Рэлакацыя праваабаронцаў у Грузію на тры месяцы

16 красавіка 2021, 15:41
Рэлакацыя праваабаронцаў у Грузію на тры месяцы

Праграма BY_Rehab, пры падтрымцы Міністэрства замежных справаў Германіі, абвяшчае прыём заявак для ўдзела ў наступным заездзе праграмы BY_Rehab для праваабаронцаў з Беларусі.

Мэта праграмы BY_Rehab – часовая рэлакацыя праваабаронцаў у бяспечнае месца ў Грузіі і стварэнне ўмоваў для прафесійнага развіцця і псіхалагічнага аднаўлення. Праграма таксама павінна знізіць рызыкі і дапамагчы праваабаронцам часова пакінуць небяспечны асяродак.

Праграма прапануе трохмесячную рэлакацыю, сфакусаваную на медыцынскай і псіхалагічнай рэабілітацыі ў сувязі з праблемамі, якія ўзніклі падчас пратэстаў у жніўні 2020 года і іх наступствамі.

Падчас Праграмы праваабаронцам даюць жытло ў бяспечным месцы, стыпендыю, магчымасці для адукацыі, развіцця навыкаў, атрымання новых прафесійных сувязяў, а таксама, калі трэба, удзельнікі атрымаюць псіхалагічную і медыцынкую падтрымку.

Праграма ўключае наступныя кампаненты:

- трэнінгі: бяспека, адвакацыя, напісанне праектных заявак, міжнародныя механізмы абароны правоў чалавека, і т.д.;

- публічныя выступы, інтэрв’ю, камунікацыя з калегамі з іншых краін рэгіёна і краінаў Еўрапейскага звязу.

Хто можа прыняць удзел у праграме

Заяўкі прымаюцца ад праваабаронцаў у  шырокім разуменні гэтага тэрміна: разам з грамадскімі актывістамі, супрацоўнікамі няўрадавых арганізацый, юрыстамі, журналістамі, дзеячамі культуры, даследчыкамі і настаўнікамі, чыя прафесійная дзейнасць звязаная з правамі чалавека.

Удзел праваабаронцаў у Праграме павінен дапамагчы адолець рызыкі, праблемы бяспекі і прадухіліць выгаранне і траўмы.

Праваабаронца павінен ўдзельнічаць ва ўсіх адукацыйных мерапрыемствах Праграмы.

Праваабаронца павінен удзельнічаць у Праграме самастойна. Удзел разам з сям’ёй магчымы толькі ў выключных выпадках.

Як прыняць удзел:

Для падачы заяўкі (пачатак прыёма – 14 красавіка 2021 года), калі ласка, запоўніце форму ніжэй і дашліце на пошту BY_Rehab@protonmail.com да 23.04.2021. Няпоўныя ці несвоечасовыя заяўкі не будуць разглядацца. Для дэтальнай інфармацыі звяртайцеся па адрасе BY_Rehab@protonmail.com. Толькі абраныя кандыдаты атрымаюць паведамленне да 03.05.2021. Нягледзячы на тое, што мы плануем прыняць абраных удзельнікаў у канцы мая, тэрміны могуць змяніцца ў сувязі з пандэміяй COVID-19 і далейшымі абмежаваннямі на выезд і ўезд людзей.

ФОРМА ЗАЯЎКІ

Навіна на сайце грузінскага шэлтэра

Глядзiце таксама

Міжнародны дзень адвакатаў у небяспецы 24 студзеня сёлета прысвечаны Беларусі
21 студзеня 2025, 11:33
Міжнародны дзень адвакатаў у небяспецы 24 студзеня сёлета прысвечаны Беларусі
Менавіта ў гэты дзень у 1977 годзе адбыўся «Расстрэл на вуліцы Аточа», калі ў Мадрыдзе на вуліцы Аточа, 55, былі забітыя чацвёра юрыстаў.
«Вясна»: Патрабуем спыніць крымінальны пераслед праваабаронцы Алены Маслюковай
17 кастрычніка 2024, 08:16
«Вясна»: Патрабуем спыніць крымінальны пераслед праваабаронцы Алены Маслюковай
Мы патрабуем адмяніць прысуд і спыніць крымінальны пераслед праваабаронцы Алены Маслюковай.
Фотапраект «Партрэты моцы»: Таццяна Нядбай, Беларускі ПЭН
11 кастрычніка 2024, 11:54
Фотапраект «Партрэты моцы»: Таццяна Нядбай, Беларускі ПЭН
Фонд Дамоў правоў чалавека зладзіў фотаконкурс партрэтаў жанчынаў-праваабаронцаў. Ад Беларускага дому правоў чалавека ў ім узяла ўдзел Таццяна Нядбай.
«Пакуль не перастануць саджаць за праваабарончую дзейнасць». Дзень салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю Беларусі-2024
02 жніўня 2024, 09:27
«Пакуль не перастануць саджаць за праваабарончую дзейнасць». Дзень салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю Беларусі-2024
Чацвёртага жніўня адзначаецца Дзень салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю Беларусі. У гэты дзень у 2011 годзе быў першы раз арыштаваны Алесь Бяляцкі.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці