Міліцыя даслала затрыманых на Зыбіцкай месці вуліцы замест штрафу. “Вясна” разбіраецца, ці законна гэта

23 мая 2023, 13:11
Міліцыя даслала затрыманых на Зыбіцкай месці вуліцы замест штрафу. “Вясна” разбіраецца, ці законна гэта

Міністэрства ўнутраных спраў 15 траўня паведаміла ў сваім тэлеграм-канале, што супрацоўнікі РУУС Цэнтральнага раёна Мінска "прапанавалі затрыманым добраахвотна дапамагчы ў навядзенні парадку" ў якасці меры прафілактыкі за адміністрацыйнае правапарушэнне. Чым сапраўды з'яўляюцца дзеянні міліцыі — мерай прафілактыкі ці прымусовай працай? Разбіраецца Святлана Галаўнёва, юрыстка ПЦ "Вясна".

prymusovaja-praca.jpgСкрыншот відэа з афіцыйнага тэлеграм-канала МУС Беларусі

"Прымусовая праца — гэта форма эксплуатацыі, пры якой людзі вымушаны працаваць супраць сваёй волі, часта пад пагрозай гвалту ці іншых негатыўных наступстваў. Міжнародныя стандарты ў галіне рэгулявання працы, уключаючы Канвенцыю Міжнароднай арганізацыі працы (МАП) № 29 "Аб прымусовай ці абавязковай працы" і Канвенцыю МАП № 105 "Аб ліквідаванні прымусовай працы", прызнаюць прымусовую працу незаконнай і патрабуюць ад дзяржаў прымаць захады для яе выкаранення.

Прафілактычныя меры як альтэрнатыва адміністрацыйным спагнанням (да якіх адносяцца, напрыклад, штраф ці арышт) з'явіліся ў заканадаўстве адносна нядаўна. Але, увогуле, выкананне працы па добраўпарадкаванні грамадскіх месцаў, да якой міліцыя прыцягнула парушальнікаў, гэта не мера прафілактыкі, а новы від адміністрацыйнага спагнання, які з'явіўся тады ж, калі і прафілактычныя меры — у 2021 годзе. Адметная асаблівасць такога спагнання — яно прызначаецца пры згодзе чалавека, які здзейсніў адміністрацыйнае правапарушэнне.

Па такіх правапарушэннях, як распіванне спіртных напояў, дробныя хуліганства і дробнае раскраданне (крадзеж) пастанаўленне выносіць не суд, а орган унутраных спраў. Згодна заканадаўству, міліцыя можа прызначыць за такія правапарушэнні ў якасці спагнання грамадскія працы.

Аднак з грамадскай працай важна, каб захоўваўся прынцып добраахвотнасці і каб прызначэнне грамадскіх прац было належна аформлена. Прынцып добраахвотнасці значыць, што грамадскія працы могуць быць прызначаны толькі пры згодзе чалавека, які здзейсніў адміністрацыйнае правапарушэнне, без пагрозы прымянення гвалту ці іншых негатыўных наступствах, уключаючы, напрыклад, пагрозу прызначэнне непрапарцыйна высокага памеру штрафу. Прызначэнне грамадскіх прац павінна быць аформлена пастановай аб адміністрацыйным парушэнні,  а прыцягненне да такіх прац павінна адбыцца не раней за набыццё пастановай моцы. У адваротным выпадку, такое прыцягненне да грамадскіх прац будзе парушаць нормы міжнароднага права ў галіне прымусовай працы".

Юрысты ПЦ "Вясна" збіраюць інфармацыю пра выпадкі прымусовай працы і надаюць бясплатную юрыдычную дапамогу. Кантакты: Telegram: @zvarot96, email: zvarot@spring96.org

Друкуецца паводле сайту "Вясны"

Глядзiце таксама

Беларускі ПЭН: Хроніка парушэнняў правоў чалавека ў сферы культуры 1–15 красавіка 2025 года
17 красавіка 2025, 12:57
Беларускі ПЭН: Хроніка парушэнняў правоў чалавека ў сферы культуры 1–15 красавіка 2025 года
На 15 красавіка 2025 года: Людзей Слова ў няволі (ці з абмежаваннем волі – адбываюць «хатнюю хімію») – не менш за 36, дзеячаў культуры ў няволі (ці з абмежаваннем волі – адбываюць «хатнюю хімію») – не менш за 165.
Агляд «Вясны». Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі ў сакавіку 2025 года
14 красавіка 2025, 13:08
Агляд «Вясны». Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі ў сакавіку 2025 года
Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі застаецца крытычна цяжкай.
Тбіліскі Дом правоў чалавека вінавацяць у сабатажы і падтрымцы гвалту, яго рахункі заблакаваныя
07 красавіка 2025, 15:51
Тбіліскі Дом правоў чалавека вінавацяць у сабатажы і падтрымцы гвалту, яго рахункі заблакаваныя
На рахунках арганізацыі, якія былі замарожаныя на патрабаванне пракуратуры Грузіі, знаходзіліся ахвяраванні, сабраныя для пакрыцця штрафаў.
«Рэакцыя на грамадскі супраціў». У Беларусі за «экстрэмісцкія фармаванні» асудзілі мінімум 258 чалавек
07 красавіка 2025, 12:27
«Рэакцыя на грамадскі супраціў». У Беларусі за «экстрэмісцкія фармаванні» асудзілі мінімум 258 чалавек
У апошнія гады рэжым Лукашэнкі маштабна выкарыстоўвае антыэкстрэмісцкае заканадаўства для пераследу іншадумцаў.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці