«Не маўчыце, калі ваш сваяк у цяжкім стане ў турме», — праваабаронцы звярнуліся да сваякоў палітвязняў

20 студзеня 2024, 16:20
«Не маўчыце, калі ваш сваяк у цяжкім стане ў турме», — праваабаронцы звярнуліся да сваякоў палітвязняў

13 студзеня стала вядома пра смерць 50-гадовага палітзняволенага Вадзіма Храсько, якога раней асудзілі да трох гадоў калоніі за данаты. Вадзім стаў чацвёртым беларускім палітвязнем, які загінуў у зняволенні — на жаль, верагодна ён не будзе апошнім, бо за кратамі вязні сутыкаюцца з жорсткім абыходжаннем, катаваннямі і адсутнасцю медыцынскай дапамогі. Яшчэ раней праваабаронцы склалі спіс палітзняволеных, якія знаходзяцца ў асаблівай рызыцы. З гэтай нагоды "Вясна", BYSOL і BY_help звярнуліся да сваякоў вязняў

Ілюстрацыя Вольгі Пранкевіч

"Гэта ўжо чацвёртая смерць палітзняволенага ў турме. На жаль, не апошняя, бо ўладзе абсалютна напляваць на стан здароўя тых, каго яна трымае ў закладніках. Праваабаронцы маюць спіс людзей, стан здароўя якіх амаль не пакідае ім шанца выйсці з турмы жывымі, і ўсё гэта адбываецца ў цэнтры Еўропы, на нашых вачах.

Просьба да сваякоў — не маўчыце, калі ваш сваяк у цяжкім стане ў турме, паведамляйце пра гэта праваабаронцам. Своечасовы візіт адваката да арыштанта можа ўратаваць жыццё, але на яго не заўсёды ёсць грошы. Не саромцеся звяртацца па дапамогу".

Ініцыятывы выказваюць спачуванні сваякам і адзначаюць, што сем'і памерлых у турмах палітвязняў, якія звернуцца па дапамогу, атрымаюць усю магчымую падтрымку.

Фонд салідарнасці BYSOL

Кампанія BY_help

Праваабарончы цэнтр "Вясна"

Глядзiце таксама

Заява праваабарончай супольнасці ў сувязі з інаўгурацыяй А. Лукашэнкі
24 сакавіка 2025, 11:20
Заява праваабарончай супольнасці ў сувязі з інаўгурацыяй А. Лукашэнкі
У сувязі з інаўгурацыяй А. Лукашэнкі мы, беларускія праваабарончыя арганізацыі, заяўляем наступнае.
«Прысуд стаў увасабленнем разбуральнай палітыкі рэжыму Лукашэнкі»: заява з нагоды гадавіны суда над беларускімі праваабаронцамі
04 сакавіка 2025, 08:13
«Прысуд стаў увасабленнем разбуральнай палітыкі рэжыму Лукашэнкі»: заява з нагоды гадавіны суда над беларускімі праваабаронцамі
Праваабарончая супольнасць выступіла з заявай, у якой заклікае міжнародную супольнасць і патрабуе ад уладаў Беларусі пачаць усе магчымыя намаганні, каб усе палітычныя зняволеныя ў Беларусі былі безумоўна вызваленыя.
Заява аб прызнанні дзевяці чалавек палітычнымі зняволенымі (Алеся Галіцына і іншыя)
03 сакавіка 2025, 09:45
Заява аб прызнанні дзевяці чалавек палітычнымі зняволенымі (Алеся Галіцына і іншыя)
Мы патрабуем ад уладаў Беларусі неадкладна вызваліць Алесю Галіцыну, Андрэя Несцяровіча, Ірыну Пазнякевіч, Івана Палевікова, Паліну Зыль, Анатоля Васілеўскага, Аляксандра Клютко, Аляксандра Таранку, Лілію Качан і спыніць іх крымінальны пераслед.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці