«Спрабуюць прымусіць мяне замаўчаць». Леанід Судаленка — пра новую крымінальную справу

07 сакавіка 2024, 11:55
«Спрабуюць прымусіць мяне замаўчаць». Леанід Судаленка — пра новую крымінальную справу

Супраць былога палітзняволенага і праваабаронцы Леаніда Судаленкі распачалі завочную крымінальную справу. Інфармацыя пра гэта з'явілася 4 сакавіка ў тг-канале "Специальное производство. Официально". Яму інкрымінаваны артыкул 361-4 Крымінальнага кодэкса (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). Што стала нагодай для новага палітычнага пераследу — пакуль невядома.

Праваабаронца Леанід Судаленка пракаментаваў "Вясне" новую крымінальную справу супраць сябе.

Нагадаем, у лістападзе 2021-га году яго асудзілі да трох гадоў зняволення. Праваабаронца выйшаў на волю 21 ліпеня, цалкам адбыўшы свой тэрмін — за кратамі праваабаронцу ўтрымлівалі два з паловай гады. Праз два тыдні пасля вызвалення ён з'ехаў з Беларусі. За межамі краіны ён працягнуў праваабарончую дзейнасць. А ўжо праз тры месяцы пасля вызвалення супраць Леаніда распачалі новую крымінальную справу.

"Упэўнены, такім чынам беларускія спецслужбы спрабуюць прымусіць мяне замаўчаць, таму што пасля вызвалення я не здаўся і не замаўчаў. Я публічна выступіў як сведка катаванняў у беларускіх турмах у сценах Еўрапарламента. Пра ўмовы, у якіх вымушаны сядзець беларускія палітвязні, я публічна распавядаў на пляцоўках не толькі Францыі, Польшы, Германі і Фінлядыі. Не было таго незалежнага СМІ, з якім бы я адмовіўся размаўляць пра перажытыя тры гады турэмнага зняволення.

Ужо праз тры месяцы са дня вызвалення спецслужбы пачалі супраць мяне новую крымінальную справу, абвінаваціўшы ў дзвюх частках артыкула па экстрэмізме. Максімальны тэрмін па гэтаму артыкуле — да шасці гадоў. Наступным крокам будзе, напэўна, пазбаўленне беларускага грамадзянства, якое я атрымаў з нараджэння. Ну, а потым яшчэ, відаць, пачнуць чарговую спецвытворчасць па прызнанні майго факта нараджэння незаконным, бо ў краіне чацвёрты год працягваецца неабвешчананае надзвычайнае становішча. Сёння, дарэчы, "гарант Канстытуцыі" падпісаў Указ аб працы дзяржорганаў пры ваенным становішчы...

На кароткачасовай дыстанцыі тыя, хто захапіў уладу ў Беларусі, могуць сабе дазволіць такое бяспраўе. А калі ў краіну вернецца канстытуцыйная законнасць, зразумела, што ўсё гэта не будзе каштаваць нават паперы, на якой яны малююць справу супраць мяне ў следчых камітэтах. Адно турбуе: кароткая дыстанцыя зацягнулася. Нават калі мяне кінулі ў турму, не думаў, што ўвесь тэрмін буду сядзець. Зацягваецца гэтая дыстанцыя — і гэта мяне зараз хвалюе. А так, дзякуй спецслужбам, адзначылі мае заслугі ў чарговы раз. Буду працягваць далей працаваць на новую і дзеля новай Беларусі!"

Арыгінальная публікацыя на сайце "Вясны"

Глядзiце таксама

«І вы гатовыя даць гэтым судам права пазбаўляць жыцця?» У Варшаве паглядзелі фільм пра смяротнае пакаранне
07 кастрычніка 2024, 09:07
«І вы гатовыя даць гэтым судам права пазбаўляць жыцця?» У Варшаве паглядзелі фільм пра смяротнае пакаранне
Дыскусія і паказ фільма "Жыццё Дэвіда Гейла" прайшлі ў Беларускім Моладзевым Хабе, што ў Варшаве.
«Мы вернемся ў краіну разам з канстытуцыйнай законнасцю»: Леаніда Судаленку шукае беларуская міліцыя
19 верасня 2024, 15:12
«Мы вернемся ў краіну разам з канстытуцыйнай законнасцю»: Леаніда Судаленку шукае беларуская міліцыя
Асуджанага завочна праваабаронцу Леаніда Судаленку абвясцілі ў вышук у Беларусі. Ягонае фота з’явілася на гомельскіх стэндах «Іх шукае міліцыя».
Трое новых «хросных» з Германіі для палітвязняў у Беларусі
19 верасня 2024, 14:59
Трое новых «хросных» з Германіі для палітвязняў у Беларусі
У межах кампаніі #WeStandBYyou Петэр Хайдт, Луіза Ліцына-Бадэ і Бруна Хенэль сталі "хроснымі" Аляксея Бародкі, Сяргея Шамецькі і Чэслава Канановіча.
Павел Сапелка аб прызнанні віны пры памілаванні
18 верасня 2024, 14:30
Павел Сапелка аб прызнанні віны пры памілаванні
Праваабаронца "Вясны" Павел Сапелка распавядае, што значыць прызнанне віны пры памілаванні і ці будзе ўлічвацца гэты фактар пры рэабілітацыі палітвязняў.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці