Саюз журналістаў Фінляндыі правёў акцыю ў падтрымку беларускіх палітзняволеных медыйшчыкаў

31 мая 2023, 12:20
Саюз журналістаў Фінляндыі правёў акцыю ў падтрымку беларускіх палітзняволеных медыйшчыкаў

Крыніца: БАЖ

Рада Саюзу журналістаў выказала падтрымку і салідарнасць з беларускімі калегамі, якія зараз знаходзяцца за кратамі.

Рада Саюза журналістаў выказала падтрымку беларускім журналістам. Фота: Heli Saarela

Фінскія журналісты правялі мітынг,  падчас якога яны трымалі ў руках фотаздымкі зняволеных журналістаў. Імёны беларускіх калег былі зачытаныя на мерапрыемстве.

Падзякаваць БАЖ праз Patreon

«Многія еўрапейскія журналісцкія арганізацыі ўдзельнічаюць у такой жа дэманстрацыі падтрымкі. У тым ліку літоўцы і шведы», — кажа эксперт па міжнародных справах Саюзу журналістаў Фінляндыі Сала Назаранка.

У Беларусі за кратамі знаходзяцца 33 журналісты.

Марафон салідарнасці з беларускімі медыйшчыкамі ў няволі стартаваў у Вільні 3 траўня з сумеснай акцыі БАЖ і Саюза журналістаў Літвы. Далей да яго далучаюцца партёры БАЖ з журналісцкіх арганізацый розных краіны свету.

Падтрымаць акцыю салідарнасці БАЖ заклікае калег ва ўсім свеце!

Вы можаце раздрукаваць партрэты зняволеных калег, сфатаграфавацца з імі ў пазнавальных месцах вашага горада (не ў Беларусі) і апублікаваць у сацыяльных сетках з тэгамі #СвабодуЖурналістам і #BecauseTheJournalist, а таксама даслаць нам на адрас baj@baj.by.

#СвабодуЖурналістам
#BecauseTheJournalist

Артыкул на сайце БАЖ

Глядзiце таксама

Беларускі ПЭН: Хроніка парушэнняў правоў чалавека ў сферы культуры 1–15 красавіка 2025 года
17 красавіка 2025, 12:57
Беларускі ПЭН: Хроніка парушэнняў правоў чалавека ў сферы культуры 1–15 красавіка 2025 года
На 15 красавіка 2025 года: Людзей Слова ў няволі (ці з абмежаваннем волі – адбываюць «хатнюю хімію») – не менш за 36, дзеячаў культуры ў няволі (ці з абмежаваннем волі – адбываюць «хатнюю хімію») – не менш за 165.
Агляд «Вясны». Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі ў сакавіку 2025 года
14 красавіка 2025, 13:08
Агляд «Вясны». Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі ў сакавіку 2025 года
Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі застаецца крытычна цяжкай.
Тбіліскі Дом правоў чалавека вінавацяць у сабатажы і падтрымцы гвалту, яго рахункі заблакаваныя
07 красавіка 2025, 15:51
Тбіліскі Дом правоў чалавека вінавацяць у сабатажы і падтрымцы гвалту, яго рахункі заблакаваныя
На рахунках арганізацыі, якія былі замарожаныя на патрабаванне пракуратуры Грузіі, знаходзіліся ахвяраванні, сабраныя для пакрыцця штрафаў.
«Рэакцыя на грамадскі супраціў». У Беларусі за «экстрэмісцкія фармаванні» асудзілі мінімум 258 чалавек
07 красавіка 2025, 12:27
«Рэакцыя на грамадскі супраціў». У Беларусі за «экстрэмісцкія фармаванні» асудзілі мінімум 258 чалавек
У апошнія гады рэжым Лукашэнкі маштабна выкарыстоўвае антыэкстрэмісцкае заканадаўства для пераследу іншадумцаў.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці