Праваабаронца Алесь Бяляцкі ўганараваны «Залатымі лаўрамі»

25 верасня 2023, 11:04
Праваабаронца Алесь Бяляцкі ўганараваны «Залатымі лаўрамі»

У Палацы Прымаса (Pałac Prymasowski) у Варшаве 19 верасня адбылося ўручэнне прэміі “Złoty Laur – 2023” (Залатыя лаўры), якая прысвойваюцца асобам, установам і кампаніям за іх выдатную грамадскую і сацыяльна-культурную дзейнасць. Прэмія мае 9 розных намінацый у самых розных галінах, піша "Вясна".

Алена Лапцёнак з "Залатымі лаўрамі" для Алеся Бяляцкага. Фота: Беларускае Радыё Рацыя.

Алена Лапцёнак з "Залатымі лаўрамі" для Алеся Бяляцкага. Фота: Беларускае Радыё Рацыя.

Сёлетнім лаўрэатам ў намінацыі “Асоба года” стаў Алесь Бяляцкі — беларускі праваабаронца, заснавальнік праваабарончага цэнтра «Вясна», лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру, які быў засуджаны рэжымам Лукашэнкі да 10 гадоў турмы.

"Арганізатары адзначылі, што прэмія ўручаная Алесю Бяляцкаму "за непахісную і бескампрамісную барацьбу за свабоду, дэмакратыю і грамадзянскія правы ў Беларусі, а таксама за шматгадовыя намаганні па пабудове грамадзянскай супольнасці з правам крытыкі ўладаў, магчымасцю пратэставаць і выказваць сваё меркаванне",  – піша Беларускае Радыё Рацыя.

Па запрашэнні арганізатараў прэстыжнай прэміі ў цырымоніі ўзялі удзел праваабаронца "Вясны" Алена Лапцёнак і намеснік кіраўніка Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі, кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка.

Узнагароду для Алеся Бяляцкага  атрымала праваабаронца Алена Лапцёнак, а Павел Латушка выступіў на ўрачыстай цырымоніі.

З Нью-Ёрка віншавала лаўрэатаў прэміі Святлана Ціханоўская, беларуская палітычная актывістка і кандыдат у прэзідэнты Беларусі на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года.

Прэмія “Złoty Laur" прысуджаецца ўжо дзесяць гадоў за дзейнасць, якая прыносіць асаблівую карысць польскай эканоміцы, а таксама за  сацыяльна-культурную дзейнасць устаноў, кампаній і фізічных асоб, якія актыўна спрыяюць развіццю і ўзбагачэнню культуры, культываванню традыцый і папулярызацыі важных грамадскіх мэтаў і паляпшэння ўмоў грамадскага жыцця. У прыватнасці, улічваецца бесперапынны і сістэматычны характар гэтых мерапрыемстваў і іх канкрэтныя праявы і вынікі.

Публікуецца паводле сайту "Вясны"

Глядзiце таксама

«І вы гатовыя даць гэтым судам права пазбаўляць жыцця?» У Варшаве паглядзелі фільм пра смяротнае пакаранне
07 кастрычніка 2024, 09:07
«І вы гатовыя даць гэтым судам права пазбаўляць жыцця?» У Варшаве паглядзелі фільм пра смяротнае пакаранне
Дыскусія і паказ фільма "Жыццё Дэвіда Гейла" прайшлі ў Беларускім Моладзевым Хабе, што ў Варшаве.
«Мы вернемся ў краіну разам з канстытуцыйнай законнасцю»: Леаніда Судаленку шукае беларуская міліцыя
19 верасня 2024, 15:12
«Мы вернемся ў краіну разам з канстытуцыйнай законнасцю»: Леаніда Судаленку шукае беларуская міліцыя
Асуджанага завочна праваабаронцу Леаніда Судаленку абвясцілі ў вышук у Беларусі. Ягонае фота з’явілася на гомельскіх стэндах «Іх шукае міліцыя».
Трое новых «хросных» з Германіі для палітвязняў у Беларусі
19 верасня 2024, 14:59
Трое новых «хросных» з Германіі для палітвязняў у Беларусі
У межах кампаніі #WeStandBYyou Петэр Хайдт, Луіза Ліцына-Бадэ і Бруна Хенэль сталі "хроснымі" Аляксея Бародкі, Сяргея Шамецькі і Чэслава Канановіча.
Павел Сапелка аб прызнанні віны пры памілаванні
18 верасня 2024, 14:30
Павел Сапелка аб прызнанні віны пры памілаванні
Праваабаронца "Вясны" Павел Сапелка распавядае, што значыць прызнанне віны пры памілаванні і ці будзе ўлічвацца гэты фактар пры рэабілітацыі палітвязняў.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці