#StandWithBelarus: Amnesty International расказвае, як беларускія ўлады пераследуюць дзяцей і падлеткаў за ўдзел у апазіцыйным руху

08 лютага 2021, 12:21
#StandWithBelarus: Amnesty International расказвае, як беларускія ўлады пераследуюць дзяцей і падлеткаў за ўдзел у апазіцыйным руху

Беларускія ўлады падчас сваёй кампаніі па выкараненні іншадумства звяртаюцца да пагроз, пераследу і запалохвання дзяцей, заявіла Amnesty International напярэдадні 9 лютага, калі спаўняецца шэсць месяцаў з пачатку масавых антыўрадавых выступленняў у краіне.

Некаторым дзецям пагражаюць гады турэмнага зняволення, у той час як іншыя жывуць у страху, што іх бацькі трапяць у турму або што яны будуць перададзеныя пад апеку дзяржавы. Пра гэта Amnesty International распавядае ў сваім інфармацыйным брыфінгу, падрыхтаваным у рамках кампаніі #StandWithBelarus.

"Падчас жорсткага падаўлення іншадумства ўлады абыходзяцца з дзецьмі цалкам непрымальным чынам. Некаторыя дзеці апынуліся ў адвольным зняволенні і ім прад'яўленыя сфабрыкаваныя крымінальныя абвінавачванні — такія ж як і дарослым", — расказвае Аіша Джанг, старшы кіраўнік кампаній Amnesty International па Беларусі. — "Дзецям ва ўзросце ад васьмі гадоў у школах пагражалі, што над іх палітычна актыўнымі бацькамі ўчыняць расправу. Адной з самых падступных формаў пераследу і запалохвання з'яўляецца пагроза выкарыстання заканадаўства для канфіскацыі дзяцей з сем'яў і перадачы іх пад апеку дзяржавы, што фактычна робіць іх закладнікамі дзяржавы".

Чатырнаццацігадовы Алег (імя зменена ў мэтах бяспекі) быў затрыманы ў Мінску 12 жніўня АМАПам разам з сотнямі мірных дэманстрантаў і мінакоў.

"У мікрааўтобусе яго білі, рвалі за валасы, сілком прымусілі разблакаваць тэлефон, прыціснуўшы яго пальцы да экрана", — распавяла Amnesty International яго маці.

Супрацоўнікі міліцыі выявілі ў яго кішэні невялічкую ўлётку з беларускім бел-чырвона-белым сцягам апазіцыі. Гэтага было дастаткова, каб службы абароны дзяцей занеслі сям'ю ў спіс для назірання, заявіўшы, што Алег жыве ў "сацыяльна небяспечнай сітуацыі". Зараз Алег і яго сям'я жывуць у пастаянным страху расстання.

"Гэты выпадак увасабляе жорсткасць рэпрэсій, развязаных беларускімі ўладамі, якія ідуць на ўсё, каб запалохаць сваіх крытыкаў. Гэта бесчалавечнае абыходжанне з дзецьмі з боку дзяржавы ў палітычных мэтах і непрыгожая кампанія запалохвання любога іншадумства павінны быць неадкладна спыненыя", — заявіла Аіша Джанг.

Amnesty International пачала кампанію #StandWithBelarus 27 студзеня з публікацыі дакладу аб тым, як беларускія ўлады выкарыстоўвалі сістэму правасуддзя для пераследу ахвяраў катаванняў, а не злачынцаў.

Крыніца артыкулу

Падзялiцца

Глядзiце таксама

Камітэт ААН па ліквідацыі дыскрымінацыі жанчын заклікаў Беларусь прыняць меры па абароне Вікторыі Кульшы
02 верасня 2025, 09:23
Камітэт ААН па ліквідацыі дыскрымінацыі жанчын заклікаў Беларусь прыняць меры па абароне Вікторыі Кульшы
25 жніўня 2025 года Камітэт ААН па ліквідацыі дыскрымінацыі жанчын (КЛДЖ) зарэгістраваў скаргу на дыскрымінацыю Вікторыі Кульшы, паведамляе Respect-Protect-Fulfill.
Lawtrend: Доступ организаций гражданского общества в Беларуси к финансированию: законодательство и практика его применения
18 жніўня 2025, 13:17
Lawtrend: Доступ организаций гражданского общества в Беларуси к финансированию: законодательство и практика его применения
Презентация подготовлена на основе доклада, представленного Lawtrend в рамках 4-го цикла Универсального периодического обзора.
Эксперты ААН: Беларусь павінна спыніць жорсткае абыходжанне з трыма зняволенымі, асуджанымі па абвінавачваннях у тэрарызме і экстрэмізме
18 жніўня 2025, 12:08
Эксперты ААН: Беларусь павінна спыніць жорсткае абыходжанне з трыма зняволенымі, асуджанымі па абвінавачваннях у тэрарызме і экстрэмізме
У лісце, накіраваным беларускім уладам, эксперты выказалі занепакоенасць у сувязі з паведамленнямі аб жорсткім абыходжанні з трыма зняволенымі – дзвюма жанчынамі і адным мужчынам.
Пытки и дискриминация женщин в Беларуси: «Правовая инициатива» обратилась в CEDAW с требованием начать расследование
18 жніўня 2025, 11:16
Пытки и дискриминация женщин в Беларуси: «Правовая инициатива» обратилась в CEDAW с требованием начать расследование
Беларуская правозащитная организация «Правовая инициатива» направила в Комитет ООН по ликвидации дискриминации в отношении женщин (CEDAW) официальное обращение с требованием начать расследование в соответствии со статьей 8 Факультативного протокола к Конвенции.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці