Палітвязні Беларусі ў 2021 годзе. Статыстыка "Вясны"

11 студзеня 2022, 19:44
Палітвязні Беларусі ў 2021 годзе. Статыстыка "Вясны"

Праваабарончы цэнтр "Вясна" апублікаваў статыстыку па палітвязнях Беларусі за 2021 год.



На канец 2021 года ў Беларусі налічвалася 969 палітвязняў. Гэта самая вялікая колькасць зняволеных па палітычных матывах за ўсю гісторыю незалежнай Беларусі. Сярод вязняў – людзі розных узростаў, прафесій, сацыяльнага статусу, але аб’яднаныя нязгодай з дзеяннямі ўладаў падчас і пасля выбараў прэзідэнта, катаваннямі і рэпрэсіямі ў дачыненні да грамадзянаў, за што ў выніку спазналі палітычна матываваны крымінальны пераслед.

Агулам за перыяд з 2020 года па канец 2021 года праваабарончай супольнасцю Беларусі палітзняволенымі было прызнана 1108 чалавек. Частка з іх была вызваленая, частка чакае на волі ўступлення прысуду ў сілу і накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу, а частка – з’ехала за мяжу краіны.

Большасць з палітзняволеных – мужчыны, іх 858 чалавек. Яшчэ 111 жанчын на канец года знаходзілася за кратамі.

Дзесяць непаўнагадовых палітвязняў ці тых, каму 18 год споўнілася ў зняволенні, адбываюць розныя тэрміны пакаранняў у выхаваўчай калоніі №2. Таксама вядома пра не менш 12 пенсіянераў і пенсіянерак, якія спазналі крымінальны пераслед і ўтрымліваюцца за кратамі.

Асуджаныя да пазбаўлення і абмежавання волі ўжо пачалі адбываць пакаранне: у калоніях - 331 чалавек, і на "хіміі" - 195 чалавек. Для шасці чалавек адбылася замена пакарання на больш строгае і зменены рэжым на турэмны.

На канец 2021 года 403 чалавекі знаходзіліся ў СІЗА. Яшчэ шэсць чалавек утрымліваюцца пад "хатнім арыштам". Некалькі палітвязняў знаходзіцца ў ІЧУ пад адміністрацыйным арыштам. Таксама месцазнаходжанне невялікай часткі палітвязняў дакладна не вядома праваабаронцам "Вясны".  

Сярод палітзняволеных:

  • 67 дзеячоў культуры;

  • 45 студэнтаў і выкладчыкаў;

  • 32 прадстаўнікі медыя.

Таксама за кратамі знаходзіцца сем праваабаронцаў “Вясны”: старшыня Алесь Бяляцкі, намеснік старшыні Валянцін Стэфановіч, юрыст Уладзімір Лабковіч, кіраўнік Гомельскай філіі Леанід Судаленка і яго памочніца Таццяна Ласіца, каардынатарка Валанцёрскай службы Марфа Рабкова і валанцёр Андрэй Чапюк.

Сярод палітзняволеных як мінімум сямёра – шматдзетныя бацькі. Таксама не менш за сем параў – муж і жонка - былі асуджаныя на тэрміны зняволення ці знаходзяцца пад следствам у СІЗА.   

Па 20 гадоў пазбаўлення волі атрымалі анархісты Ігар Аліневіч і Сяргей Раманаў. Гэта самыя суровыя выракі па палітычных судовых разглядах.

АРЫГІНАЛЬНЫ АРТЫКУЛ НА САЙЦЕ "ВЯСНЫ"

Глядзiце таксама

«І вы гатовыя даць гэтым судам права пазбаўляць жыцця?» У Варшаве паглядзелі фільм пра смяротнае пакаранне
07 кастрычніка 2024, 09:07
«І вы гатовыя даць гэтым судам права пазбаўляць жыцця?» У Варшаве паглядзелі фільм пра смяротнае пакаранне
Дыскусія і паказ фільма "Жыццё Дэвіда Гейла" прайшлі ў Беларускім Моладзевым Хабе, што ў Варшаве.
«Антывестэрнізм, затыканне дзірак ды рэпрэсіўная нага». Агляд БХК
30 верасня 2024, 14:08
«Антывестэрнізм, затыканне дзірак ды рэпрэсіўная нага». Агляд БХК
Эксперты БХК апублікавалі новы агляд трэндаў дзяржаўнай палітыкі.
«Мы вернемся ў краіну разам з канстытуцыйнай законнасцю»: Леаніда Судаленку шукае беларуская міліцыя
19 верасня 2024, 15:12
«Мы вернемся ў краіну разам з канстытуцыйнай законнасцю»: Леаніда Судаленку шукае беларуская міліцыя
Асуджанага завочна праваабаронцу Леаніда Судаленку абвясцілі ў вышук у Беларусі. Ягонае фота з’явілася на гомельскіх стэндах «Іх шукае міліцыя».
Трое новых «хросных» з Германіі для палітвязняў у Беларусі
19 верасня 2024, 14:59
Трое новых «хросных» з Германіі для палітвязняў у Беларусі
У межах кампаніі #WeStandBYyou Петэр Хайдт, Луіза Ліцына-Бадэ і Бруна Хенэль сталі "хроснымі" Аляксея Бародкі, Сяргея Шамецькі і Чэслава Канановіча.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці