Праваабарончая арганізація Front Line Defenders патрабуе вызваліць праваабаронцу Вольгу Гарбунову

18 лістапада 2021, 11:24
Праваабарончая арганізація Front Line Defenders патрабуе вызваліць праваабаронцу Вольгу Гарбунову

Арганізацыя Front Line Defendersвыступілаз заявай, у якой патрабуе ад уладаў Беларусі вызваліць Вольгу Гарбунову і спыніць пераслед усіх праваабаронцаў у Беларусі.

9 лістапада 2021 года супрацоўнікі беларускай міліцыі арыштавалі праваабаронцу Вольгу Гарбунову ў Мінску. Падставай для арышту быў меркаваны ўдзел Вольгі ў арганізацыі жаночых маршаў улетку 2020 года. Вольга знаходзіцца ў ізалятары часавага ўтрымання на вуліцы Акрэсціна ў Мінску.

Вольга Гарбунова — беларуская праваабаронца, былая кіраўніца грамадскага аб'яднання "Радзіслава". У 2002 годзе жанчыны, якія пацярпелі ад гвалту, заснавалі "Радзіславу" дзеля дапамогі і падтрымкі іншых жанчын, якія сутыкнуліся з гендарным і хатнім гвалтам. Вольга з'яўляецца заснавальніцай сацыяльнага прадпрыемства Norm Cafe — культурніцкай інклюзіўнай прасторы, у якой планавалася праводзіць трэнінгі для жанчын і даваць працу пацярпелым ад гвалту жанчынам. У сакавіку 2021 года прастора Norm Cafe закрылася праз фінансавыя праблемы і складанасці з бяспекай.

9 лістапада 2021 года ў Мінску супрацоўнікі міліцыі затрымалі праваабаронцу Вольгу Гарбунову. Пасля арышту яе змясцілі пад варту ў следчы ізалятар на вуліцы Акрэсціна ў Мінску, дзе яна і знаходзіцца на гэты момант. Вольга Гарбунова падазраецца ў парушэнні артыкула 342 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь праз ейны нібыта ўдзел у арганізацыі маршаў у падтрымку правоў жанчын улетку 2020 года ў Мінску. У выпадку прызнання вінаватай ёй пагражае да трох гадоў зняволення. У цяперашні час Вользе Гарбуновай усё яшчэ не далі магчымасці звязацца са сваім адвакатам.

Front Line Defenders выказвае сур'ёзную занепакоенасць з нагоды затрымання праваабаронцы Вольгі Гарбуновай і лічыць, што ейнае затрыманне з'яўляецца наступствам яе працяглай, мірнай і законнай праваабарончай дзейнасці. Front Line Defenders ізноў заяўляе пра сваю занепакоенасць з нагоды масавых рэпрэсій супраць беларускіх праваабаронцаў, а таксама сябраў грамадзянскай супольнасці, якія адкрыта выказваюць сваю крытычную пазіцыю ў дачыненні да ўрада Беларусі.

Front Line Defenders заклікае ўлады Рэспублікі Беларусь:

  1. Неадкладна і безумоўна вызваліць Вольгу Гарбунову і зняць з яе ўсе абвінавачванні, паколькі яны матываваныя выключна ейнай законнай і мірнай дзейнасцю ў абарону правоў чалавека.

  2. Забяспечыць, каб абыходжанне з Вольгай Гарбуновай падчас утрымання пад вартай адпавядала ўмовам, выкладзеным у "Зборы прынцыпаў абароны ўсіх асобаў, якія зазнаюць затрыманне ці зняволенне ў якой б там ні было форме", прынятым рэзалюцыяй 43/173 Генеральнай Асамблеі ААН ад 9 снежня 1988 г.

  3. Спыніць пераследы ўсіх праваабаронцаў у Беларусі і гарантаваць пры любых акалічнасцях, што яны могуць ажыццяўляць сваю законную праваабарончую дзейнасць, не асцерагаючыся рэпрэсій і без якіх-небудзь абмежаванняў, уключаючы судовыя пераследы.

Пераклад на беларускую мову: ПЦ "Вясна"

Глядзiце таксама

Фотапраект «Партрэты моцы»: Таццяна Нядбай, Беларускі ПЭН
11 кастрычніка 2024, 11:54
Фотапраект «Партрэты моцы»: Таццяна Нядбай, Беларускі ПЭН
Фонд Дамоў правоў чалавека зладзіў фотаконкурс партрэтаў жанчынаў-праваабаронцаў. Ад Беларускага дому правоў чалавека ў ім узяла ўдзел Таццяна Нядбай.
«Пакуль не перастануць саджаць за праваабарончую дзейнасць». Дзень салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю Беларусі-2024
02 жніўня 2024, 09:27
«Пакуль не перастануць саджаць за праваабарончую дзейнасць». Дзень салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю Беларусі-2024
Чацвёртага жніўня адзначаецца Дзень салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю Беларусі. У гэты дзень у 2011 годзе быў першы раз арыштаваны Алесь Бяляцкі.
Патрабуем скасаваць прысуд Леаніда Судаленкі, спыніць дзяржаўнае самавольства і пераслед праваабаронцаў
25 чэрвеня 2024, 11:47
Патрабуем скасаваць прысуд Леаніда Судаленкі, спыніць дзяржаўнае самавольства і пераслед праваабаронцаў
Мы патрабуем адмяніць прысуд і спыніць крымінальны пераслед праваабаронцы Леаніда Судаленкі.
Праваабаронца Анара Мамедлі пакінулі пад вартай, а Алега Арлова этапавалі ў Сызрань: дайджэст міжнародных навінаў
27 мая 2024, 11:58
Праваабаронца Анара Мамедлі пакінулі пад вартай, а Алега Арлова этапавалі ў Сызрань: дайджэст міжнародных навінаў
"Вясна" падрыхтавала чарговы дайджэст аб пераследзе праваабаронцаў на постсавецкай прасторы і набольш значных парушэннях правоў чалавека.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці