Рашэнне не запрашаць назіральнікаў АБСЕ на выбары супярэчыць міжнародным абавязальніцтвам Беларусі

09 студзеня 2024, 19:58
Рашэнне не запрашаць назіральнікаў АБСЕ на выбары супярэчыць міжнародным абавязальніцтвам Беларусі

У Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека (БДІПЧ) і Парламенцкай асамблеі (ПА) АБСЕ заявілі, што рашэнне беларускіх уладаў не запрашаць назіральнікаў ад АБСЕ на выбары супярэчыць міжнародным абавязацельствам Мінска і інтарэсам народа Беларусі. Кіраўнікі абодвух інстытутаў выказалі глыбокае шкадаванне і занепакоенасць праз тое, што ўлады Беларусі вырашылі не запрашаць у краіну назіральнікаў ад АБСЕ на парламенцкія выбары, якія адбудзяцца 25 лютага.

На думку дырэктара БДІПЧ Матэа Мекачы, такі крок "перашкодзіць грамадзянам і інстытутам краіны атрымаць бесстароннюю, празрыстую і ўсебаковую ацэнку" правядзення выбараў.

"Гэта супярэчыць абавязацельствам, узятым на сябе Беларуссю, і супярэчыць як літары, так і духу супрацоўніцтва, на якім заснавана АБСЕ", — заявіў ён.

А старшыня ПА АБСЕ Піа Каума заявіла, што "рашэнне беларускага ўрада ўхіліцца ад сваіх абавязацельстваў па запрашэнні назіральнікаў АБСЕ выклікае занепакоенасць і супярэчыць інтарэсам беларускага народа", і заклікала ўлады Беларусі да большай адкрытасці.

Нагадаем, 8 студзеня беларускі бок апавясціў БДІПЧ АБСЕ пра свой намер не запрашаць назіральнікаў. МЗС Беларусі абгрунтавала гэта рашэнне "традыцыйным дамінаваннем прадстаўнікоў краін Захаду ў гэтых місіях АБСЕ", "увядзеннем краінамі Захаду неапраўдана жорсткіх палітычных і эканамічных санкцый, у тым ліку ў дачыненні да ЦВК і парламента", а таксама "пагаршэннем па віне Захаду лагістычных магчымасцяў выезду і ўезду з Беларусі". Днямі стала вядома, што назіраць за парламенцкімі выбарамі ў Беларусі адправіцца місія ПА АДКБ.

Напачатку выбарчай кампаніі эксперт кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" Павел Сапелка адзначыў, што назіранне, як незалежнае нацыянальнае, так і міжнароднае, заўсёды было адной з гарантый правядзення свабодных выбараў:

"Калі незалежнае назіранне выганяецца з выбарчага працэсу, давер да выбараў і іх вынікаў імкліва падае. Гэты давер не атрымаецца аднавіць за кошт пазіцый "сяброў" па клубе аўтарытарных і таталітарных рэжымаў, і нават за кошт аднадумцаў рэжыму – палітыкаў-адзіночак з неадназначнай рэпутацыяй з дэмакратычных суб'ектаў. З іншага боку, назіранне, асабліва з боку аўтарытэтных міжнародных суб'ектаў, якім па праве з'яўляецца, напрыклад БДІПЧ АБСЕ, заклікана паляпшаць выбарчыя працэсы. А гэта зусім не цікава рэжыму, які трымаецца ва ўладзе менавіта дзякуючы фальсіфікацыі вынікаў выбараў. Такім чынам, выбарчая сістэма як інстытут будзе дэградаваць".

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Падзялiцца

Глядзiце таксама

Четвертый цикл Универсального периодического обзора по Беларуси
07 кастрычніка 2025, 13:43
Четвертый цикл Универсального периодического обзора по Беларуси
На сайте Совета по правам человека ООН размещена информация, подготовленная в рамках четвертого цикла Универсального периодического обзора по Беларуси.
UPR-2025: Сумесная справаздача Беларускага ПЭНа, Міжнароднага ПЭНа і Амерыканскага ПЭНа
30 верасня 2025, 12:48
UPR-2025: Сумесная справаздача Беларускага ПЭНа, Міжнароднага ПЭНа і Амерыканскага ПЭНа
Напярэдадні агляду Беларускі ПЭН, Міжнародны ПЭН (PEN International) і Амерыканскі ПЭН (PEN America) падалі ў ААН сумесную справаздачу.
Беларускі ПЭН, Міжнародны ПЭН (PEN International) і ПЭН Амерыка (PEN America): заклік да ўладаў Беларусі
30 верасня 2025, 12:44
Беларускі ПЭН, Міжнародны ПЭН (PEN International) і ПЭН Амерыка (PEN America): заклік да ўладаў Беларусі
Становішча ў галіне правоў чалавека ў Беларусі будзе разгледжана Радай правоў чалавека ААН падчас Універсальнага перыядычнага агляду (UPR) у лістападзе 2025 года.
У пятую гадавіну адвольнага затрымання патрабуем неадкладна вызваліць Марфу Рабкову
17 верасня 2025, 14:22
У пятую гадавіну адвольнага затрымання патрабуем неадкладна вызваліць Марфу Рабкову
17 верасня 2020 года сябра "Вясны" Марфа Рабкова была адвольна затрыманая за сваю законную праваабарончую дзейнасць.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці