Палітвязні Беларусі ў 2022 годзе. Інфаграфіка «Вясны»

09 студзеня 2023, 09:25
Палітвязні Беларусі ў 2022 годзе. Інфаграфіка «Вясны»

Рэпрэсіўная машына таталітарнага рэжыму ў Беларусі не змяншае сваіх абаротаў. І ў 2022 годзе працягваліся затрыманні, катаванні і ўзбуджэнне крымінальных справаў па палітычных матывах супраць беларусаў. Адпаведна, павялічылася і колькасць палітзняволеных. "Вясна" прыводзіць лічбы па палітвязнях за 2022 год. 

Напрыканцы 2022 года ў Беларусі было 1446 палітвязняў. Летась праваабарончая супольнасць Беларусі прызнала палітычнымі зняволенымі 889 чалавек. 

Большасць палітвязняў — мужчыны, іх 1284 чалавек. 162 жанчыны-палітвязні былі ў кратах на канец года.

Па звестках праваабаронцаў, найбольшая колькасць палітзняволеных адбывала пакаранне: у калоніях — 532 чалавекі, на “хіміі” — 258 чалавек, у выхаваўчай калоніі — 6 чалавек. Яшчэ 38 палітвязням пагоршылі ўмовы ўтрымання і перавялі з калоніі ў турму

На канец 2022 года 460 чалавек знаходзіліся ў СІЗА. Самы доўгі тэрмін пад следствам без суда ў СІЗА-1 утрымліваецца Эдуард Бабарыка: на 31 снежня ён правёў у зняволенні 927 дзён (2 гады, 6 месяцаў і 14 дзён).

Яшчэ 2 чалавекі знаходзяцца пад "хатнім арыштам". Некалькі палітвязняў адбывалі адміністрацыйны арышт у ІЧУ. Месцазнаходжанне па меншай меры 145 палітвязняў дакладна не вядома праваабаронцам "Вясны".  

З агульнай колькасці палітзняволеных 70 чалавек пазбаўленыя волі на 10 і больш гадоў. Так, 27 чалавек былі асуджаныя на тэрміны зняволення ў 10-12 гадоў, 17 чалавек — атрымалі 13-15 гадоў калоніі, яшчэ 15 чалавекам былі прызначаныя тэрміны ў 16-19 гадоў, 10 чалавек асудзілі на 20-23 гады зняволення. Самы суровы — максімальны тэрмін у 25 гадоў — атрымаў Мікалай Аўтуховіч

На канец 2022 года сярод палітзняволеных налічвалася не менш за 15 сямейных пар, якія былі асуджаныя на тэрміны зняволення ці знаходзіліся пад следствам у СІЗА.   

У мінулым годзе за кратамі заставаліся: 

  • 108 дзеячаў культуры

  • 32 прадстаўнікі медыя 

  • 6 адвакатаў

  • 6 праваабаронцаў “Вясны” 

У 2022 годзе кіраўнік Гомельскай філіі “Вясны” Леанід Судаленка пачаў адбываць прызначаны тэрмін пазбаўлення волі ў 3 гады ў папраўчай калоніі №3. У верасні да 15 гадоў зняволення была асуджаная каардынатарка Валанцёрскай службы “Вясны” Марфа Рабкова, а валанцёр Андрэй Чапюк атрымаў 6 гадоў калоніі. 

Пад вартай у СІЗА-1 заставаліся старшыня “Вясны” Алесь Бяляцкі, яго намеснік Валянцін Стэфановіч і юрыст Уладзімір Лабковіч. 5 студзеня 2023 года праваабронцаў пачалі судзіць, ім пагражае ад 7 да 12 гадоў пазбаўлення волі. 

Сярод палітзняволеных не менш за 25 пенсіянераў і пенсіянерак. Самая старэйшая — 74-гадовая Наталля Таран была асуджаная да трох з паловай гадоў пазбаўлення волі па дыфамацыйных артыкулах Крымінальнага кодэкса. 

Таксама ў невыносных умовах зняволення знаходзяцца 74 чалавекі з інваліднасці ці цяжкімі захворваннямі.  

Цягам 2022 года па “справе Зельцэра” за кратамі ўтрымлівалася не менш за 120 чалавек. Значная частка з іх была асуджаная да пазбаўлення волі на тэрміны ад палутара годоў да шасці з паловай гадоў. 

КДБ унёс у так званы спіс "тэрарыстаў" па меншай меры 148 палітвязняў.

З моманту першых прысудаў па палітычна матываваных крымільнальных справах на волю выйшлі, цалкам адбыўшы тэрмін, — не менш за 253 палітзняволеных.

Варта адзначыць, што за гэтымі лічбамі стаяць лёсы асобных людзей, іх родных і сяброў. Ім патрэбная падтрымка і салідарнасць!

Спіс усіх палітвязняў

Арыгінальны артыкул на сайце "Вясны"

Глядзiце таксама

Камітэт абароны журналістаў заклікае да неадкладнага вызвалення журналіста Андрэя Толчына
27 сакавіка 2024, 09:58
Камітэт абароны журналістаў заклікае да неадкладнага вызвалення журналіста Андрэя Толчына
Камітэт абароны журналістаў заклікаў да неадкладнага вызвалення журналіста Андрэя Толчына. 21 сакавіка суддзя Гомельскага абласнога суда Дзмітрый Казлоў прысудзіў беларускаму відэааператару 2,5 гады пазбаўлення волі за спрыянне экстрэмізму і паклёп на Аляксандра Лукашэнку.
БХК: Канцэпцыя сістэмы мер па барацьбе з дыскрымінацыяй і забеспячэнні роўнасці ў Беларусі
27 сакавіка 2024, 09:50
БХК: Канцэпцыя сістэмы мер па барацьбе з дыскрымінацыяй і забеспячэнні роўнасці ў Беларусі
Дакумент распрацаваны ў рамках рэалізацыі Плана дзеянняў на 2023 год, прынятага Кантактнай групай па Беларусі Савета Еўропы, з удзелам экспертаў беларускіх арганізацый грамадзянскай супольнасці, экспертаў Рады Еўропы пры агульнай каардынацыі Беларускага Хельсінкскага Камітэта.
Заява БАЖ: Праз 3 гады пасля падаўлення пратэстаў у Беларусі працягваюць распраўляцца з журналістамі. Патрабуем вызвалення Ігара Карнея і іншых калег
23 сакавіка 2024, 13:29
Заява БАЖ: Праз 3 гады пасля падаўлення пратэстаў у Беларусі працягваюць распраўляцца з журналістамі. Патрабуем вызвалення Ігара Карнея і іншых калег
Праз 3 гады пасля падаўлення пратэстаў у Беларусі працягваюць распраўляцца з журналістамі. Патрабуем вызвалення Ігара Карнея і іншых калег.
Human Constanta: Обзор борьбы с «экстремизмом» в Беларуси за октябрь-декабрь 2023
22 сакавіка 2024, 15:09
Human Constanta: Обзор борьбы с «экстремизмом» в Беларуси за октябрь-декабрь 2023
В обзоре отражены основные тенденции использования маркеров «экстремизм» и «терроризм» в Беларуси с октября по декабрь 2023 года.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці