"Сітуацыя поўнай беспакаранасці ў Беларусі": даклад ААН аб парушэннях правоў чалавека

10 сакавіка 2022, 11:11
"Сітуацыя поўнай беспакаранасці ў Беларусі": даклад ААН аб парушэннях правоў чалавека

Фота: Associated Press

У апублікаваным 9 сакавіка дакладзе ўпраўлення ААН па правах чалавека вядзецца аб тым, што ў  Беларусі працягваецца ціск урада на апанентаў, грамадзянскую супольнасць, журналістаў і адвакатаў, што прывяло да парушэння асноўных правоў чалавека дзясяткаў тысяч жыхароў і да неспрыяльных наступстваў у жыцці вялікай колькасці іншых людзей, пры тым, што няма ніякіх сведчанняў прыцягнення злачынцаў да адказнасці.

У дакладзе падрабязна выкладзеныя вынікі разгляду УВКПЧ пытання аб становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі па запыце Савета па правах чалавека ААН.

Агляд ахоплівае перыяд да выбараў 9 жніўня 2020 года і наступны перыяд да 31 снежня 2021 года. Ён грунтуецца на 145 апытаннях відавочцаў, а таксама на аналізе інфармацыі і доказаў з шырокага кола крыніц.

“Мяркуючы па сабраных падчас разгляду становішча паказанняў УВКПЧ, відавочна, што арышты ў асноўным праводзіліся выпадковым чынам, і што сілы бяспекі пераследавалі і ўціхамірвалі ўсіх, хто ім трапляўся. Акрамя таго, людзі без апазнавальных знакаў і ў масках удзельнічалі ў гвалтоўным разгоне пратэстаў, «ствараючы атмасферу страху і беззаконня», - гаворыцца ў дакладзе.

Шматразовыя выпадкі неабгрунтаванага і неадпаведнага прымянення сілы парушалі правы чалавека, уключаючы свабоду выказвання меркаванняў, сходаў і асацыяцый. Усяго ў перыяд з мая 2020 года па май 2021 года было арыштавана, па меншай меры, 37 000 чалавек, і многія з іх падвергліся адміністрацыйнаму затрыманню на тэрмін да 15 сутак. Сярод іх толькі ў перыяд з 9 па 14 жніўня каля 13 500 чалавек былі адвольна арыштаваныя і змешчаныя пад варту.

Інфармацыя, сабраная ў ходзе разгляду сітуацыі, паказвае на тое, што былі распаўсюджаныя і сістэматычна ўжываліся катаванні і неналежнае абыходжанне, і што ім падвяргаліся тыя, хто рэальна або меркавана быў настроены апазіцыйна да ўраду альбо быў не згодны з вынікамі выбараў.

Многія пацярпелыя баяліся падаваць скаргу, а пададзеныя скаргі былі адхіленыя. Да канца 2021 года 969 чалавек апынуліся ў турме па абвінавачваннях, якія па дадзеных УВКПЧ можна разумна лічыць палітычна матываванымі, і некалькі чалавек былі прысуджаныя да 10 гадоў пазбаўлення волі і больш.

Пасля выбараў ўрад працягнуў прыгнятаць тых, хто імкнецца карыстацца сваімі правамі. У верасні 2020 года ўлады пачалі высоўваць абвінавачванні супраць членаў апазіцыі, праваабаронцаў, журналістаў, адвакатаў і звычайных грамадзян, і гэтая тэндэнцыя захоўвалася на працягу ўсяго 2021 года.

Акрамя гэтага, урад унёс шмат паправак у заканадаўства, якія яшчэ больш абмежавалі асноўныя свабоды. Грамадзянская супольнасць і праваабарончыя арганізацыі, а таксама незалежныя СМІ працягваюць падвяргацца нападкам. Уключна да кастрычніка 2021 года 270 няўрадавых арганізацый былі зачыненыя, а да канца года 32 журналісты былі арыштаваныя і 13 СМІ абвешчаныя «экстрэмісцкімі».

У дакладзе таксама асобна паведамляецца пра пераслед адвакатаў і пазбаўлення іх ліцэнзій, пра адсутнасць эфектыўнага расследавання парушэнняў правоў чалавека.

"Маштабныя і паўтаральныя дзеянні ўладаў па падаўленні нязгодных і грамадзянскай супольнасці, незалежных СМІ і апазіцыйных груп, паказваюць на сітуацыю поўнай беспакаранасці ў Беларусі», – кажа Вярхоўны камісар ААН па правах чалавека Мішэль Бачэлет.

У дакладзе даюцца падрабязныя рэкамендацыі для Беларусі і іншых дзяржаў па забеспячэнні падсправаздачнасці з дапамогай даступных прававых працэдур за сур'ёзныя парушэнні нормаў міжнароднага права ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Даклад ААН можна спампаваць на сайце ПЦ "Вясна"

Падзялiцца

Глядзiце таксама

Четвертый цикл Универсального периодического обзора по Беларуси
07 кастрычніка 2025, 13:43
Четвертый цикл Универсального периодического обзора по Беларуси
На сайте Совета по правам человека ООН размещена информация, подготовленная в рамках четвертого цикла Универсального периодического обзора по Беларуси.
UPR-2025: Сумесная справаздача Беларускага ПЭНа, Міжнароднага ПЭНа і Амерыканскага ПЭНа
30 верасня 2025, 12:48
UPR-2025: Сумесная справаздача Беларускага ПЭНа, Міжнароднага ПЭНа і Амерыканскага ПЭНа
Напярэдадні агляду Беларускі ПЭН, Міжнародны ПЭН (PEN International) і Амерыканскі ПЭН (PEN America) падалі ў ААН сумесную справаздачу.
Беларускі ПЭН, Міжнародны ПЭН (PEN International) і ПЭН Амерыка (PEN America): заклік да ўладаў Беларусі
30 верасня 2025, 12:44
Беларускі ПЭН, Міжнародны ПЭН (PEN International) і ПЭН Амерыка (PEN America): заклік да ўладаў Беларусі
Становішча ў галіне правоў чалавека ў Беларусі будзе разгледжана Радай правоў чалавека ААН падчас Універсальнага перыядычнага агляду (UPR) у лістападзе 2025 года.
У пятую гадавіну адвольнага затрымання патрабуем неадкладна вызваліць Марфу Рабкову
17 верасня 2025, 14:22
У пятую гадавіну адвольнага затрымання патрабуем неадкладна вызваліць Марфу Рабкову
17 верасня 2020 года сябра "Вясны" Марфа Рабкова была адвольна затрыманая за сваю законную праваабарончую дзейнасць.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці