працоўныя моманты, то чалавек выгаворвае табе ўсе свае страхі”.

Людміла Казак казала аб тым, што ў чаканні выканання прысуду асуджаныя пакутуюць бяссонніцай, нервовымі зрывамі.

“Ім прызначаюць антыдэпрэсанты і снатворныя сродкі, аднак лекі не давалі патрэбнага эфекту".

Але нашмат болей чым псіхолагам асуджаныя да смяротнага пакарання давяраюць святарам. Як правіла, асуджаным да смяротнага пакарання прадстаўляецца магчымасць такіх сустрэч. Праўда, здараюцца і выключэнні. Напрыклад, у час эпідэміі COVID, Станіслаў Косцеў, які сур’ёзна ставіўся да рэлігійных пытанняў, так і не змог сустрэцца са святаром. Хаця царква была для яго адзінай апорай.

У адвакацкай практыцы Людмілы Казак былі тры асуджаныя да смяротнага пакарання. Гэта Сяргей Хмялеўскі, Аляксандр Жыльнікаў і адзін з памілаваных братоў Косцевых – Станіслаў.

Дваім з іх – Жыльнікаву і Хмялеўскаму – было наканавана вялікае псіхічнае выпрабаванне. Пасля перагляду іхніх спраў па пратэстах пракуратуры пажыццёвае зняволенне было замененае на смяротнае пакаранне. Гэта вынесці было цяжка…

Вынесены смяротны прысуд Сяргею Хмялеўскаму

Гэты вырак быў вынесены пасля перагляду ягонай крымінальнай справы, па якой раней гэты грамадзянін быў асуджаны да пажыццёвага зняволення.

Таксама Аляксандр Жыльнікаў першапачаткова быў асуджаны на пажыццёвае зняволенне ў сакавіку 2017 года. Але ў выніку пратэсту пракуратуры, у ліпені 2017 года Вярхоўны суд накіраваў справу на новы разгляд у суд ніжэйшай інстанцыі, які 20 студзеня 2018 г. прызначыў яму растрэл.

“Калі пажыццёвае зняволенне суд змяняе на пакаранне смерцю – у асуджаных проста жахлівы стан. Нават складана ўявіць, што яны адчуваюць і нам гэтага не зразумець. Тут ужо патрабуецца не псіхалагічная дапамога, а псіхіятрычнае лячэнне”, – узгадвае Людміла Казак.

Людзі, якія чакаюць выканання смяротнага прысуду, пастаянна знаходзяцца ў вышэйшай нервовай напрузе, на мяжы вар’яцтва.

“Стадыю вар'яцтва вызначыць складана, але неадэкватнасць і прастрацыя назіраюцца практычна ва ўсіх. Для асуджаных характэрныя пакорлівасць і поўнае бязволле. Цяжка вылучыць нешта індывідуальнае. На маёй памяці толькі некалькі чалавек перад выкананнем прысуду выглядалі больш-менш ўсведамлялі, што з імі адбываецца”,  распавядаў раней былы начальнік СІЗА №1 Алег Алкаеў.

Падчас свайго знаходжання ў СІЗА на Валадарцы, асуджаны на смерць Рыгор Язэпчук страціў псіхічную раўнавагу. Як распавядалі супрацоўнікі і былыя вязні, ён “валяўся па падлозе, перакатваўся з кута ў кут па камеры ды спяваў песні, але яго ніяк не супакойвалі”.

З лістоў асуджананага да смяротнага пакарання Андрэя Жука праваабаронцам стала вядома, што ягоны сукамернік Васіль Юзэпчук спрабаваў пераадолець жах смерці, напяваючы час ад часу радкі з песні “А я сяду в кабриолет и уеду куда-нибудь…”

Памылковае меркаванне, што асуджаным да вышэйшай меры пакарання, медыцынская і псіхалагічная дапамога – гэта другаснае, паколькі сэнсу ў гэтым не багата. Аднак трэба памятаць, што да самай апошняй хвіліны гэтыя людзі застаюцца людзьмі. А ўвогуле, смяротнае пакаранне — гэта прысуд, які падрывае чалавечую годнасць, парушае права на жыццё, як як асноўнае і неад’емнае права чалавека.

“Гэта адвольны, несправядлівы і незваротны від пакарання. Незалежна ад таго, чым тлумачыцца прымяненне смяротнага пакарання, незалежна ад метаду пакарання, які ўжываецца, пытанне смяротнага пакарання не можа быць аддзелена ад пытання правоў чалавека”, – выказаўся ў Міжнародны дзень правоў чалавека  каардынатар кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі” Андрэй Палуда.

Публікацыя паводле сайту кампаніі "Праваабаронцы супраць сьмяротнага пакараньня"

Глядзiце таксама

Lawtrend: Мониторинг ситуации со свободой ассоциаций и положением организаций гражданского общества в Беларуси за март 2024 года
30 красавіка 2024, 08:14
Lawtrend: Мониторинг ситуации со свободой ассоциаций и положением организаций гражданского общества в Беларуси за март 2024 года
Ситуация в отношении свободы ассоциаций и положения беларусских НКО в Беларуси остается по-прежнему плохой.
Информационный бюллетень LawtrendMonitor №3, 2024 год
30 красавіка 2024, 08:02
Информационный бюллетень LawtrendMonitor №3, 2024 год
В этом выпуске LawtrendMonitor представлены обзоры ситуации со свободой ассоциаций и положением организаций гражданского общества за 2023 год и за март 2024 года.
Агляд «Вясны»: Амаль тысячу чалавек затрымалі за першыя тры месяцы 2024 года ў Беларусі
30 красавіка 2024, 07:48
Агляд «Вясны»: Амаль тысячу чалавек затрымалі за першыя тры месяцы 2024 года ў Беларусі
Праваабаронцы «Вясны» падлічылі агульную лічбу затрыманняў за першы квартал 2024 года.
«Інструмент кантролю, прапаганды і імітацыі грамадзянскай дзейнасці». «Белая Русь» як прыклад штучнай палітычнай партыі
30 красавіка 2024, 07:24
«Інструмент кантролю, прапаганды і імітацыі грамадзянскай дзейнасці». «Белая Русь» як прыклад штучнай палітычнай партыі
З Юрыдычнай службай «Вясны» распавядаем пра партыю «Белая Русь», яе ролю на выбарах і значэнне для рэжыму.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці