«Працэдуры за зачыненымі дзвярыма»: так праваабаронцы характарызуюць барацьбу з экстрэмізмам і тэрарызмам у Беларусі

02 мая 2023, 10:24
«Працэдуры за зачыненымі дзвярыма»: так праваабаронцы характарызуюць барацьбу з экстрэмізмам і тэрарызмам у Беларусі

Прэзентацыя даклада “Абмежаванне свабоды выказвання меркаванняў пад выглядам барацьбы з экстрэмізмам і тэрарызмам”, падрыхтаванага праваабаронцамі “Вясны”, прайшла ў Вільні  11 красавіка.

Новы даклад прысвечаны свабодзе выказвання меркаванняў, аднаго з самых важных правоў, што падтрымлівае незалежныя выказванні, грамадскую і палітычную актыўнасць. Беларускія ўлады паслядоўна скарачалі межы правоў і свабод, актывізаваўшы гэтыя працэсы пасля выбараў у 2020 годзе, падаючы гэта пад пад выглядам барацьбы з экстрэмізмам і тэрарызмам.

Адзін з аўтараў даклада юрыст Павел Сапелка адзначыў, што права на свабоду выказвання меркавання падаўлялася задоўга да 2020 года, але зараз сітуацыя стала проста драматычнай.

"Барацьба з тэрарызмам выкарыстоўваецца штучна, каб апраўдаць палітычны пераслед сваіх грамадзян. Дзеля гэтага, пачынаючы з 2021 года, сталі ўносіцца змены ў крымінальнае заканадаўства, была прынятая пастанова Савета міністраў “Аб мерах процідзеяння экстрэмізму і рэабілітацыі нацызму”. Пры гэтым, сама судовая ўлада згубіла рысы правасуддзя, а роля суддзяў у палітычным пераследзе па экстрэмісцкіх і дыфамацыйных артыкулах істотна вырасла", – падкрэслівае юрыст.

Юрыстка “Вясны” Вікторыя Рудзянкова працэс надання грамадзянам, альбо арганізацыям ці асобным матэрыялам статусу “экстрэмісцкага” назвала “працэдурай за зачыненымі дзвярамі”, паколькі рашэнні па прызнанні тэрарыстамі ці экстрэмістамі, якія прымаюць МУС і КДБ Беларусі, негалосныя і абскардзіць іх немагчыма.

Больш за 2530 чалавек унесены ў спіс грамадзян, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці. Пік прыходзіцца на  кастрычнік 2022 года, калі туды ўнеслі імёны амаль 900 чалавек.

Гэтая практыка ўжываецца ў межах татальнага задушэння іншадумства ў грамадстве, у абстаноўцы насаджэння страху ва ўсіх сферах адносінаў. З аднаго боку, пад забаронай аказваецца любая незалежная інфармацыя, злучаная з шырокім колам пытанняў: ад грамадска-палітычнай сферы да культуры і беларускамоўнага кантэнту.

З іншага боку, парушэнне забаронаў прыводзіць да пераследу людзей у розных формах: жорсткае абыходжанне і катаванні, штраф, канфіскацыя маёмасці, адміністрацыйны арышт і крымінальны пераслед, прымусовае псіхіятрычнае лячэнне, пагрозы пазбаўлення грамадзянства. Вялікая частка гэтых адвольных рэпрэсій стала магчымай праз адсутнасць незалежнага суда і ўключэнне судзейскага корпусу ў карныя практыкі.

Санкцыі за парушэнне прадпісанняў заканадаўства ці рэпрэсіўнай практыкі рэгулярна ўзмацняюцца. Гэта стала магчымым дзякуючы таму, што заканадаўчая ўлада страціла рысы прадстаўнічай, не падсправаздачнай народу як адзінаму носьбіту ўлады.

Даклад цалкам - на сайце "Вясны".

Глядзiце таксама

Беларускі ПЭН: Хроніка парушэнняў правоў чалавека ў сферы культуры 1–15 красавіка 2025 года
17 красавіка 2025, 12:57
Беларускі ПЭН: Хроніка парушэнняў правоў чалавека ў сферы культуры 1–15 красавіка 2025 года
На 15 красавіка 2025 года: Людзей Слова ў няволі (ці з абмежаваннем волі – адбываюць «хатнюю хімію») – не менш за 36, дзеячаў культуры ў няволі (ці з абмежаваннем волі – адбываюць «хатнюю хімію») – не менш за 165.
Агляд «Вясны». Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі ў сакавіку 2025 года
14 красавіка 2025, 13:08
Агляд «Вясны». Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі ў сакавіку 2025 года
Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі застаецца крытычна цяжкай.
Тбіліскі Дом правоў чалавека вінавацяць у сабатажы і падтрымцы гвалту, яго рахункі заблакаваныя
07 красавіка 2025, 15:51
Тбіліскі Дом правоў чалавека вінавацяць у сабатажы і падтрымцы гвалту, яго рахункі заблакаваныя
На рахунках арганізацыі, якія былі замарожаныя на патрабаванне пракуратуры Грузіі, знаходзіліся ахвяраванні, сабраныя для пакрыцця штрафаў.
«Рэакцыя на грамадскі супраціў». У Беларусі за «экстрэмісцкія фармаванні» асудзілі мінімум 258 чалавек
07 красавіка 2025, 12:27
«Рэакцыя на грамадскі супраціў». У Беларусі за «экстрэмісцкія фармаванні» асудзілі мінімум 258 чалавек
У апошнія гады рэжым Лукашэнкі маштабна выкарыстоўвае антыэкстрэмісцкае заканадаўства для пераследу іншадумцаў.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці