Майстэрня карысных праектаў: новы набор

21 жніўня 2023, 17:56
Майстэрня карысных праектаў: новы набор

Майстэрня карысных праектаў запрашае беларусаў і беларусак ад 18 гадоў, якім неабходна дапамога і падтрымка ў рэалізацыі сваіх сацыяльных і культурных праектаў.

У рамках курса, які пройдзе з 31 жніўня па 23 лістапада, вы зможаце дапрацаваць свае ідэі і пратэставаць праекты з ментар_камі і эксперт_камі, а таксама стаць часткай супольнасці аднадумцаў.

На курсе вас чакае толькі практыка:

  • Вы будзеце ствараць праекты паступова ад ідэі да канкрэтных вынікаў, выкладчы_цы распавядуць пра свае сакрэты і дадуць фідбэк, ментар_кі будуць суправаджаць і падтрымліваць, а псіхолагі дапамогуць справіцца са стрэсам.

  • Асноўная праграма разлічаная на 3 месяцы, яе аснова — практычныя заняткі. Дзве стадыі праграмы: распрацоўка ідэі і рэалізацыя прататыпаў.

  • Практычныя заданні і штотыдневая сустрэчы з ментар_камі ў фармаце mastermind дапамогуць раскатурхаць глузды і запусціць крытычнае мысленне.

Што чакае ў восеньскім наборы 2023?

Усе мерапрыемствы будуць праходзіць анлайн і пачынацца а 19-й гадзіне (па Мінску).

Дні заняткаў: па панядзелках 1 раз у 2 тыдні, па аўторках 1 раз у 2 тыдні, кожны чацвер. Па суботах ці нядзелях у зручны час будуць праходзіць сустрэчы з ментар_камі ў фармаце Mastermind.

Курс складаецца з некалькі модуляў:

  • Распрацоўка прататыпа праекта

  • Рэалізацыя прататыпа

  • Завяршэнне курса і падвядзенне вынікаў

Падрабязней пра праграму і выклад_чыц можна паглядзець тут.

Заяўкі на ўдзел прымаюцца да 27 жніўня ўключна.

Па пытаннях, звязаных з удзелам у восеньскім патоку Майстэрні карысных праектаў, пішыце на goodmasterskaya@gmail.com.

Падзялiцца

Глядзiце таксама

Максім Знак зняў плакат са сваім партрэтам у Вільні
20 ліпеня 2026, 12:59
Максім Знак зняў плакат са сваім партрэтам у Вільні
Сёння ў Вільні Максім Знак асабіста зняў плакат са сваім партрэтам, які быў размешчаны насупраць амбасады Беларусі падчас акцыі салідарнасці ў чэрвені 2024 года.
Прайшла трэцяя канфэрэнцыя правайдэраў нефармальнай адукацыі ў галіне правоў чалавека
01 ліпеня 2026, 12:56
Прайшла трэцяя канфэрэнцыя правайдэраў нефармальнай адукацыі ў галіне правоў чалавека
26–27 чэрвеня адбылася трэцяя канфэрэнцыя правайдэраў нефармальнай адукацыі ў галіне правоў чалавека.
Ліквідацыя 140 НДА і выхад з экалагiчных канвенцый ААН: «Экадом» прэзентаваў агляд экалагічнага сектара Беларусі
29 чэрвеня 2026, 11:48
Ліквідацыя 140 НДА і выхад з экалагiчных канвенцый ААН: «Экадом» прэзентаваў агляд экалагічнага сектара Беларусі
Экадом» з «Зялёнай сеткай» прэзентаваў аналітычны агляд «Становішча экалагічных арганізацый і актывістаў у Беларусі ва ўмовах грамадска-палітычнага крызісу».
«Гэта надзейная сістэма дапамогі». Першае інтэрв’ю Алеся Бяляцкага пра «Вясну» ў 1998 годзе
27 красавіка 2026, 11:29
«Гэта надзейная сістэма дапамогі». Першае інтэрв’ю Алеся Бяляцкага пра «Вясну» ў 1998 годзе
26 красавіка Праваабарончаму цэнтру "Вясна" спаўняецца 30 гадоў.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці