Салідарнасць усёй Еўропы. З’езд ЕФЖ выказаў падтрымку беларускім журналістам за кратамі

19 чэрвеня 2024, 10:12
Салідарнасць усёй Еўропы. З’езд ЕФЖ выказаў падтрымку беларускім журналістам за кратамі

Удзельнікі з’езда Еўрапейскай федэрацыі журналістаў — лідары і прадстаўнікі журналісцкіх саюзаў і асацыяцый рэгіёна — прынялі ўдзел у акцыі салідарнасці з прадстаўнікамі і прадстаўніцамі медыя ў беларускіх турмах і ўкраінскімі журналістамі ў расійскім палоне.

Марафон салідарнасці з журналістамі за кратамі падтрымалі ўдзельнікі з’езда ЕФЖ у Прышціне. Косава, 24-га траўня 2024 года. Фота: БАЖ

Акцыя была прапанаваная Беларускай асацыяцыяй журналістаў і падтрыманая ўдзельнікамі з’езду.

Дзясяткі кіраўнікоў і прадстаўнікоў медыя з розных краінаў сталі з партрэтамі беларускіх і ўкраінскіх калег у знак салідарнасці з імі.

— Іх партрэты сёння бачыць уся Еўропа. Беларускіх медыйшчыкаў працягваюць катаваць у турмах, красці каштоўныя гады іх жыцця. Сёння ў нас няма магчымасці фізічна выцягнуць калег з‑за кратаў.  Але мы не можам маўчаць пра гэтыя злачынствы ўладаў, не можам не думаць пра калег і іх лёсы. Уся Еўропа салідарная сёння з Беларуссю, — расказаў БАЖ намеснік старшыні арганізацыі Барыс Гарэцкі, які прадстаўляе БАЖ на з’ездзе ЕФЖ у Прышціне.

Таксама ён зазначыў, што для беларусаў вельмі важная Украіна.

— Украінскія журналісты ў расійскім палоне, як і беларускія медыйшчыкі, з’яўляюцца закладнікамі. Украінскія калегі былі схопленыя падчас паўнамаштабнага ўварвання расійскіх войскаў, з многімі з іх ужо доўгі час няма сувязі і звестак пра іх. Нашыя сэрцы з імі і з Украінай. Таму мы адразу прапанавалі гэту акцыю салідарнасці правесці разам, – падкрэсліў спадар Гарэцкі.

На дадзены момант 35 прадстаўнікоў медыя знаходзяцца ў беларускіх турмах, атрымліваючы прысуды ад двух да чатырнаццаці гадоў.

Глядзiце таксама

«І вы гатовыя даць гэтым судам права пазбаўляць жыцця?» У Варшаве паглядзелі фільм пра смяротнае пакаранне
07 кастрычніка 2024, 09:07
«І вы гатовыя даць гэтым судам права пазбаўляць жыцця?» У Варшаве паглядзелі фільм пра смяротнае пакаранне
Дыскусія і паказ фільма "Жыццё Дэвіда Гейла" прайшлі ў Беларускім Моладзевым Хабе, што ў Варшаве.
«Мы вернемся ў краіну разам з канстытуцыйнай законнасцю»: Леаніда Судаленку шукае беларуская міліцыя
19 верасня 2024, 15:12
«Мы вернемся ў краіну разам з канстытуцыйнай законнасцю»: Леаніда Судаленку шукае беларуская міліцыя
Асуджанага завочна праваабаронцу Леаніда Судаленку абвясцілі ў вышук у Беларусі. Ягонае фота з’явілася на гомельскіх стэндах «Іх шукае міліцыя».
Трое новых «хросных» з Германіі для палітвязняў у Беларусі
19 верасня 2024, 14:59
Трое новых «хросных» з Германіі для палітвязняў у Беларусі
У межах кампаніі #WeStandBYyou Петэр Хайдт, Луіза Ліцына-Бадэ і Бруна Хенэль сталі "хроснымі" Аляксея Бародкі, Сяргея Шамецькі і Чэслава Канановіча.
Павел Сапелка аб прызнанні віны пры памілаванні
18 верасня 2024, 14:30
Павел Сапелка аб прызнанні віны пры памілаванні
Праваабаронца "Вясны" Павел Сапелка распавядае, што значыць прызнанне віны пры памілаванні і ці будзе ўлічвацца гэты фактар пры рэабілітацыі палітвязняў.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці