OMCT у ААН: «Мы па-ранейшаму занепакоеныя нападамі на праваабаронцаў Беларусі»

19 верасня 2022, 11:24
OMCT у ААН: «Мы па-ранейшаму занепакоеныя нападамі на праваабаронцаў Беларусі»

Сусветная арганізацыя супраць катаванняў (ОМСТ) у сваім выступе на 51-й сэсіі Рады па правах чалавека ў ААН згадала парушэнні правоў чалавека ў Беларусі.

Публікуем поўны тэкст выступу ОМСТ у перакладе на беларускую мову. Там згадваецца не толькі Беларусь, а яшчэ і Мексіка, Індыя і Філіпіны.


51-я чарговая сесія Савета па правах чалавека

Агульныя дэбаты па вуснай інфармацыі Вярхоўнага камісара

Шаноўны віцэ-прэзідэнт,

Мы дзякуем спадарыні Аль-Нашыф за яе вусную інфармацыю і віншуем спадара Цюрка з прызначэннем на пасаду Вярхоўнага камісара.

Мы па-ранейшаму вельмі занепакоеныя нападамі на праваабаронцаў у Беларусі, у тым ліку на сябра ПЦ “Вясна” Марфу Рабкову, якая на мінулым тыдні была асуджаная на 15 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Мы падзяляем занепакоенасць вашага офіса ў сувязі з прыняццем у Мексіцы законапраекта, які перадае кантроль над грамадзянскай паліцыяй краіны вайскоўцам, што прывядзе да далейшай мілітарызацыі грамадскай бяспекі без уліку рэкамендацый, выдадзеных механізмамі гэтага Савета.

Мы па-ранейшаму глыбока занепакоеныя пагаршэннем сітуацыі з правамі чалавека ў Індыі. Рэпрэсіўныя законы, такія як Закон аб папярэджанні незаконнай дзейнасці і Закон аб рэгуляванні замежных узносаў, звычайна выкарыстоўваюцца для запалохвання крытыкаў і адвольнага затрымання праваабаронцаў, у тым ліку кашмірскага актывіста Хуррама Парвеза і 13 абаронцаў, арыштаваных у сувязі са справай Бхімы Карэгаона. Ім некалькі разоў адмаўлялі ў вызваленні пад заклад, яны застаюцца ў следчым ізалятары. Нацыянальная камісія па правах чалавека Індыі да гэтага часу не змагла актыўна ўмяшацца ў выпадкі, калі абаронцы становяцца мішэнню рэпрэсій.

Мы таксама занепакоеныя няспыннымі паведамленнямі аб пазасудовых забойствах у кантэксце «вайны з наркотыкамі», якая вядзецца ўрадам Філіпін, якія ўсё яшчэ адбываюцца рэгулярна. Мы заклікаем Савет па правах чалавека працягваць уважліва сачыць за сітуацыяй з правамі чалавека на Філіпінах і прыняць рашучую рэзалюцыю, якая тычыцца парушэнняў правоў чалавека ў краіне.

Арыгінальны артыкул (на ангельскай мове) на сайце OMCT.

Пераклад на беларускую мову: БДПЧ.

Падзялiцца

Глядзiце таксама

«Ніякіх прыкметаў прагрэсу няма». Спецдакладчык па Беларусі выступіў у ААН
07 ліпеня 2025, 14:01
«Ніякіх прыкметаў прагрэсу няма». Спецдакладчык па Беларусі выступіў у ААН
У межах 59 сесіі Рады па правах чалавека ААН у Жэневе выступіў Спецыяльны дакладчык па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі Нілс Муйжніекс.
ПАСЕ прызнала адказнасць Лукашэнкі за перамяшчэнне ўкраінскіх дзяцей
26 чэрвеня 2025, 13:46
ПАСЕ прызнала адказнасць Лукашэнкі за перамяшчэнне ўкраінскіх дзяцей
Рэзалюцыя "Прававыя аспекты і аспекты правоў чалавека агрэсіі Расійскай Федэрацыі супраць Украіны" была прынятая 24 чэрвеня падчас летняй сесіі ПАСЕ.
Эксперты ААН устрывожаныя парушэннямі правоў прафсаюзных актывістаў
16 чэрвеня 2025, 13:16
Эксперты ААН устрывожаныя парушэннямі правоў прафсаюзных актывістаў
Яны заклікалі ўрад краіны паўнавартасна супрацоўнічаць з Упраўленнем Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека, праваабарончымі механізмамі ААН, Міжнароднай арганізацыяй працы (МАП) і яе нагляднымі органамі для забеспячэння захавання правоў чалавека лідараў і сябраў незалежных прафсаюзаў.
На Міжнароднай канферэнцыі працы звярнулі ўвагу на пераслед працаўнікоў і незалежных прафсаюзаў у Беларусі
10 чэрвеня 2025, 12:31
На Міжнароднай канферэнцыі працы звярнулі ўвагу на пераслед працаўнікоў і незалежных прафсаюзаў у Беларусі
На 113-й сесіі Міжнароднай канферэнцыі працы (МКТ), якая штогод арганізуецца Міжнароднай арганізацыяй працы (МАП), разгледзелі пытанне пераследу працаўнікоў і незалежных прафсаюзаў у Беларусі.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці