Патрабуем неадкладнага перагляду прысудаў і вызвалення шасці палітычных зняволеных (Віктар Прусаў і іншыя)

07 кастрычніка 2021, 07:45
Патрабуем неадкладнага перагляду прысудаў і вызвалення шасці палітычных зняволеных (Віктар Прусаў і іншыя)

На фота: Мікіта Фільчук.

заява беларускай праваабарончай супольнасці

5 кастрычніка 2021 г.

У сувязі з вынясеннем судамі шэрагу прысудаў па крымінальных справах, звязаных з абвінавачваннем удзельнікаў пратэсных акцый і іншых асобаў па палітычных матывах ва ўжыванні гвалту ў адносінах да супрацоўнікаў міліцыі, супрацівам з ужываннем гвалту ў адносінах да супрацоўніка МУС, іншых службовых асобаў, якія выконваюць службовыя абавязкі (арт. 363, 364, 366 КК), у адносінах да:

  1. ВіктараПрусава, які 17 верасня 2021 г. асуджаны ў закрытым пасяджэнні судом паводле арт. 364 КК за гвалт у адносінах да супрацоўніка органаў унутраных спраўда трох гадоў зняволення ў папраўчай калоніі;

  2. Канстанціна Міхальцова,які 22 верасня 2021 года асуджаны судом Рэчыцкага раёна Гомельскай вобласці паводле арт. 364, 342 і 368 КК за ўдзел у мірным сходзе, абразу прэзідэнта і перашкаджэнне затрыманню іншага ўдзельніка мірнага сходуда трох гадоў зняволення ў папраўчай калоніі;

  3. Арсенія Шчарбініна,які асуджаны судом Лідскага раёна Гродзенскай вобласці паводле арт. 342 і 364 КК за ўдзел у мірным сходзе і супраціў гвалту пры яго разгонеда трох гадоў і шасці месяцаў абмежавання волі ў ПУАТ, накіраваны адбываць пакаранне;

  4. Мікіты Фільчука,які асуджаны судом Лідскага раёна Гродзенскай вобласці за ўдзел у мірным сходзе і супраціў гвалту пры яго разгоне паводле арт. 342 і 364 ККда трох гадоў і шасці месяцаў абмежавання волі ў ПУАТ, накіраваны адбываць пакаранне;

  5. Паўла Камінскага, які асуджаны судом Лідскага раёна Гродзенскай вобласці за ўдзел у мірным сходзе і супраціў гвалту пры яго разгоне паводле арт. 342 і 364 ККда трох гадоў і шасці месяцаў абмежавання волі ў ПУАТ, накіраваны адбываць пакаранне;

  6. Андрэя Навіцкага,які 30 верасня 2021 г. асуджаны судом Ленінскага раёна Мінска паводле артыкулаў 368, 342 і 295 КК за ўдзел у мірным сходзе, абразу прэзідэнта і захоўванне 33 грамаў порахуда пяці гадоў зняволення ў папраўчай калоніі.

Яшчэ раз пацвярджаючы сваю пазіцыю, выкладзеную ўсумеснай заявеправаабарончых арганізацый ад 16 студзеня 2021 года,мы адзначаем наступнае:

Мірныя сходы грамадзянаў павінны знаходзіцца пад абаронай дзяржавы, і міліцыя не павінна прадпрымаць дзеянні па гвалтоўным іх спыненні, нават калі яны адбываюцца ў парушэнне працэдур іх арганізацыі і правядзення. Гвалтоўнае спыненне сходаў і ўжыванне фізічнай сілы, а тым больш адмысловых сродкаў і зброі, да пратэстоўцаў павінна ажыццяўляцца толькі як крайняя мера, у выпадках, калі паводзіны ўдзельнікаў сходу носяць гвалтоўны характар і ўяўляюць рэальную пагрозу нацыянальнай і грамадскай бяспецы, жыццю і здароўю грамадзянаў.

Непрапарцыйна жорсткія дзеянні міліцыі, накіраваныя на спыненне мірных сходаў, нельга разглядаць як законную дзейнасць па абароне і ахове грамадскага парадку, а ў выпадках прычынення ў адносінах да прадстаўнікоў МУС справакаванага імі ж гвалту "ў адказ" з боку пратэстоўцаў, гэтыя дзеянні неабходна разглядаць, зыходзячы з цяжкасці нанесенай шкоды здароўю і намеру на нанясенне такой шкоды, а таксама як абарону ад відавочна неправамерных дзеянняў супрацоўнікаў праваахоўных органаў, якія дзейнічалі ў тым ліку паводле незаконнага загаду (неабходная абарона, крайняя неабходнасць).

Акрамя таго, адзначаем, што пры наяўнасці палітычных матываў уладамі ўжываецца пазбаўленне волі ў парушэнне права на справядлівы судовы разгляд, іншых правоў і свабод, гарантаваных Міжнародным пактам аб грамадзянскіх і палітычных правах, выбарча ў параўнанні з іншымі асобамі.

Паводле Кіраўніцтва па вызначэнні паняцця "палітычны зняволены", гвалт, які быў справакаваны зыходным непрапарцыйным выкарыстаннем фізічнай сілы, спецсродкаў, і калі ў дзеяннях абвінавачанага адсутнічаў намер на нанясенне несімвалічнай матэрыяльнай шкоды ці шкоды каму-небудзь, не перашкаджае разглядаць гэтых асобаў у якасціпалітычныхзняволеных.

Акрамя таго, маніторынг гэтых судовых пасяджэнняў паказаў, што суды выносяць непрапарцыйна жорсткія, неадэкватныя правапарушэнню, у якім абвінавачваюцца асобы, прысуды ў параўнанні з прысудамі, якія выносяцца па такіх жа катэгорыях справаў па-за палітычным кантэкстам.

Працягласць ці ўмовы пазбаўлення волі па прысудах, вынесеных у адносінах да ўдзельнікаў пратэсных сходаў, відавочна непрапарцыйныя, неадэкватныя правапарушэнню, па якім гэтыя асобы былі прызнаныя вінаватымі.

Усе гэтыя акалічнасці даюць падставы сцвярджаць, штопераслед згаданых асобаў носіць палітычна матываваны характар, а самі асобы з'яўляюцца палітычнымі зняволенымі.

Исходя из этого и руководствуясь п. 3.2 (a, b, c, d) Кіраўніцтва па вызначэнні паняцця "палітычны зняволены" мыпрызнаёмпалітвязнямі ВіктараПрусава,КанстанцінаМіхальцова,АрсеніяШчарбініна,МікітуФільчука,ПаўлаКамінскага,АндрэяНавіцкага.

Лічым неабходным патрабаваць для гэтых палітычных зняволеных неадкладнага перагляду прынятых у адносінах да іх мер і судовых рашэнняў пры выкананні права на справядлівы судовы разгляд і ўхіленні згаданых фактараў, а таксама вызвалення іх з ужываннем іншых мер, якія забяспечваюць яўку ў суд.

Праваабарончы цэнтр "Вясна";

Lawtrend;

"Прававая ініцыятыва";

Беларускі ПЭН-цэнтр;

Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава;

Ідэнтычнасць і права.

Глядзiце таксама

Беларускі ПЭН патрабуе спыніць рэпрэсіі супраць мірнага выказвання ў Сербіі
30 красавіка 2025, 11:13
Беларускі ПЭН патрабуе спыніць рэпрэсіі супраць мірнага выказвання ў Сербіі
Беларускі ПЭН далучаецца да заявы PEN International адносна сітуацыі ў Сербіі.
Заява праваабарончай супольнасці ў сувязі з інаўгурацыяй А. Лукашэнкі
24 сакавіка 2025, 11:20
Заява праваабарончай супольнасці ў сувязі з інаўгурацыяй А. Лукашэнкі
У сувязі з інаўгурацыяй А. Лукашэнкі мы, беларускія праваабарончыя арганізацыі, заяўляем наступнае.
«Прысуд стаў увасабленнем разбуральнай палітыкі рэжыму Лукашэнкі»: заява з нагоды гадавіны суда над беларускімі праваабаронцамі
04 сакавіка 2025, 08:13
«Прысуд стаў увасабленнем разбуральнай палітыкі рэжыму Лукашэнкі»: заява з нагоды гадавіны суда над беларускімі праваабаронцамі
Праваабарончая супольнасць выступіла з заявай, у якой заклікае міжнародную супольнасць і патрабуе ад уладаў Беларусі пачаць усе магчымыя намаганні, каб усе палітычныя зняволеныя ў Беларусі былі безумоўна вызваленыя.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці