Праваабаронца «Вясны» Наталля Сацункевіч: «У 2022 годзе ў Беларусі адбылося не менш за 375 мірных сходаў»

03 кастрычніка 2023, 10:41
Праваабаронца «Вясны» Наталля Сацункевіч: «У 2022 годзе ў Беларусі адбылося не менш за 375 мірных сходаў»

Правабаронца «Вясны» Наталля Сацункевіч выступіла на Міжнародным кангрэсе даследчыкаў Беларусі, які адбыўся ў Польшчы, піша "Вясна".

Выступ прайшоў у межах панэлі «Даследаванні грамадзянскай супольнасці» секцыі «Грамадства і грамадскія інстытуты». Пад гэтым мелася на ўвазе як даследаванні самой грамадзянскай супольнасці, так даследаванні, якая ладзіць сама супольнасць.

— У межах другой катэгорыі я выступала з дакладам пра свабоду мірных сходаў у Беларусі, — адзначыла Наталля. — Адной з мэтай майго дакладу на Кангрэсе было падзяліцца досведам, каб калегі і каляжанкі з іншых арганізацый і ініцыятыў падумалі, як можна выкарыстоўваць аўтаматызацыю ў іх даследаваннях. Таксама хацелася распавесці усяму свету, як гэта адбываецца ў нас.

«Вясна» супольна з БХК шмат год праводзіць маніторынг мірных сходаў у Беларусі. Звычайна ён ладзіўся «ў полі»: назіральнікі і назіральніцы па распрацаванай метадалогіі фіксавалі ўсё, што адбываецца на мірным сходзе, непасрэдна знаходзячыся на месцы падзей. Атрыманыя справаздачы распаўсюджваліся сярод зацікаўленай аўдыторыі. Апошняе вочнае назіранне ў краіне адбылася ў дзень выбараў, дзявятага жніўня 2020 году. Пасля ў верасні было прынятае рашэнне спыніць яго праз бяспеку назіральнікаў і назіральніц. Пасля масавай рэлакацыі праваабарончых арганізацый маніторынг адбываецца выдалена праз інфармацыйныя крыніцы: дзяржаўныя і незалежныя СМІ, тэлеграм-каналы, суполкі, чаты ў сацсетках.

— Мы сутыкнуліся з выклікам, як збіраць інфармацыю пра мірныя сходы, — кажа Наталля. — У 2021 годзе ў нас працавала валанцёрская каманда, якая ўручную маніторыла ўсе крыніцы інфармацыі. Гэтая метадалогія мела недахопы: на яе сыходзіла шмат высілкаў і часу, дубляжы сходаў з розных крыніц інфармацыі, якія патрэбна было шукаць уручную. Таму з дапамогай валанцёрскай службы «Вясны» адбылася аўтаматызацыя працэсу.

Такім чынам, спачатку быў зроблены спіс словаў на абедзвюх дзяржаўных мовах, якімі часцей за ўсё апісваюць мірныя сходы, а таксама крыніцаў, дзе інфармацыя з’яўляецца. Пасля гэтага напрыканцы 2022 году спецыяльны алгарытм дастаў адтуль неабходныя даныя. Аднак у некаторых каналах стаялі таймеры аўтавыдалення, таму ў 2023 годзе наладзілі ўжо рэгулярны перыядычны аўтаматычны маніторынг.

— З вынікаў нашага даследавання апынулася, што ў Беларусі працягваюць адбывацца мірныя сходы, — зазначае праваабаронца. — Цягам 2022 году мы налічылі не менш за 375 сходаў. Бачна, што масавыя рэпрэсіі паменшылі іх колькасць, а таксама моцна змянілі фармат сходаў. Калі раней больш звыклым для нас былі вялікія шэсці ці мітынгі з сімволікай, то ў 2022 годзе самым распаўсюджаным стала рабіць фота- ці відэапікет. Гэта калі людзі збіраюцца на некалькі хвілін, прыносяць сімволіку ці іншыя сродкі выказвання меркавання, адбываецца дастаткова кароткі сход — і разыходзяцца. Раней такога было нашмат менш. Таксама даследаванне паказала рост колькасці праўладных сходаў.

Арыгінальны артыкул на сайце "Вясны"

Падзялiцца

Глядзiце таксама

Максім Знак зняў плакат са сваім партрэтам у Вільні
20 ліпеня 2026, 12:59
Максім Знак зняў плакат са сваім партрэтам у Вільні
Сёння ў Вільні Максім Знак асабіста зняў плакат са сваім партрэтам, які быў размешчаны насупраць амбасады Беларусі падчас акцыі салідарнасці ў чэрвені 2024 года.
Прайшла трэцяя канфэрэнцыя правайдэраў нефармальнай адукацыі ў галіне правоў чалавека
01 ліпеня 2026, 12:56
Прайшла трэцяя канфэрэнцыя правайдэраў нефармальнай адукацыі ў галіне правоў чалавека
26–27 чэрвеня адбылася трэцяя канфэрэнцыя правайдэраў нефармальнай адукацыі ў галіне правоў чалавека.
Ліквідацыя 140 НДА і выхад з экалагiчных канвенцый ААН: «Экадом» прэзентаваў агляд экалагічнага сектара Беларусі
29 чэрвеня 2026, 11:48
Ліквідацыя 140 НДА і выхад з экалагiчных канвенцый ААН: «Экадом» прэзентаваў агляд экалагічнага сектара Беларусі
Экадом» з «Зялёнай сеткай» прэзентаваў аналітычны агляд «Становішча экалагічных арганізацый і актывістаў у Беларусі ва ўмовах грамадска-палітычнага крызісу».
«Гэта надзейная сістэма дапамогі». Першае інтэрв’ю Алеся Бяляцкага пра «Вясну» ў 1998 годзе
27 красавіка 2026, 11:29
«Гэта надзейная сістэма дапамогі». Першае інтэрв’ю Алеся Бяляцкага пра «Вясну» ў 1998 годзе
26 красавіка Праваабарончаму цэнтру "Вясна" спаўняецца 30 гадоў.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці