Спецслужбы атрымалі неабмежаваны доступ да «віртуальнага жыцця» беларусаў

02 мая 2023, 09:06
Спецслужбы атрымалі неабмежаваны доступ да «віртуальнага жыцця» беларусаў

Загад аб стварэнні сістэмы ўзаемадзеяння паміж аператарамі і пастаўшчыкамі інтэрнэт-паслуг з супрацоўнікамі спецслужб з’явіўся ў кастрычніку 2022 года, піша БАЖ. А сёлета ў лютым з’явілася пастанова Савета міністраў «Аб парадку функцыянавання інфармацыйнай сістэмы», якая сістэматызавала механізм кантролю за беларускім сегментам інтэрнэта.  Афіцыйна дакумент набыў моц 21 красавіка.

З дакумента вынікае, што органы, якія ажыццяўляюць «аператыўна-вышуковую дзейнасць», маюць права атрымліваць кругласуткавы доступ да базаў дадзеных карыстальнікаў сайтаў і правайдараў сувязі. Адказнымі за ўкараненне тэхнічных навацый  прызначаныя Камітэт дзяржбяспекі (КДБ) і Аператыўна-аналітычны цэнтр пры прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (ААЦ).

Паколькі адна з асноўных функцый «інфармацыйнай сістэмы электроннага ўзаемадзеяння» — улік і адлюстраванне інфармацыі аб пастаўшчыках паслуг электрасувязі і ўладальніках інтэрнэт-рэсурсаў, усе яны аўтаматычна абавязаныя выдаваць суправаджальныя дакументы, якія цікавяць адпаведныя «органы».

Такім чынам, ААЦ і КДБ атрымаюць ад Беларускай дзяржаўнай інспекцыі электрасувязі любыя звесткі, якія тычацца падрабязнасцяў рэгістрацыі ў інфармацыйнай сістэме ды персанальна ўладальніка інтэрнэт-рэсурсу.

У гэтай сувязі прадстаўнікі прававой і лічбавай супольнасці адзначалі, што ініцыятыва «інстытуцыяналізуе сачэнне і выводзіць яго на беспрэцэдэнтны ўзровень». Калі простай мовай, фактычна абавязвае інтэрнэт-сэрвісы забяспечваць сілавікам бесперашкодны доступ да звестак пра кліентаў.  

Раней Беларускі Хельсінскі камітэт, праваабарончая арганізацыя Human Constanta і міжнародная няўрадавая арганізацыя Access Now звярнуліся ў Працоўную групу ААН у бізнесе і правах чалавека, засяродзіўшы ўвагу на парушэнні правоў як карыстальнікаў, так і правайдэраў.

«Паштовыя правайдэры, месенджары, інтэрнэт-крамы, службы таксі і каршэрынгу ды іншыя онлайн-рэсурсы цяпер абавязаныя захоўваць дадзеныя аб карыстальніках і даваць уладам прамы аддалены доступ да іх. Гэта азначае, што праваахоўныя органы і спецслужбы могуць  супастаўляць тэлекамунікацыйныя звесткі з дадзенымі сервісаў. Такія паўнамоцтвы не абмежаваныя ніякімі гарантыямі і не могуць быць аспрэчаныя ў сілу «таемнага» характару і практычнай немагчымасці забяспечыць справядлівы судовы разгляд у Беларусі», — канстатуюць праваабаронцы.

Рэдакцыйная будзённасць. Ілюстрацыйнае фота. Здымак: БАЖ

Акрамя таго, накладанне падобных «абавязальніцтваў» на беларускія кампаніі ІТ-сектара і пастаўшчыкоў онлайн-паслуг азначае, што аператары сувязі і ўладальнікі інтэрнэт-рэсурсаў будуць мець дачыненне да парушэння правоў сваіх кліентаў. Іншымі словамі, гаворка пра сітуацыю ўцягвання дзяржавай бізнесу ў наўмыснае правапарушэнне, што цалкам супярэчыць стандарту дэклараваных прынцыпаў ААН.

На пачатку 2023 года, яшчэ да афіцыйнага дзеяння дакумента, кіраўнікі КДБ і ААЦ падпісалі сумесную дамову з пералікам пунктаў «забеспячэння аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў» у інтарэсах спецслужбаў. Так, ліцэнзаваныя пастаўшчыкі на патрабаванне адпаведных органаў мусяць беспярэчна забяспечыць доступ да баз дадзеных і аўтаматызаваных сістэм, якія змяшчаюць звесткі пра абанентаў і карыстальнікаў інтэрнэт-рэсурсаў, а таксама пра аказаныя ім паслугі.

Прапісваецца абавязковасць узаемадзеяння аператараў электрасувязі з «кампетэнтнымі органамі», упаўнаважанымі падраздзяленнямі Аператыўна-аналітычнага цэнтра і Камітэта дзяржбяспекі, доступ гэтых падраздзяленняў да баз дадзеных і аўтаматызаваных сістэм пастаўшчыкоў паслуг электрасувязі, уладальнікаў інтэрнэт-рэсурсаў.

Арыгінал артыкулу на сайце БАЖ

Глядзiце таксама

Лаборатория цифровых свобод: Существует ли приватность в работе с Искусственным интеллектом (ИИ)
12 верасня 2024, 09:00
Лаборатория цифровых свобод: Существует ли приватность в работе с Искусственным интеллектом (ИИ)
Искусственный интеллект (ИИ) прочно вошел в жизнь журналистов и правозащитников, помогая им работать с чувствительной информацией.
Руководство к действию по цифровой трансформации НГО
09 верасня 2024, 12:39
Руководство к действию по цифровой трансформации НГО
Целью данного документа является не только предоставление инструментов для адаптации к новым условиям, но и создание основы для развития цифровых компетенций в рамках гражданского общества.
Human Constanta: Первая в мире попытка законодательного регулирования искусственного интеллекта
09 верасня 2024, 12:28
Human Constanta: Первая в мире попытка законодательного регулирования искусственного интеллекта
Цифровые эксперт_ки Human Constanta подготовили обзор этого закона.
Access Now: Кого можно назвать цифровыми диктаторами и какие существуют тактики техноавторитаризма
09 верасня 2024, 12:13
Access Now: Кого можно назвать цифровыми диктаторами и какие существуют тактики техноавторитаризма
Организация Access Now, которая занимается защитой и расширением цифровых прав пользователей по всему миру, рассказывает о самых разных вариациях проявлениях цифрового авторитаризма в разных странах мира.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці