«Мы салідарныя з Марфай Рабковай». Сімвалічная «хросная» і 100 дэпутатаў Бундэстага накіравалі адкрыты зварот да ўладаў Беларусі

17 жніўня 2023, 10:46
«Мы салідарныя з Марфай Рабковай». Сімвалічная «хросная» і 100 дэпутатаў Бундэстага накіравалі адкрыты зварот да ўладаў Беларусі

Агнешка Бругер, намесніца старшыні фракцыі партыі “Саюз 90/Зялёныя” ў нямецкім Бундэстагу і сімвалічная “хросная” палітзняволенай праваабаронцы “Вясны” Марфы Рабковай у межах кампаніі #WeStandBYou, накіравала адкрыты зварот да беларускіх уладаў. 100 дэпутатаў з нямецкага парламенту падтрымалі зварот і падпісаліся пад ім.

Фотакалаж з сацсетак Агнешкі Бругер

Фотакалаж з сацсетак Агнешкі Бругер

Агнешка Бругер звяртае ўвагу на несправядлівы прысуд у 14 гадоў і 9 месяцаў для Марфы Рабковай за працу ў “Вясне” ў якасці каардынатаркі валанцёраў, а таксама за дакументаванне фактаў катаванняў і жорсткага абыходжання з боку сілавікоў у дачыненні да мірных дэманстрантаў у Беларусі.

Сімвалічная “хросная” асобна адзначае, што стан здароўя Марфы Рабковай за два гады ўтрымання ў СІЗА значна пагоршыўся, а належную медыцынскую дапамогу дзяўчыне не аказваюць.

“Мы заклікаем Вас неадкладна выконваць міжнародныя стандарты для зняволеных, у прыватнасці Мінімальныя стандартныя правілы Арганізацыі Аб'яднаных Нацый абыходжання са зняволенымі. Марфа Рабкова павінна атрымаць неадкладны доступ да гэтак неабходнай медычнай дапамогі”, - падкрэсліваецца ў звароце.

Таксама прыводзіцца цытата з апошняга слова Марфы Рабковай у судзе, а падпісанты заклікаюць паважаць крытычныя галасы ў краіне, неадкладна і безумоўна вызваліць Марфу Рабкову і ўсіх іншых палітычных зняволеных:

“Мы непарушна салідарныя з Марфай Рабковай і шматлікімі мужнымі людзьмі ў Беларусі, якія змагаюцца за дэмакратыю, свабоду і правы чалавека”.

Чытаць зварот (у ПДФ, на беларускай мове) на сайце "Вясны"

Глядзiце таксама

Lawtrend: Мониторинг ситуации со свободой ассоциаций и положением организаций гражданского общества в Беларуси за январь 2025 года
14 красавіка 2025, 13:55
Lawtrend: Мониторинг ситуации со свободой ассоциаций и положением организаций гражданского общества в Беларуси за январь 2025 года
В январе 2025 года ситуация в сфере свободы ассоциации соответствовала общей ситуации с реализацией прав человека в стране — репрессии ужесточились на фоне так называемого избирательного процесса.
Агляд «Вясны». Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі ў сакавіку 2025 года
14 красавіка 2025, 13:08
Агляд «Вясны». Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі ў сакавіку 2025 года
Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі застаецца крытычна цяжкай.
Тбіліскі Дом правоў чалавека вінавацяць у сабатажы і падтрымцы гвалту, яго рахункі заблакаваныя
07 красавіка 2025, 15:51
Тбіліскі Дом правоў чалавека вінавацяць у сабатажы і падтрымцы гвалту, яго рахункі заблакаваныя
На рахунках арганізацыі, якія былі замарожаныя на патрабаванне пракуратуры Грузіі, знаходзіліся ахвяраванні, сабраныя для пакрыцця штрафаў.
«Рэакцыя на грамадскі супраціў». У Беларусі за «экстрэмісцкія фармаванні» асудзілі мінімум 258 чалавек
07 красавіка 2025, 12:27
«Рэакцыя на грамадскі супраціў». У Беларусі за «экстрэмісцкія фармаванні» асудзілі мінімум 258 чалавек
У апошнія гады рэжым Лукашэнкі маштабна выкарыстоўвае антыэкстрэмісцкае заканадаўства для пераследу іншадумцаў.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці