Парламентарыі Еўрапарламента і Румыніі сталі сімвалічнымі хроснымі палітвязняў Ігара Мінца, Ларысы Кузьменкі і Яўгена Бароўскага

15 лістапада 2022, 12:48
Парламентарыі Еўрапарламента і Румыніі сталі сімвалічнымі хроснымі палітвязняў Ігара Мінца, Ларысы Кузьменкі і Яўгена Бароўскага

У межах кампаніі салідарнасці #WeStandBYyou, якую зладзіла нямецка-швейцарская праваабарончая арганізацыя "Ліберэка", Морыц Кёрнер (Еўрапейскі парламент, Свабодная дэмакратычная партыя, Германія), Яніна Ахойска (Еўрапейскі парламент, Група Еўрапейскай народнай партыі, Польшча) і Юльян Булай (Палата дэпутатаў Румыніі, USR - Саюз выратавання Румыніі) узялі на сябе сімвалічнае хроснае бацькоўства над палітычнымі зняволенымі ў Беларусі.

 Iulian Bulai

Юліян Булай

Яўген Бароўскі быў затрыманы 15 кастрычніка 2020 года і прыгавораны да чатырох гадоў пазбаўлення волі 2 красавіка 2021 года па артыкуле 364 ("Гвалт у дачыненні да супрацоўніка міліцыі") і артыкуле 342 ("Актыўны ўдзел у групавых акцыях"). Ён удзельнічаў у акцыі “Марш гонару ў кастрычніку 2020 года і быў арыштаваны за спробу перашкодзіць міліцыі затрымаць чалавека.

Юліян Булай, сябра Савета Еўропы і Палаты дэпутатаў Румыніі, стаў хросным Яўгена Бароўскага:

«Я падтрымліваю Яўгена Бароўскага. Прычыны яго турэмнага зняволення – смеху вартыя. Я спадзяюся, што ён хутка будзе вызвалены. Недапушчальна, каб у 2022 годзе ў Еўропе чалавека пасадзілі ў турму за мірнае патрабаванне сваіх дэмакратычных правоў. Еўропа не будзе калыскай цывілізацыі, пакуль не будзе вызвалены апошні палітычны зняволены. Заставайся моцным, Яўген! Ты не адзін».

 

Janina Ochojska

ЯНІНА АХОЙСКА

Ларыса Кузьменка была арыштаваная 8 жніўня 2021 года і прыгаворана да двух гадоў пазбаўлення волі па артыкуле 364 ("Гвалт або пагроза гвалту ў дачыненні да дзяржаўнага служачага"). Яна пакутвае на клаўстрафобію і была ў зняволенні да суду амаль чатыры месяцы.

Яніна Ахойска, сябра Еўрапейскага парламента (незалежная), стала хроснай Ларысы Кузьменкі і абвясціла:

«Дарагая Ларыса, дарагія ўсе палітычныя зняволеныя, я з захапленнем назірала за вашымі маршамі і пратэстамі, мужнасцю і рашучасцю ў барацьбе за свабоду вашай краіны. Глыбока перакананая, што надыдзе час, калі мы ўсе сустрэнемся, і гэта будзе вельмі хутка. Вы не забытыя. Вы важныя для мяне і для ўсёй еўрапейскай супольнасці. Я сардэчна абдымаю ўсіх вас і спадзяюся калі-небудзь зрабіць гэта асабіста».

 Moritz Körner

Морыц Кёрнер

Ігар Мінц, былы супрацоўнік беларускага завода «Нафтан», быў арыштаваны 23 верасня 2021 года. Яго абвінавачваюць у «стварэннні экстрэмісцкага аб'яднаньня ці ўдзеле ў ім» па артыкуле 361-1 Крымінальнага кодэксу Беларусі, а таксама ў «дзяржаўнай здрадзе» па артыкуле 356.

Морыц Кёрнэр, былы хросны бацька сёння ўжо вызваленага Максіма Шатохіна, ёсць сябрам Еўрапейскага парламента (група «Абнаўленне Еўропы») і сябрам Камітэта па грамадзянскіх свабодах, юстыцыі і ўнутраных справах. Ён стаў сімвалічным хросным бацькам Ігара Мінца:

«Людзі, якія адстойваюць свае правы на свабоду, не павінны быць бітыя. Ігар Мінц заклікаў да агульнага страйку ў Беларусі. Беларускі рэжым не дараваў гэтага, абвінаваціў яго ў дзяржаўнай здрадзе і пасадзіў у турму ў Менску. Гэты тэрор павінен скончыцца – для Ігара Мінца і ўсіх, хто быў адвольна затрыманы і зняволены».

Арыгінальны аргыкул (на ангельскай мове) на сайце Ліберэка.

Глядзiце таксама

Праваабаронца Наталля Сацункевіч: «Задача грамадскіх назіральнікаў — прымусіць сістэму выконваць правілы»
15 красавіка 2024, 12:44
Праваабаронца Наталля Сацункевіч: «Задача грамадскіх назіральнікаў — прымусіць сістэму выконваць правілы»
Беларуская прапаганда спрабуе ачарніць і крыміналізаваць грамадскі кантроль: у прыватнасці, назіранні за выбарамі і судамі. Разам з праваабаронцай "Вясны" Наталляй Сацункевіч разбіраемся, чаму гэта — не проста цалкам законнае права, але і абавязак жыхароў краіны.
Агляд «Вясны». Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі. Сакавік 2024 года
15 красавіка 2024, 11:37
Агляд «Вясны». Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі. Сакавік 2024 года
Савет па правах чалавека ААН сёлета 15 сакавіка апублікаваў даклад аб становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў 2020 года і пасля іх.
Агляд «Вясны». Мінімум 416 судоў: вынікі адміністратыўнага пераследу ў сакавіку 2024 года
15 красавіка 2024, 11:31
Агляд «Вясны». Мінімум 416 судоў: вынікі адміністратыўнага пераследу ў сакавіку 2024 года
Па ўсёй Беларусі штодзённа працягваюцца жорсткія затрыманні беларусаў, большасць з якіх адпраўляюць за краты паводле адміністрацыйных пратаколаў.
Сімвалічных «хросных» атрымалі палітвязні Кацярына Джыг, Таццяна Курыліна, Алег Завадскі і Юлія Лаптановіч
15 красавіка 2024, 11:13
Сімвалічных «хросных» атрымалі палітвязні Кацярына Джыг, Таццяна Курыліна, Алег Завадскі і Юлія Лаптановіч
У межах кампаніі салідарнасці #Westandbyou Дэвід Лега, Элізабэт Гётцэ, Лукас Мандл і Барбара Гізі сталі "хроснымі" Кацярыны Джыг, Таццяны Курылінай, Алега Завадскага і Юліі Лаптановіч.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці