«Не пакінем гэтага». Польшча будзе дамагацца пашырэння санкцый да Беларусі за прысуд Пачобуту

09 лютага 2023, 08:30
«Не пакінем гэтага». Польшча будзе дамагацца пашырэння санкцый да Беларусі за прысуд Пачобуту

Крыніца: polskieradio.pl

Старшыня камісіі замежных справаў Сейму Радослаў Фогель заявіў, што будуць рашучыя захады для вызвалення Анджэя Пачобута.


Surowe sankcje wobec białoruskiego reżimu. Takie rozwiązanie postuluje Polska na arenie europejskiej. Anatol Chomicz / Forum

Журналіст, актывіст Саюзу палякаў у Беларусі Анджэй Пачобут учора быў асуджаны на 8 гадоў зняволення. Афіцыйная рэакцыя польскага боку была хуткай – 9 лютага было абвешчана, што закрываецца памежны пераход Баброўнікі на мяжы з Беларуссю. Старшыня камісіі замежных справаў Сейму Радослаў Фогель (Radosław Fogiel) заявіў, што будуць рашучыя захады для вызвалення Анджэя Пачобута.

Сейм прыняў рэзалюцыю, у якой асудзіў рашэнне Гродзенскага абласнога суда, які прысудзіў актывіста польскай меншасці ў Беларусі і журналіста Анджэя Пачобута да 8 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

– Сейм Рэчы Паспалітай Польшчы патрабуе, каб тыя, хто прадстаўляе рэпрэсіўны апарат, а менавіта суддзі, пракуроры, дзяржслужачыя, то бок асобы, якія датычныя да пераследу Анджэя Пачобута і нашых суайчыннікаў у Беларусі былі пакараныя персанальнымі санкцыямі ад Польшчі і Еўраспейскага саюза, – гаворыцца ў рэзалюцыі, якую зачытала віцэ-спікер Сейма Малгажата Гасеўска.

Як падкрэсліваецца ў рэзалюцыі, дзейсныя формы рэпрэсій – пераслед сябраў Саюзу палякаў Беларусі, ліквідацыя польскіх школ і культурных арганізацый, апаганьванне польскіх мемарыяльных месцаў – з'яўляюцца недапушчальнымі актамі, якія супярэчаць міжнародным абавязацельствам Беларусі.

Старшыня камісіі замежных справаў Сейму Радослаў Фогель нагадаў, што дыпламатычныя адносіны з Беларуссю звяліся да мінімальнага ўзроўню.

Старшыня камісіі замежных справаў Сейму Радослаў Фогель нагадаў, што дыпламатычныя адносіны з Беларуссю звяліся да мінімальнага ўзроўню. У інтэрв’ю для Польскага радыё Фогель сказаў, што не варта пакуль агучваць крокі, якія МЗС будзе спрабаваць рабіць у справе вызвалення Анджэя Пачобута. «Можа быць, лепш, каб гэта да пэўнага моманту заставалася за кулісамі, калі мы хочам дасягнуць поспеху», – сказаў палітык.

Радослаў Фогель падкрэсліў, што выступае за жорсткія санкцыі супраць беларускага рэжыму. Такое рашэнне Польшча будзе адстойваць на еўрапейскай арэне:

- Кожны раз мы выступаем за тое, каб санкцыі былі сіметрычныя для Расіі, Пуціна і Лукашэнкі, Беларусі. Нажаль, у пэўных сітуацыях еўрапейскія партнёры абмяжоўваюць нашыя магчымасці. Будзем аналізаваць, што можна зрабіць. Напрыклад, калі размова ідзе пра кантроль памежны. Але не пакінем гэтага так сабе.

Разам з тым віцэ-спікер Сейму Рышард Тэрлецкі (Ryszard Terlecki) песімістычны ў ацэнцы магчымасцяў уплываць на беларускі рэжым:

– Трэба падтрымліваць высілкі, каб вызваліць яго на нейкіх умовах. Але мы таксама ведаем, што Анжаліку Борыс, якая знаходзіцца пад хатнім арыштам, чакае суд. Сітуацыя надзвычай змрочная, надзвычай небяспечная для нашых польскіх грамадзян Беларусі. Мы вельмі перажываем за гэта, але мы бездапаможныя, не ведаем, што можна зрабіць у гэтай сітуацыі. Хіба што можна разлічваць на тое, што прыйдуць да розуму ці адбудуцца нейкія грунтоўныя перамены ў Мінску.

Намеснік міністра замежных спраў Пётр Ваўжык (Piotr Wawrzyk) заявіў, што польскі бок будзе патрабаваць, каб вінаватыя ў пераследзе Анджэя Пачобута былі ўключаны ў санкцыйны спіс Еўрасаюзу.

Кіраўнік Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі Марыюш Камінскі (Mariusz Kamiński) паведаміў у Twitter, што даручыў сваім службам «падрыхтаваць заяву на ўключэнне ў санкцыйны спіс большай колькасці людзей, звязаных з рэжымам Лукашэнкі, адказных за рэпрэсіі супраць палякаў у Беларусь».

Таксама Марыюш Каміньскі заявіў, што «ў сувязі з важнымі інтарэсамі дзяржаўнай бяспекі вырашана прыпыніць рух на польска-беларускім памежным пераходзе ў Баброўніках». Рух будзе прыпынены з 12 гадзін дня ў пятніцу.

Пасажырска-таварны памежны пераход Баброўнікі-Бераставіца, размешчаны ў Падляшскім ваяводстве, а з беларускага боку ў Гродзенскай вобласці. З лістапада 2021 года стаў адзіным аўтамабільным памежным пераходам на Падляшшы, які абслугоўвае грузавыя зносіны з Беларуссю.

Цяпер паміж Польшчай і Беларуссю будзе дзейнічаць толькі адзін памежны пераход Тэрэспаль – Варшаўскі мост. Гэта істотна ўскладняе грузаперавозкі праз Польска-беларускую мяжу. Для разумення маштабаў: за мінулы год на пераходзе Баброўнікі ў абодва бакі праверылі больш за 1,2 мільёна чалавек.

Абурэнне прысудам Анджэю Пачобуту выказалі, у тым ліку, прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда, прэмʼер-міністр Матэвуш Маравецкі і Міністэрства замежных спраў. У сувязі з гэтым прысудам у МЗС Польшчы быў выкліканы часовы павераны ў справах амбасады Беларусі ў Польшчы Аляксандар Часноўскі.

Учора суд у Гродне асудзіў Анджэя Пачобута на 8 гадоў пазбаўлення волі. Актывіста Саюза палякаў на Беларусі рэжым абвінаваціў у «распальванні варожасці» і «дзеянні на шкоду дзяржаве праз заклікі да ўвядзення санкцый». На думку праваабаронцаў, прысуд палітычна матываваны. Анджэй Пачобут знаходзіцца за кратамі з сакавіка 2021 года. Улады спрабавалі ўгаварыць яго пакінуць Беларусь, але Анджэй Пачобут прынцыпова адмовіўся гэта рабіць, бо не лічыць сябе вінаватым. Ён таксама адмовіўся пісаць прашэнне аб памілаванні Аляксандру Лукашэнку.

Публікуецца паводле сайту БАЖ

Глядзiце таксама

«І вы гатовыя даць гэтым судам права пазбаўляць жыцця?» У Варшаве паглядзелі фільм пра смяротнае пакаранне
07 кастрычніка 2024, 09:07
«І вы гатовыя даць гэтым судам права пазбаўляць жыцця?» У Варшаве паглядзелі фільм пра смяротнае пакаранне
Дыскусія і паказ фільма "Жыццё Дэвіда Гейла" прайшлі ў Беларускім Моладзевым Хабе, што ў Варшаве.
«Антывестэрнізм, затыканне дзірак ды рэпрэсіўная нага». Агляд БХК
30 верасня 2024, 14:08
«Антывестэрнізм, затыканне дзірак ды рэпрэсіўная нага». Агляд БХК
Эксперты БХК апублікавалі новы агляд трэндаў дзяржаўнай палітыкі.
«Мы вернемся ў краіну разам з канстытуцыйнай законнасцю»: Леаніда Судаленку шукае беларуская міліцыя
19 верасня 2024, 15:12
«Мы вернемся ў краіну разам з канстытуцыйнай законнасцю»: Леаніда Судаленку шукае беларуская міліцыя
Асуджанага завочна праваабаронцу Леаніда Судаленку абвясцілі ў вышук у Беларусі. Ягонае фота з’явілася на гомельскіх стэндах «Іх шукае міліцыя».
Трое новых «хросных» з Германіі для палітвязняў у Беларусі
19 верасня 2024, 14:59
Трое новых «хросных» з Германіі для палітвязняў у Беларусі
У межах кампаніі #WeStandBYyou Петэр Хайдт, Луіза Ліцына-Бадэ і Бруна Хенэль сталі "хроснымі" Аляксея Бародкі, Сяргея Шамецькі і Чэслава Канановіча.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці