Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў, FIDH і Сусветная арганізацыя супраць катаванняў (OMCT) атрымалі новую інфармацыю і просяць тэрміновага ўмяшання ў наступную сітуацыю ў Беларусі.
Новая інфармацыя:
Абсерваторыя была праінфармаваная аб апошніх падзеях у працэсе над Леанідам Судаленкам, юрыстам Гомельскага аддзялення Праваабарончага цэнтра "Вясна", Таццянай Ласіцай і Марыяй Тарасенка, валанцёрамі "Вясны", якія працавалі са спадаром Судаленкам.
3 верасня 2021 года Леанід Судаленка, Таццяна Ласіца і Марыя Тарасенка паўсталі перад Цэнтральным раённым судом Гомеля для першага пасяджэння пад старшынствам суддзі Сяргея Салоўскага. Суддзя Салоўскі вядомы тым, што ў 2020 годзе сістэматычна выносіў несправядлівыя і рэпрэсіўныя прысуды.
Трое праваабаронцаў прыцягваюцца да крымінальнай адказнасці па артыкулах «арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак і фінансаванне такой дзейнасці» (ч. 1 і 2 артыкула 342 Крымінальнага кодэкса Беларусі). Калі іх прызнаюць вінаватымі, ім можа пагражаць да трох гадоў пазбаўлення волі. Спадар Судаленка і спадарыня Ласіца незаконна трымаюцца ўжо больш за сем месяцаў у СІЗА No 3 у Гомелі, а спадарыня Тарасенка знаходзіцца пад абмежаваннем на паездкі і абавязаная па выкліку з'яўляцца ў суд ці органы ўнутраных спраў.
Перад пачаткам судовага пасяджэння ў залу суда былі дапушчаныя некаторыя прадстаўнікі праўрадавых СМІ і ўсяго пяць вольных слухачоў. Судовыя ахоўнікі абгрунтавалі такія абмежаванні пандэміяй Ковід-19 і папрасілі прысутных выдаліць усе фатаграфіі, зробленыя ў холе будынка.
У пачатку судовага працэсу пракуратура выступіла з першым хадайніцтвам з просьбай разгледзець крымінальную справу на закрытым пасяджэнні, каб не раскрываць доказы, якія змяшчаюць канфідэнцыйную банкаўскую інфармацыю аб руху грашовых сродкаў на рахунках, якая абаронена заканадаўства, а таксама ў інтарэсах бяспекі сведак і іншых удзельнікаў крымінальнага працэсу.
Адвакаты выступілі супраць хадайніцтва, сцвярджаючы, што няма сведак, якія баяліся раскрыцця іх звестак, а сама справа не ўтрымлівала ніякіх дзяржаўных сакрэтаў. Як варыянт, яны прапанавалі закрыць некаторыя пасяджэнні па просьбе сведак, але не ўвесь працэс.
Аднак суддзя Салоўскі пастанавіў правесці працэс супраць Леаніда Судаленкі, Таццяны Ласіцы і Марыі Тарасенкі на закрытым пасяджэнні на працягу ўсяго працэсу, і таму ўсе прысутныя на пасяджэнні былі вымушаныя пакінуць залу суда.
На момант публікацыі гэтага тэрміновага звароту дата чарговага слухання трох праваабаронцаў не вядомая з-за рашэння аб закрытым пасяджэнні.
Абсерваторыя нагадвае, што Леанід Судаленка быў арыштаваны і дапытаны 18 студзеня 2021 года Следчым камітэтам Беларусі, не меў доступу да свайго адваката на працягу некалькіх гадзін. Па гэтай жа крымінальнай справе Марыя Тарасенка, памочніца Леаніда Судаленкі, была арыштаваная 18 студзеня 2021 года, а пасля вызваленая 21 студзеня 2021 года з абмежаваннем на паездкі. Таццяна Ласіца была арыштаваная 21 студзеня 2021 года ў аэрапорце Мінска супрацоўнікамі МУС пры спробе паездкі з Беларусі ў Літву.
Леанід Судаленка, які вядзе праваабарончую дзейнасць ужо больш за дваццаць гадоў, неаднаразова падвяргаўся нападу беларускіх уладаў, разам з іншымі сябрамі «Вясны». Судовы пераслед трох актывістаў з'яўляецца часткай разгону арганізацыі.
Абсерваторыя засмучаная рашэннем суда аб правядзенні судовага працэсу над Леанідам Судаленкам, Таццянай Ласіцай і Марыяй Тарасенкай у закрытым рэжыме, бо гэты спосаб не гарантуе, што іх права на справядлівы суд будзе паважацца на працягу ўсіх працэсаў.
Закрытыя слуханні могуць парушаць права на справядлівае судовае разбіральніцтва, замацаванае ў артыкуле 14 Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах, тым, што яны не дазваляюць грамадскасці праверыць належнае ажыццяўленне правасуддзя і, выніку, могуць прывесці да адвольных прысудаў.
Абсерваторыя асуджае працяглыя адвольныя затрыманні Леаніда Судаленкі, Таццяны Ласіцы і іншых сябраў і валанцёраў «Вясны», у тым ліку Алеся Бяляцкага, Валянціна Стэфанавіча, Уладзіміра Лабковіча, Марфы Рабковай і Андрэя Чапюка.
Зварот з заклікам да дзеяння цалкам (на англійскай мове).
Пераклад на беларускую мову: БДПЧ.