Мінімум 12 затрыманых: што вядома пра рэйд КДБ на адвакатаў

07 сакавіка 2024, 10:09
Мінімум 12 затрыманых: што вядома пра рэйд КДБ на адвакатаў

У Мінску 28 лютага супрацоўнікі КДБ зладзілі рэйд на адвакатаў. Па інфармацыі праваабаронцаў, было затрымана сама меней 12 адвакатаў. Большая частка з іх выйшлі на волю, а некаторыя застаюцца ў няволі. За апошнія тры з паловай гады сотні адвакатаў зазналі рэпрэсіі па палітычных матывах: некаторыя сталі фігурантамі крымінальных і адміністрацыйных справаў, а кагосьці пазбавілі ліцэнзій. Цяпер у зняволенні знаходзяцца шэсць палітзняволеных адвакатаў.

"Вясна" распавядае, што вядома пра затрыманні, а прэзідэнтка Беларускай асацыяцыі адвакатаў правоў чалавека Марыя Колесава-Гудзіліна каментуе пераслед адвакатаў.

Паводле "Вясны", 28 лютага ў Мінску КДБ зладзіў аблаву на дзеючых адвакатаў: 12 чалавек былі затрыманыя, двое з іх да гэтага часу застаюцца за кратамі. Дакладныя прычыны пераследу невядомыя.

Гэта ўжо не першая спроба ціску рэжыму на адвакатуру. Цягам амаль чатырох гадоў адвакатаў пазбаўляюць магчымасці ажыццяўляць сваю дзейнасць, пераследуюць за дапамогу і абарону палітычных вязняў, па надуманых прычынах пазбаўляюць ліцэнзій і адпраўляюць за краты за сваю працу.

Прэзідэнтка Беларускай асацыяцыі адвакатаў правоў чалавека Марыя Колесава-Гудзіліна пракаментавала "Вясне" чарговую аблаву на адвакатаў: 

Марыя Колесава-ГудзілінаМарыя Колесава-Гудзіліна

"Вядома пра затрыманне адвакатаў. Частка адпушчаная. Хтосьці застаецца пад вартай. Можам таксама сказаць, што затрыманне адвакатаў — парушэнне права на кваліфікаваную юрыдычную дапамогу. Рэалізацыя гэтага права немагчымая без незалежнай адвакатуры, свабоднай ад ціску органаў дзяржаўнай бяспекі на адвакатаў.

Калі кваліфікаваная юрыдычная дапамога спатрэбіцца прадстаўнікам рэжыму, ім таксама спатрэбяцца незалежныя і свабодныя адвакаты".

Арыгінальная публікацыя на сайце "Вясны"

Глядзiце таксама

«І вы гатовыя даць гэтым судам права пазбаўляць жыцця?» У Варшаве паглядзелі фільм пра смяротнае пакаранне
07 кастрычніка 2024, 09:07
«І вы гатовыя даць гэтым судам права пазбаўляць жыцця?» У Варшаве паглядзелі фільм пра смяротнае пакаранне
Дыскусія і паказ фільма "Жыццё Дэвіда Гейла" прайшлі ў Беларускім Моладзевым Хабе, што ў Варшаве.
«Мы вернемся ў краіну разам з канстытуцыйнай законнасцю»: Леаніда Судаленку шукае беларуская міліцыя
19 верасня 2024, 15:12
«Мы вернемся ў краіну разам з канстытуцыйнай законнасцю»: Леаніда Судаленку шукае беларуская міліцыя
Асуджанага завочна праваабаронцу Леаніда Судаленку абвясцілі ў вышук у Беларусі. Ягонае фота з’явілася на гомельскіх стэндах «Іх шукае міліцыя».
Трое новых «хросных» з Германіі для палітвязняў у Беларусі
19 верасня 2024, 14:59
Трое новых «хросных» з Германіі для палітвязняў у Беларусі
У межах кампаніі #WeStandBYyou Петэр Хайдт, Луіза Ліцына-Бадэ і Бруна Хенэль сталі "хроснымі" Аляксея Бародкі, Сяргея Шамецькі і Чэслава Канановіча.
Павел Сапелка аб прызнанні віны пры памілаванні
18 верасня 2024, 14:30
Павел Сапелка аб прызнанні віны пры памілаванні
Праваабаронца "Вясны" Павел Сапелка распавядае, што значыць прызнанне віны пры памілаванні і ці будзе ўлічвацца гэты фактар пры рэабілітацыі палітвязняў.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці