Сяргей Усцінаў працуе з ахвярамі катаванняў і жорсткага абыходжання ў Беларусі больш за 15 гадоў. Пасля хвалі масавых катаванняў у жніўні 2020 года ён стаў адным з заснавальнікаў Міжнароднага камітэта па расследаванні катаванняў у Беларусі – кааліцыі беларускіх праваабарончых арганізацый, якія расследуюць і дакументуюць сур’ёзныя парушэнні правоў чалавека ў краіне. Сёння Сяргей жыве ў іншай краіне з-за клопату пра сваю бяспеку. Сусветная арганізацыя супраць катаванняў (OMCT) публікуе яго аналіз выступлення Рамана Пратасевіча на дзяржаўным тэлебачанні праз 10 дзён пасля таго, як самалёт з 26-гадовым журналістам быў змушаны прызямліцца ў Мінску.
Сыходзячы з вашага экспертнага досведу, ці можаце вы сказаць, што на целе Рамана Пратасевіча былі сляды катаванняў?
Адзінымі бачнымі прыкметамі фізічнай траўмы падчас так званага “інтэрв’ю” былі траўмы на яго запясцях. Некаторыя людзі аздначылі, што гэта былі адбіткі кайданкоў. Па сутнасці, гэта адбіткі вычварных катаванняў, якія прымяняюцца ў Беларусі ўжо даўно.
Выкарыстанне кайданкоў дазволена; аднак, калі наручнікі зацягваюць рукі так, што яны нямеюць, гэта з’яўляецца катаваннем. Аднак у такім выпадку палосы будуць фіялетавымі, напрыклад, як гэтыя:
На запясцях Рамана, які на той момант быў пад вартай ужо 10 дзён, былі разрывы, якія маглі адпавядаць іншым відам катаванняў.
«Ластаўка». Пацярпелага кладуць на падлогу тварам уніз, рукі сцягнутыя кайданкамі за спіной, ногі падцягнутыя ў напрамку наручнікаў вяроўкай ці рамянём, які разрывае скуру на запясцях.
«Палестынскае павешанне». На рукі пацярпелага надзяваюць кайданкі, і ён падвешваецца за кайданкі так, каб ногі не краналіся падлогі.
У ахвяры кааванняў у расейскай «выпраўленчай калоні» Ніжняга Тагіла былі падобныя адбіткі на запясцях. Ён паведаміў, што цягам тыдня яго кідалі ў снег, аблівалі халоднай вадой і працягвалі падвешваць за рукі на кратах камеры.
Іншы метад катавання, які адпавядае гэтым адбіткам, - калі ахвяра сядзіць на стуле, а рукі ў кайданках знаходзяцца за спіной, і супрацоўнік міліцыі наступае на гэтыя кайданкі. Або калі ахвяру ў кайданках б’юць, і яна спрабуе абараніць сябе.
Мы не ведаем, якія яшчэ адбіткі маглі застацца на целе Рамана, бо па тэлевізары былі бачнымі толькі яго твар і запясці. Той факт, што Рамана перавялі са звычайнага следчага ізалятара ў следчы ізалятар КДБ, паказвае, што яго катавалі перад «інтэрв’ю».
Ці былі нейкія яўныя прыкметы ціску або псіхалагічных катаванняў?
Усе невербальныя рэакцыі Рамана ясна паказалі, што ён прамаўляў пад прымусам. Глытанне словаў ёсць прыкметай знерваванасці. Хітанне галавой і падцісканне вуснаў пры станоўчым адказе – гэта тыповыя прыкметы нязгоды са сваімі словамі. Рукі, сціснутыя разам, згорбленасць дэманструюць спробы прыціснуць рэакцыі або пакуты. Таксама было відавочна, што відэа ў некаторых месцах адрэдагавалі, паказваючы паўторныя кадры пэўных адказаў.
Мы ведаем, што Раман баіцца найгоршага, бо ён уключаны ў спіс тэрарыстаў Беларусі, і ўлады могуць звязаць яго з так званай групай Аўтуховіча, палітычнымі вязнямі, абвінавачанымі ў злачынствах, звязаных з тэрарызмам. Мы таксама чулі трывожную інфармацыю пра тое, што прадстаўнікі так званага пракурора «Луганскай Народнай Рэспублікі» (сепаратысцкій рэгіён Украіны, падкантрольны Расіі) едуць у Мінск для допыта Рамана. Калі Беларусь вырашыць экстрадыраваць Рамана ў Луганск, яму можа пагражаць смяротнае пакаранне.
Ці распаўсюджаная ў Беларусі практыка публічных прызнанняў, і чаму яе выкарыстоўваюць улады?
Практыку публічных апраўданняў і прызнанняў запачаткаваў былы міністр унутраных справаў Ігар Шуневіч у 2018 годзе, калі падлетка прымусілі публічна выбачацца за тое, што ён ударыў скульптуру паліцэйскага.
Юрый Караеў, які змяніў на пасадзе Шуневіча, паспрабаваў пазіцыянаваць сябе як рэфарматара, але рэформы не адбылося.
Пасля прэзідэнцкіх выбараў у жніўні 2020 года і масавых пратэстаў пасля іх практыка публічных прызнанняў і апраўданняў, запісаных на відэа, стала масавай. На відэазапісах збітыя дэманстранты кажуць пра «пакаянне» і просяць прабачэння ва ўладаў на фоне афіцыйнага чырвона-зялёнага сцяга рэжыма.
Праваахоўныя органы публікуюць гэтыя відэа на сваіх Тэлеграм-каналан і ў іншых падкантрольных ураду СМІ ў мэтах прапаганды, каб прынізіць пратэстоўцаў.
Адным з прыкладаў 2020 года ёсць «прызнанне» актывіста і журналіста Міколы Дзядка. Мікола ўжо быў у зняволенні ў 2010-2015 гг, але гэтым разам яго змусілі – хутчэй за ўсё, катаваннямі – прасіць прабачэннні перад камерай.
На відэа відэа «споведзь» Міколы Дзядка; Тэлеграм-канал Міністэрства ўнутраных справаў Беларусі (t.me/pressmvd)
Гэты метад быў запазычаны ў прэзідэнта Чачні Рамзана Кадырава, які памнажаў перад камерамі гвалтоўныя апраўданні затрыманых людзей – і мы добра ведаем, што катаванні ў Чачні шырока распаўсюджаныя. Мы бачылі падобную практыку ў «Данецкай Народнай Рэспубліцы» (яшчэ адзін сепаратысцкі рэгіён Украіны), дзе ваеннапалонных змушалі станавіцца на калені і прабачацца перад камерай, атрымліваючы ўдары. Зразумела, што беларускі рэжым без хістанняў робіць гэтаксама.
Арыгінал артыкула на сайце ОМСТ
Пераклад на беларускую мову: Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава