Прэзентацыя апошняга даследвання ПЭНа на штогадовым Міжнародным кангрэсе даследчыкаў Беларусі

27 кастрычніка 2023, 11:25
Прэзентацыя апошняга даследвання ПЭНа на штогадовым Міжнародным кангрэсе даследчыкаў Беларусі

Штогадовы Міжнародны кангрэс даследчыкаў Беларусі гэтым разам прайшоў 22—24 верасня ў Гданьску. Адна з найважнейшых задач Кангрэса – умацоўваць інтэграцыю даследчыкаў і экспертаў у палітычных, сацыяльных і гуманітарных навуках. Кангрэс спрыяе лепшаму разуменню Беларусі ў акадэмічнай і грамадскай сферах у рэгіянальным і сусветным кантэксце.

У секцыі «Грамадства і грамадскія інстытуты» (панэль «Даследаванні грамадзянскай супольнасці») літаратарка і праваабаронца Таццяна Нядбай, старшыня Беларускага ПЭНа, прэзентавала праект арганізацыі — маніторынг парушэння правоў чалавека ў сферы культуры.

У тым ліку было прэзентавана апошняе даследаванне «Сфера культуры Беларусі ў 2022–2023 гг. Рэпрэсіі. Тэндэнцыі». Таццяна Нядбай расказала пра метадалогію маніторынгу, назвала агульныя тэндэнцыі і абмеркавала з удзельнікамі кангрэсу важнасць і патрэбнасць маніторынгу і фіксацыі парушэнняў.

Вялікі дзякуй аргкамітэту Кангрэса даследчыкаў Беларусі за магчымасць прыняць удзел і каштоўныя прадуктыўныя выходныя.

Арыгінальная публікацыя на сайце Беларускага ПЭНа.

Падзялiцца

Глядзiце таксама

Максім Знак зняў плакат са сваім партрэтам у Вільні
20 ліпеня 2026, 12:59
Максім Знак зняў плакат са сваім партрэтам у Вільні
Сёння ў Вільні Максім Знак асабіста зняў плакат са сваім партрэтам, які быў размешчаны насупраць амбасады Беларусі падчас акцыі салідарнасці ў чэрвені 2024 года.
Прайшла трэцяя канфэрэнцыя правайдэраў нефармальнай адукацыі ў галіне правоў чалавека
01 ліпеня 2026, 12:56
Прайшла трэцяя канфэрэнцыя правайдэраў нефармальнай адукацыі ў галіне правоў чалавека
26–27 чэрвеня адбылася трэцяя канфэрэнцыя правайдэраў нефармальнай адукацыі ў галіне правоў чалавека.
Ліквідацыя 140 НДА і выхад з экалагiчных канвенцый ААН: «Экадом» прэзентаваў агляд экалагічнага сектара Беларусі
29 чэрвеня 2026, 11:48
Ліквідацыя 140 НДА і выхад з экалагiчных канвенцый ААН: «Экадом» прэзентаваў агляд экалагічнага сектара Беларусі
Экадом» з «Зялёнай сеткай» прэзентаваў аналітычны агляд «Становішча экалагічных арганізацый і актывістаў у Беларусі ва ўмовах грамадска-палітычнага крызісу».
«Гэта надзейная сістэма дапамогі». Першае інтэрв’ю Алеся Бяляцкага пра «Вясну» ў 1998 годзе
27 красавіка 2026, 11:29
«Гэта надзейная сістэма дапамогі». Першае інтэрв’ю Алеся Бяляцкага пра «Вясну» ў 1998 годзе
26 красавіка Праваабарончаму цэнтру "Вясна" спаўняецца 30 гадоў.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці