Самае вялікае ў свеце аб’яднанне юрыстаў крытыкуе ўлады Беларусі за пазбаўленне ліцэнзій адвакатаў

26 мая 2021, 12:02
Самае вялікае ў свеце аб’яднанне юрыстаў крытыкуе ўлады Беларусі за пазбаўленне ліцэнзій адвакатаў

Амерыканская асацыяцыя юрыстаў (ААЮ) апублікавала даклад, у якім асуджае «адвольнае пазбаўленне ліцэнзій» беларускіх адвакатаў Людмілы Казак, Канстанціна Міхеля, Максіма Конана і Міхаіла Кірылюка, піша "Радыё Свабода".

Даклад падрыхтавалі вонкавыя кансультанты і юрысты Цэнтра правоў чалавека ААЮ, таму ў дакумэнце ёсць згадка, што яго нельга разглядаць як афіцыйную пазыцыю ўсёй арганізацыі.

У дакладзе адзначаецца, што ўлады Беларусі выкарыстоўваюць карныя інструменты супраць юрыстаў, якія крытыкуюць урад або аказваюць юрыдычную дапамогу пратэстоўцам ці прадстаўнікам апазыцыі.

«Пазбаўленьне ліцэнзій, якое разглядаецца ў гэтым дакладзе, гэта частка шырэйшай мадэлі рэпрэсій супраць юрыдычнай прафэсіі ў Беларусі, і гэтая мадэль уключае ў сябе розныя формы запалохваньня, пераследу і ўрадавага кантролю», — гаворыцца ў дакумэнце.

Камісія Міністэрства юстыцыі 19 лютага пазбавіла ліцэнзій адвакатаў Людмілу Казак, Канстанціна Міхеля, Максіма Конана і Міхаіла Кірылюка з фармулёўкамі, у якіх гаварылася пра «дыскрэдытацыю» імі прафэсіі і пра дзеянні, «несумяшчальныя» з адвакацкай дзейнасьцю.

Аднак у дакладзе Амерыканскай асацыяцыі юрыстаў адзначаецца, што гэтыя адвакаты прадстаўлялі інтарэсы людзей у «палітычна далікатных» справах, у тым ліку ў справах аб затрыманні пратэстоўцаў і прадстаўнікоў палітычнай апазыцыі, а таксама рабілі публічныя заявы ці, як мяркуецца, пратэставалі супраць парушэння вяршэнства закону ў Беларусі.

«Пазбаўленьне іх ліцэнзій грунтавалася на адвольных падставах і служыла таму, каб запалохваць, перашкаджаць і пераследаваць юрыстаў і ўмешвацца ў іх працу, а таксама парушала іх фундамэнтальныя правы», — гаворыцца ў дакладзе.

Аўтары дакладу таксама звяртаюць увагу на прапанаваныя ўладамі змены ў закон аб адвакацкай дзейнасці, якія, на іх думку «яшчэ больш падарвуць незалежнасць адвакатаў і юрыдычнай прафэсіі». Паводле дакладу, пераслед адвакатаў, а таксама прапанаваныя змены ў закон «парушаюць фундамэнтальныя прынцыпы, якія абараняюць незалежнасць юрыдычнай прафесіі і яе ролю ў абароне правоў чалавека і вяршэнства закону ў дэмакратычным грамадстве».

У дакладзе згадваюцца іншыя выпадкі, калі беларускіх адвакатаў пазбаўлялі ліцэнзій пасля прэзыдэнцкіх выбараў 9 жніўня 2020 году і наступных за імі пратэстаў, гаворыцца пра «крымінальныя абвінавачанні, зьвязаныя з прафэсійнай дзейнасцю», супраць адвакатаў Максіма Знака, Іллі Салея і Ліліі Уласавай.

Амерыканская асацыяцыя юрыстаў (American Bar Association) — аб’яднаньне юрыстаў ЗША, якое прымае ў свае члены таксама і юрыстаў іншых краін. Гэта адна з найбуйнейшых асацыяцый у свеце, цяпер яна абʼядноўвае больш за 400 тысяч чалавек з усяго свету, сярод якіх шмат і студэнтаў юрыдычных факультэтаў універсітэтаў. Сярод асноўных мэтаў арганізацыі — распрацоўка этычных стандартаў для юрыстаў розных спецыялізацый.

АРЫГІНАЛ АРТЫКУЛУ

Падзялiцца

Глядзiце таксама

Камітэт ААН па ліквідацыі дыскрымінацыі ў дачыненні да жанчын заклікаў Беларусь прыняць меры па абароне Алены Лазарчык
17 студзеня 2026, 14:12
Камітэт ААН па ліквідацыі дыскрымінацыі ў дачыненні да жанчын заклікаў Беларусь прыняць меры па абароне Алены Лазарчык
12 студзеня 2026 года Камітэт ААН па ліквідацыі дыскрымінацыі ў дачыненні да жанчын (КЛДЖ) зарэгістраваў скаргу юрыст_ак арганізацыі Respect-Protect-Fulfill на дыскрымінацыю палітычнай зняволенай актывісткі Алены Лазарчык і заклікаў Беларусь тэрмінова прыняць меры па яе абароне.
Як ААН расследуе грубыя парушэнні правоў чалавека: міжнародны кантэкст ды кейс Беларусі
17 студзеня 2026, 14:05
Як ААН расследуе грубыя парушэнні правоў чалавека: міжнародны кантэкст ды кейс Беларусі
Якой была гісторыя падобных механізмаў у свеце і як у міжнародны кантэкст упісваецца кейс Беларусі? Што ўяўляе сабой Група незалежных экспертаў па Беларусі? Чым яна адрозніваецца ад іншых місій ААН?
Спецдакладчык ААН па Беларусі: «Вызваленне палітвязняў не спыняе палітыку рэпрэсій»
10 студзеня 2026, 12:45
Спецдакладчык ААН па Беларусі: «Вызваленне палітвязняў не спыняе палітыку рэпрэсій»
Спецыяльны дакладчык па пытанні аб становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі Нільс Муйжніекс 17 снежня павітаў нядаўнія вызвалення зняволеных, асуджаных у сувязі з пратэстамі вакол прэзідэнцкіх выбараў 2020 года.
Тлумачыць «Вясна»: Міжнародны крымінальны суд і Міжнародны суд ААН. Як працуе міжнародная адказнасць у выпадку Беларусі
10 студзеня 2026, 12:03
Тлумачыць «Вясна»: Міжнародны крымінальны суд і Міжнародны суд ААН. Як працуе міжнародная адказнасць у выпадку Беларусі
Як на шляху да Accountability for Belarus могуць быць задзейснены такія механізмы міжнароднай адказнасці, як Міжнародны крымінальны суд і Міжнародны суд ААН? І што гэта такое?

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці