Праваабаронцы звярнуліся да Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека і да тэматычных спецдакладчыкаў па сітуацыі ў Беларусі

14 жніўня 2020, 12:56
Праваабаронцы звярнуліся да Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека і да тэматычных спецдакладчыкаў па сітуацыі ў Беларусі

Праваабарончыя арганізацыі Беларусі звярнуліся да Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека, а таксама да шэрагу спецыяльных тэматычных дакладчыкаў па пытанні прыняцця тэрміновых мер па бягучай сітуацыі з правамі чалавека ў краіне і просьбай ініцыяваць усе магчымыя мерапрыемствы для маніторынгу сітуацыі.

У звароце праваабаронцаў закранаецца бягучая інфармацыя па наступных ключавых пазіцыях:

  • Ужыванне гвалту і жорсткага абыходжання;

  • права на справядлівы суд;

  • сітуацыя з становішчам журналістаў;

  • сітуацыя з становішчам праваабаронцаў;

  • доступ да інфармацыі;

  • становішча з замежнымі грамадзянамі.

Праваабаронцы просяць Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека і спецдакладчыкаў звярнуцца да ўраду Беларусі з патрабаваннем прыняць неадкладныя меры па выкананні сваіх міжнародных абавязацельстваў у галіне правоў чалавека, замацаваных у Міжнародным пакце аб грамадзянскіх і палітычных правах, Канвенцыі супраць катаванняў і іншых жорсткіх, бесчалавечных ці прыніжаючых годнасць відаў абыходжання і пакарання і іншых міжнародна-прававых дакументах, у першую чаргу, спыніць ўжываць гвалт супраць мірных дэманстрантаў, у тым ліку выкарыстанне траўмуючых сродкаў – святло-шумавых гранат, гумовых куляў і іншага зброі.

Таксама прапануецца задзейнічаць усе магчымыя інструменты маніторынгу сітуацыі з правамі чалавека ў краіне.

Адначасова праваабаронцы інфармуюць, што ў бліжэйшы час будуць прадстаўляць у адпаведныя спецыяльныя працэдуры паведамленні, якія тычацца асобных парушэнняў правоў чалавека.

Зварот падпісалі РПГА “Беларускі Хельсінкскі Камітэт”, Праваабарончы цэнтр “Вясна”, Human Constanta, РГА “Прававая ініцыятыва”, ГА” Беларуская асацыяцыя журналістаў”, Цэнтр прававой трансфармацыі (Lawtrend), Асамблея няўрадавых дэмакратычных арганізацый Беларусі, ініцыятыўная група “Ідэнтычнасць і права”, Беларускі дом правоў чалавека імя Звозскава.

Да артыкула далучаны дакумент з поўным тэкстам зварота (на рускай мове).

Падзялiцца

Глядзiце таксама

Максім Знак зняў плакат са сваім партрэтам у Вільні
20 ліпеня 2026, 12:59
Максім Знак зняў плакат са сваім партрэтам у Вільні
Сёння ў Вільні Максім Знак асабіста зняў плакат са сваім партрэтам, які быў размешчаны насупраць амбасады Беларусі падчас акцыі салідарнасці ў чэрвені 2024 года.
Прайшла трэцяя канфэрэнцыя правайдэраў нефармальнай адукацыі ў галіне правоў чалавека
01 ліпеня 2026, 12:56
Прайшла трэцяя канфэрэнцыя правайдэраў нефармальнай адукацыі ў галіне правоў чалавека
26–27 чэрвеня адбылася трэцяя канфэрэнцыя правайдэраў нефармальнай адукацыі ў галіне правоў чалавека.
Ліквідацыя 140 НДА і выхад з экалагiчных канвенцый ААН: «Экадом» прэзентаваў агляд экалагічнага сектара Беларусі
29 чэрвеня 2026, 11:48
Ліквідацыя 140 НДА і выхад з экалагiчных канвенцый ААН: «Экадом» прэзентаваў агляд экалагічнага сектара Беларусі
Экадом» з «Зялёнай сеткай» прэзентаваў аналітычны агляд «Становішча экалагічных арганізацый і актывістаў у Беларусі ва ўмовах грамадска-палітычнага крызісу».
«Гэта надзейная сістэма дапамогі». Першае інтэрв’ю Алеся Бяляцкага пра «Вясну» ў 1998 годзе
27 красавіка 2026, 11:29
«Гэта надзейная сістэма дапамогі». Першае інтэрв’ю Алеся Бяляцкага пра «Вясну» ў 1998 годзе
26 красавіка Праваабарончаму цэнтру "Вясна" спаўняецца 30 гадоў.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці