Нямецкія адвакаты заявілі ў пракуратуру Германіі аб злачынствах Лукашэнкі

06 мая 2021, 17:31
Нямецкія адвакаты заявілі ў пракуратуру Германіі аб злачынствах Лукашэнкі

Адвакаты ад імя дзясяці беларусаў звярнуліся ў Федэральную пракуратуру Германіі з заявай аб тым, што Аляксандр Лукашэнка здзейсніў злачынствы супраць чалавечнасці.

Федэральная пракуратура ў Карлсруэ

Паводле інфармацыі нямецкага агенцтва dpa, чатыры нямецкіх адвакаты звярнуліся ў Федэральную пракуратуру ў Карлсруэ ў сувязі з прымяненнем гвалту ў дачыненні да мірных жыхароў Беларусі падчас мірных пратэстаў, якія пачаліся пасля прэзідэнцкіх выбараў у жніўні 2020 года. Ад імя пацярпелых ад катаванняў беларусаў яны заявілі ў пракуратуру аб злачынствах супраць чалавечнасці, якія здзейсніў кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка, якога ЦВК краіны ў чарговы раз абвясціў пераможцам выбараў, піша агенцтва ў сераду, 5 мая.

Адвакаты падкрэслілі, што ў Беларусі ні Лукашэнку, ні супрацоўнікам яго сілавых структураў не пагражаюць прававыя наступствы за празмернае прымяненне сілы і катаванняў затрыманых людзей. Таму яны заклікалі Германію правесці незалежнае расследаванне такіх злачынстваў. Адвакаты спаслаліся на так званую універсальную юрысдыкцыю, якая прадугледжвае прыцягненне да крымінальнай адказнасці за злачынствы, забароненыя міжнародным правам, здзейсненыя ў іншых дзяржавах.

Адвакаты прадстаўляюць інтарэсы дзесяці беларусаў

 «Нашы кліенты чакаюць, што Германія і ў выпадку Беларусі абвесціць сябе прыхільніцай абароны ўніверсальных правоў чалавека», - заявілі ў інтэрв'ю dpa юрысты, якія прадстаўляюць інтарэсы дзесяці беларусаў.

Паводле словаў юрыстаў, іх кліенты паскардзіліся на цялесныя катаванні, катаванні пазбаўленнем ежы і сну, знявагі і прыніжэнні, у выніку чаго іх здароўю была нанесеная сур’ёзная шкода. У прыватнасці, яны паведамілі, што яны на працягу шматлікіх гадзінаў стаялі на каленях са звязанымі рукамі. “У цэлым, дзеянні ўладаў можна назваць толькі нечалавечымі», - адзначылі адвакаты.

Беларуская дыяспара ў Германіі: «Гэта толькі першы крок»

«Гэта першы крок на шляху непазбежнага прызнання рэжыма тэрарыстычнай арганізацыяй з усімі наступствамі», - так пракаментаваў DW заяву на Лукашэнку ў нямецкую пракуратуру прадстаўнік беларускай дыяспары ў Германіі, якая ініцыявала гэтыя дзеянні.

Праца над заявай аб злачынствах супраць чалавечнасці, па яго словах, пачалася ў верасні-кастрычніку 2020 года: «Потым з’явіліся адвакаты, якія сказалі, што такі працэс магчымы, што такі досвед ужо ёсць і для іх будзе справай гонару нам дапамагчы». У заяве згаданыя імёны больш чым дзесяці пацярпелых ад дзеянняў рэжыма. У дыяспары кажуць, што яшчэ больш за сотню чалавек гатовыя далучыцца да заявы ў залежнасці ад рэакцыі пракуратуры. «Безумоўна, мы чакаем абвінавачвальнага прысуду», - заявілі ў беларускай дыяспары ў Германіі. Па звестках прадстаўнікоў дыяспары, адвакаты дапамагаюць бясплатна.

Артыкул Дойчэ Вэле, паводле інфармацыі штотыднёвіка Der Spiegel, юрыстаў Анура Эзаты (Onur Özata), які раней удзельнічаў у працэсах па справе аб тэракце ў Гале і ў дачыненні да былога ахоўніка канцлагера Штутгаф, і Бенэдыкта Люкса (Benedikt Lux) , які таксама з’яўляецца сябрам Палаты дэпутатаў Берліна.

Падзялiцца

Глядзiце таксама

Камітэт ААН па ліквідацыі дыскрымінацыі ў дачыненні да жанчын заклікаў Беларусь прыняць меры па абароне Алены Лазарчык
17 студзеня 2026, 14:12
Камітэт ААН па ліквідацыі дыскрымінацыі ў дачыненні да жанчын заклікаў Беларусь прыняць меры па абароне Алены Лазарчык
12 студзеня 2026 года Камітэт ААН па ліквідацыі дыскрымінацыі ў дачыненні да жанчын (КЛДЖ) зарэгістраваў скаргу юрыст_ак арганізацыі Respect-Protect-Fulfill на дыскрымінацыю палітычнай зняволенай актывісткі Алены Лазарчык і заклікаў Беларусь тэрмінова прыняць меры па яе абароне.
Як ААН расследуе грубыя парушэнні правоў чалавека: міжнародны кантэкст ды кейс Беларусі
17 студзеня 2026, 14:05
Як ААН расследуе грубыя парушэнні правоў чалавека: міжнародны кантэкст ды кейс Беларусі
Якой была гісторыя падобных механізмаў у свеце і як у міжнародны кантэкст упісваецца кейс Беларусі? Што ўяўляе сабой Група незалежных экспертаў па Беларусі? Чым яна адрозніваецца ад іншых місій ААН?
Спецдакладчык ААН па Беларусі: «Вызваленне палітвязняў не спыняе палітыку рэпрэсій»
10 студзеня 2026, 12:45
Спецдакладчык ААН па Беларусі: «Вызваленне палітвязняў не спыняе палітыку рэпрэсій»
Спецыяльны дакладчык па пытанні аб становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі Нільс Муйжніекс 17 снежня павітаў нядаўнія вызвалення зняволеных, асуджаных у сувязі з пратэстамі вакол прэзідэнцкіх выбараў 2020 года.
Тлумачыць «Вясна»: Міжнародны крымінальны суд і Міжнародны суд ААН. Як працуе міжнародная адказнасць у выпадку Беларусі
10 студзеня 2026, 12:03
Тлумачыць «Вясна»: Міжнародны крымінальны суд і Міжнародны суд ААН. Як працуе міжнародная адказнасць у выпадку Беларусі
Як на шляху да Accountability for Belarus могуць быць задзейснены такія механізмы міжнароднай адказнасці, як Міжнародны крымінальны суд і Міжнародны суд ААН? І што гэта такое?

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці