Праваабарончы цэнтр «Вясна» — лаўрэат прэміі ААН у галіне правоў чалавека 2023 года

24 ліпеня 2023, 11:34
Праваабарончы цэнтр «Вясна» — лаўрэат прэміі ААН у галіне правоў чалавека 2023 года

Старшыня Генеральнай Асамблеі Чаба Керэшы 20 ліпеня абвясціў лаўрэатаў прэстыжнай прэміі Арганізацыі Аб’яднаных Нацый у галіне правоў чалавека за 2023 год. Сёлета яе атрымалі пяць пераможцаў: Праваабарончы цэнтр «Вясна», праваабаронца з Дэмакратычнай Рэспублікі Конга Жульен Лусенж, Аманскі Цэнтр даследаванняў у галіне правоў чалавека з Іарданіі, актывіст і грамадскі дзеяч з Уругвая Хуліа Перэйра, глабальная кааліцыя арганізацый грамадзянскай супольнасці, карэнных народаў, грамадскіх рухаў і мясцовых супольнасцяў за «ўсеагульнае прызнанне права на чыстае, здаровае і ўстойлівае навакольнае асяроддзе».

vozhyk_90.jpg

«Вясноўцы» на ўручэнні прэміі «Чэмпіёны грамадзянскай супольнасці» ў 2020-м

"Прыхільнасць пераможцаў кажа аб універсальным характары правоў чалавека ў крытычны час. Прэмія накіроўвае абаронцам правоў чалавека ва ўсім свеце выразны сігнал аб тым, што міжнародная супольнасць удзячная і падтрымлівае іх намаганні па прасоўванні ўсіх правоў чалавека для ўсіх«,— сказаў Чаба Керэшы, старшыня 77-й сесіі Генеральнай Асамблеі.

Лаўрэаты прэміі былі абраныя Спецыяльным камітэтам з больш чым 400 намінацый, атрыманых ад дзяржаваў-членаў, сістэмы ААН і грамадзянскай супольнасці.

«Члены Спецыяльнага камітэта выказваюць сваё глыбокае захапленне ўсімі суб’ектамі грамадзянскай супольнасці, якія сваёй нястомнай працай спрыяюць заахвочванню, абароне і прасоўванні правоў чалавека. Члены Спецыяльнага камітэта прызнаюць важную ролю, якую адыгрываюць праваабаронцы і актывісты, і хацелі б выказаць сваё захапленне іх мужнасцю і самаадданасцю, рашуча асуджаючы любыя спробы прымусіць іх замаўчаць і запалохаць іх. Яны выказваюць, у прыватнасці, сваю глыбокую салідарнасць з тымі, хто затрыманы ў адплату за іх працу па абароне правоў чалавека і ажыццяўленню ўсіх палажэнняў Усеагульнай Дэкларацыі Правоў Чалавека, 75-годдзе якой мы адзначаем у гэтым годзе. Спецыяльны камітэт заклікае дзяржавы-члены вызваліць усіх затрыманых праваабаронцаў», — гаворыцца ў прэс-рэлізе.

Цырымонія ўручэння прэміі 2023 года адбудзецца ў штаб-кватэры ААН у Нью-Ёрку ў снежні 2023 года ў межах мерапрыемстваў, прысвечаных Дню правоў чалавека.

Заснаваная Генеральнай Асамблеяй у 1966 годзе (A/RES/21/2217), прэмія была ўпершыню прысуджана ў 1968 годзе, у дзень, які цяпер вядомы як Дзень правоў чалавека, 10 снежня. Яна прысуджаецца кожныя пяць гадоў за «выдатныя дасягненні ў галіне правоў чалавек». Сярод папярэдніх атрымальнікаў былі Джымі Картэр, Нэльсан Мандэла, Д-р Дзяніс Муквеге, Элеанора Рузвельт, Малала Юсафзай і Міжнародны камітэт Чырвонага Крыжа (МКЧК).

«Вясна» была намінаваная фондам Right Livelihood. Намінацыю падтрымалі калегі вясноўцаў з БХК, НХК і FIDH.

Арыгінальны артыкул на сайце "Вясны"

Глядзiце таксама

Беларускі ПЭН: Хроніка парушэнняў правоў чалавека ў сферы культуры 1–15 красавіка 2025 года
17 красавіка 2025, 12:57
Беларускі ПЭН: Хроніка парушэнняў правоў чалавека ў сферы культуры 1–15 красавіка 2025 года
На 15 красавіка 2025 года: Людзей Слова ў няволі (ці з абмежаваннем волі – адбываюць «хатнюю хімію») – не менш за 36, дзеячаў культуры ў няволі (ці з абмежаваннем волі – адбываюць «хатнюю хімію») – не менш за 165.
Агляд «Вясны». Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі ў сакавіку 2025 года
14 красавіка 2025, 13:08
Агляд «Вясны». Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі ў сакавіку 2025 года
Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі застаецца крытычна цяжкай.
Тбіліскі Дом правоў чалавека вінавацяць у сабатажы і падтрымцы гвалту, яго рахункі заблакаваныя
07 красавіка 2025, 15:51
Тбіліскі Дом правоў чалавека вінавацяць у сабатажы і падтрымцы гвалту, яго рахункі заблакаваныя
На рахунках арганізацыі, якія былі замарожаныя на патрабаванне пракуратуры Грузіі, знаходзіліся ахвяраванні, сабраныя для пакрыцця штрафаў.
«Рэакцыя на грамадскі супраціў». У Беларусі за «экстрэмісцкія фармаванні» асудзілі мінімум 258 чалавек
07 красавіка 2025, 12:27
«Рэакцыя на грамадскі супраціў». У Беларусі за «экстрэмісцкія фармаванні» асудзілі мінімум 258 чалавек
У апошнія гады рэжым Лукашэнкі маштабна выкарыстоўвае антыэкстрэмісцкае заканадаўства для пераследу іншадумцаў.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці