Памёр праваабаронца Алег Гулак

19 снежня 2022, 11:58
Памёр праваабаронца Алег Гулак

Увечары 16 снежня памёр кіраўнік Беларускага Хельсінкскага Камітэту праваабаронца Алег Гулак. Па папярэднім дыягназе, у яго спынілася сэрца.

Алег Гулак быў нашым сябрам, калегам, настаўнікам. Праваабаронца з вялікім досведам, адкрыты, прыязны, мудры...

Калі ў нас будуць апускацца рукі, варта згадаць Алега: ён не скараўся, заўжды шукаў шляхоў і рашэнняў.

Раптоўная і заўчасная смерць Алега Гулака - велізарная страта для беларускай праваабарончай супольнасці і для ўсёй Беларусі. Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава выказвае спачуванні родным і калегам. Мы смуткуем разам з вамі.

Развітанне з нашым сябрам адбудзецца 20 снежня ў Вільні ў бажніцы Святых Янаў. Малая капліца, злева.

Адрас: Šv. Jono g. 12

Развітанне адбудзецца з 14:00 да 17:30.

Дзверы развітальнай залы будуць адчынены з 13:50.

Развітанне пройдзе ў фармаце грамадзянскай паніхіды.

Падзялiцца

Глядзiце таксама

Максім Знак зняў плакат са сваім партрэтам у Вільні
20 ліпеня 2026, 12:59
Максім Знак зняў плакат са сваім партрэтам у Вільні
Сёння ў Вільні Максім Знак асабіста зняў плакат са сваім партрэтам, які быў размешчаны насупраць амбасады Беларусі падчас акцыі салідарнасці ў чэрвені 2024 года.
Прайшла трэцяя канфэрэнцыя правайдэраў нефармальнай адукацыі ў галіне правоў чалавека
01 ліпеня 2026, 12:56
Прайшла трэцяя канфэрэнцыя правайдэраў нефармальнай адукацыі ў галіне правоў чалавека
26–27 чэрвеня адбылася трэцяя канфэрэнцыя правайдэраў нефармальнай адукацыі ў галіне правоў чалавека.
Ліквідацыя 140 НДА і выхад з экалагiчных канвенцый ААН: «Экадом» прэзентаваў агляд экалагічнага сектара Беларусі
29 чэрвеня 2026, 11:48
Ліквідацыя 140 НДА і выхад з экалагiчных канвенцый ААН: «Экадом» прэзентаваў агляд экалагічнага сектара Беларусі
Экадом» з «Зялёнай сеткай» прэзентаваў аналітычны агляд «Становішча экалагічных арганізацый і актывістаў у Беларусі ва ўмовах грамадска-палітычнага крызісу».
«Гэта надзейная сістэма дапамогі». Першае інтэрв’ю Алеся Бяляцкага пра «Вясну» ў 1998 годзе
27 красавіка 2026, 11:29
«Гэта надзейная сістэма дапамогі». Першае інтэрв’ю Алеся Бяляцкага пра «Вясну» ў 1998 годзе
26 красавіка Праваабарончаму цэнтру "Вясна" спаўняецца 30 гадоў.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці