Патрабуем неадкладнага перагляду прысудаў і вызвалення дваіх палітычных зняволеных (Андрэй Крылоў і Сяргей Купрэшын)

09 верасня 2021, 17:55
Патрабуем неадкладнага перагляду прысудаў і вызвалення дваіх палітычных зняволеных (Андрэй Крылоў і Сяргей Купрэшын)

Заява праваабарончай супольнасці Беларусі

9 верасня 2021 г.

Мы, прадстаўнікі праваабарончай супольнасці Беларусі, адзначаем, што пры наяўнасці палітычных матываў уладамі ўжываецца пазбаўленне волі ў парушэнне права на справядлівы судовы разгляд, іншых правоў і свабод, гарантаваных Міжнародным пактам аб грамадзянскіх і палітычных правах, выбарча ў параўнанні з іншымі асобамі.

  • Андрэй Крылоў асуджаны 2 верасня 2021 г. судом Ваўкавыскага раёна Гродзенскай вобласці паводле часткі 1 артыкула 293 КК  да пяці гадоў папраўчай калоніі за заклік да ўдзелу ў масавых беспарадках шляхам размяшчэння паведамлення 15 лістапада ў тэлеграм-чаце. Абвінавачаны віну не прызнаў, прывёў пераканаўчыя довады на карысць сваёй невінаватасці і неабгрунтаванасці абвінавачвання.

  • Сяргей Купрэшын асуджаны 1 верасня 2021 г. судом Пастаўскага раёна Віцебскай вобласці паводле арт. 368 і ч. 2 арт. 295 КК да трох гадоў зняволення ў папраўчай калоніі за абразу службовых асобаў і за захоўванне пораху пасля пазбаўлення дазволу на захоўванне і нашэнне паляўнічай зброі. Пакаранне паводле арт.295 КК абвінавачанаму прызначана значна стражэй, чым суды звычайна ўжываюць у падобных выпадках..

Ацэньваючы ўсе гэтыя выпадкі крымінальнага пераследу, мы прыходзім да высновы пра існаванне ў кожным з іх палітычнага матыву пераследу абвінавачаных.

У адпаведнасці з Кіраўніцтвам па вызначэнні паняцця "палітычны зняволены", палітычным зняволеным з'яўляецца асоба, пазбаўленая волі, калі пры наяўнасці палітычных матываў яе пераследу мае месца хаця б адзін з наступных фактараў:

  1. пазбаўленне волі было ўжыта ў парушэнне права на справядлівае судовае разбіральніцтва, іншых правоў і свабод, гарантаваных Пактам або Еўрапейскай канвенцыяй аб абароне правоў чалавека і асноўных свабод;

  2. асоба пазбаўлена волі выбіральна у параўнанні з іншымі асобамі.

Мы, прадстаўнікі беларускай праваабарончай супольнасці, заяўляем, што пераслед Андрэя Крылова і Сяргея Купрэшына з'яўляецца палітычна матываваным, а яны самі — палітычнымі зняволенымі. У сувязі з гэтым мы, прадстаўнікі беларускіх праваабарончых арганізацый, патрабуем ад уладаў Беларусі:

  • перагледзець прынятыя ў адносінах да іх меры і працэсуальныя рашэнні пры выкананні права на справядлівы разгляд і ўхіленні фактараў, якія паўплывалі на рашэнне пра меру стрымання;

  • неадкладна вызваліць усіх палітычных зняволеных і спыніць палітычныя рэпрэсіі супраць грамадзян краіны.

Праваабарончы цэнтр "Вясна";

"Прававая ініцыятыва";

Lawtrend;

Беларускі дом правоў чалавекі імя Барыса Звозскава.

Падзялiцца

Глядзiце таксама

Максім Знак зняў плакат са сваім партрэтам у Вільні
20 ліпеня 2026, 12:59
Максім Знак зняў плакат са сваім партрэтам у Вільні
Сёння ў Вільні Максім Знак асабіста зняў плакат са сваім партрэтам, які быў размешчаны насупраць амбасады Беларусі падчас акцыі салідарнасці ў чэрвені 2024 года.
Прайшла трэцяя канфэрэнцыя правайдэраў нефармальнай адукацыі ў галіне правоў чалавека
01 ліпеня 2026, 12:56
Прайшла трэцяя канфэрэнцыя правайдэраў нефармальнай адукацыі ў галіне правоў чалавека
26–27 чэрвеня адбылася трэцяя канфэрэнцыя правайдэраў нефармальнай адукацыі ў галіне правоў чалавека.
Ліквідацыя 140 НДА і выхад з экалагiчных канвенцый ААН: «Экадом» прэзентаваў агляд экалагічнага сектара Беларусі
29 чэрвеня 2026, 11:48
Ліквідацыя 140 НДА і выхад з экалагiчных канвенцый ААН: «Экадом» прэзентаваў агляд экалагічнага сектара Беларусі
Экадом» з «Зялёнай сеткай» прэзентаваў аналітычны агляд «Становішча экалагічных арганізацый і актывістаў у Беларусі ва ўмовах грамадска-палітычнага крызісу».
«Гэта надзейная сістэма дапамогі». Першае інтэрв’ю Алеся Бяляцкага пра «Вясну» ў 1998 годзе
27 красавіка 2026, 11:29
«Гэта надзейная сістэма дапамогі». Першае інтэрв’ю Алеся Бяляцкага пра «Вясну» ў 1998 годзе
26 красавіка Праваабарончаму цэнтру "Вясна" спаўняецца 30 гадоў.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці