Міжнародная праваабарончая супольнасць выказала салідарнасць са зняволенымі вясноўцамі

14 ліпеня 2022, 18:57
Міжнародная праваабарончая супольнасць выказала салідарнасць са зняволенымі вясноўцамі

14 ліпеня, у гадавіну затрымання старшыні “Вясны” Алеся Бяляцкага, яго намесніка Валянціна Стэфановіча і юрыста арганізацыі Уладзіміра Лабковіча, прадстаўнікі міжнароднай праваабарончай супольнасці выказалі зняволеным вясноўцам сваю падтрымку і салідарнасць, піша "Вясна".

viasna_fidh.jpg

Так, Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў, сумесная ініцыятыва Міжнароднай Федэрацыі за правы чалавека (FIDH) і Міжнароднай арганізацыі супраць катаванняў (OMCT), выступіла з заявай да гадавіны арышту віцэ-прэзідэнта FIDH Валянціна Стэфановіча, Алеся Бяляцкага і Уладзіміра Лабковіча, у якой адзначыла:

“Разам з чатырма іншымі сябрамі "Вясны" яны застаюцца за кратамі па сфабрыкаваных абвінавачваннях, у жахлівых умовах, сістэматычна пазбаўленыя зносін з сем'ямі і адвакатамі. Абсерваторыя з глыбокім шкадаваннем адзначае далейшае знішчэнне грамадзянскай супольнасці Беларусі рэжымам Лукашэнкі і заклікае беларускія ўлады неадкладна вызваліць семярых сябраў "Вясны" і ўсіх адвольна затрыманых у краіне і аператыўна расследаваць усе абвінавачванні ў парушэнні правоў чалавека супраць іх.

Абсерваторыя таксама заклікае міжнародную супольнасць працягваць падтрымліваць беларускую грамадзянскую супольнасць і заняць цвёрдую прававую і палітычную пазіцыю ў дачыненні да тых, хто знаходзіцца за кратамі, тым самым даючы зразумець беларускім уладам, што справядлівасць пераможа”.

Фонд Right Livelihood адзначыў неабходнасць вызвалення праваабаронцаў “Вясны” падчас выступу на 50-й сесіі Савета па правах чалавека ААН, а таксама напісаў у сваім твітары словы падтрымкі:

“Год таму беларускія ўлады правялі ператрус у офісах лаўрэата прэміі #RightLivelihood @viasna96 і арыштавалі яго заснавальніка Алеся Бяляцкага, Валянціна Стэфановіча і Уладзіміра Лабковіча.

#Беларусь павінна неадкладна безумоўна вызваліць іх і ўсіх іншых палітвязняў!”

Праваабаронца са Швецыі Марцін Угла сфатаграфаваўся са сваёй сям’ёй у падтрымку зняволеных "вясноўцаў", паўтарыўшы знакаміты здымак.

“Free Ales! Free Valik! Free Uladz! Free Viasna!

Жыве Беларусь! Жыве Вясна!”  напісаў ён у сваім фэйсбуку.

Фонд Дамоў правоў чалавека зрабіў шэраг публікацый у падтрымку “вясноўцаў”, а таксама запісаў відэазвароты былых палітзняволеных з Азербайджану Інцігама Аліева і Анара Мамедлі, у абарону якіх у свой час выступалі Алесь, Валянцін і Уладзімір.

Сваю салідарнасць зняволеным праваабаронцам "Вясны" выказалі і іншыя праваабарончыя арганізацыі: АДЦ "Мемарыял", Front Line Defenders, Міжнародная асацыяцыя па абароне свабоды слова.

"Хросныя" выступілі ў падтрымку "вясноўцаў" у гадавіну іх затрымання

Дэпутаты нямецкага Бундэстага, якія ўзялі на сябе абавязкі сімвалічных "хросных" зняволеных праваабаронцаў "Вясны" у межах кампаніі салідарнасці #WeStandBYyou, арганізаванай нямецка-швейцарскай арганізацыяй “Libereco — Партнёрства за правы чалавека”, выказалі словы падтрымкі ў першую гадавіну з моманту іх затрымання.

14 ліпеня ў Львове, на базе офіс-шэлтара Чарнігаўскага Адукацыйнага Дома правоў чалавека адбылося падпісанне паштовак для палітзняволеных "вясноўцаў".

Артыкул з сайта "Вясны"

Глядзiце таксама

«І вы гатовыя даць гэтым судам права пазбаўляць жыцця?» У Варшаве паглядзелі фільм пра смяротнае пакаранне
07 кастрычніка 2024, 09:07
«І вы гатовыя даць гэтым судам права пазбаўляць жыцця?» У Варшаве паглядзелі фільм пра смяротнае пакаранне
Дыскусія і паказ фільма "Жыццё Дэвіда Гейла" прайшлі ў Беларускім Моладзевым Хабе, што ў Варшаве.
«Антывестэрнізм, затыканне дзірак ды рэпрэсіўная нага». Агляд БХК
30 верасня 2024, 14:08
«Антывестэрнізм, затыканне дзірак ды рэпрэсіўная нага». Агляд БХК
Эксперты БХК апублікавалі новы агляд трэндаў дзяржаўнай палітыкі.
«Мы вернемся ў краіну разам з канстытуцыйнай законнасцю»: Леаніда Судаленку шукае беларуская міліцыя
19 верасня 2024, 15:12
«Мы вернемся ў краіну разам з канстытуцыйнай законнасцю»: Леаніда Судаленку шукае беларуская міліцыя
Асуджанага завочна праваабаронцу Леаніда Судаленку абвясцілі ў вышук у Беларусі. Ягонае фота з’явілася на гомельскіх стэндах «Іх шукае міліцыя».
Трое новых «хросных» з Германіі для палітвязняў у Беларусі
19 верасня 2024, 14:59
Трое новых «хросных» з Германіі для палітвязняў у Беларусі
У межах кампаніі #WeStandBYyou Петэр Хайдт, Луіза Ліцына-Бадэ і Бруна Хенэль сталі "хроснымі" Аляксея Бародкі, Сяргея Шамецькі і Чэслава Канановіча.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці